Hellfest 2023. Дзень чацвёрты. Нядзеля 18 чэрвеня

Пасля трох сухіх дзён дождж нарэшце прыйшоў у Клісане, прымусіўшы некаторых наведвальнікаў фестывалю дастаць схавацца пад тэнтамі на сцэнах Temple і Altar. Але нас не адразу.
Хіп-хоп, умела змяшаны з металам ад Hollywood Undead здолеў падняць настрой значнай часткі гледачоў і нават вымусіць іх забыцца пра дождж дзякуючы жывому і вясёламу сэту з пальмамі на сцэне і надзіманымі пляжнымі мячамі ў натоўпе!
Halestorm — прыемная неспадзеўка, амерыканскі гурт на чале з усмешлівай Л. Хэйл. Выконваючы хард-рок, Halestorm прадставілі ўльтрадынамічны, запальны сэт, рухомы неверагодным, магутным і трансцэндэнтным голасам спявачкі і гітарысткі, якая поўная рашучасці не спыняцца на дасягнутым і зрабіць сабе заслужанае імя ў маленькім свеце жаночага рок-н-ролу.
З’яўляючыся сапраўдным эталонам хардкор-метал, квінтэт Hatebreed хутка запаліў Галоўную сцэну сваімі магутнымі песнямі, стварыўшы некалькі не забываных кругавых ям! Гурт зрабіў сабе імя ў індустрыі ў 90-х, стаўшы адным з папярэднікаў амерыканскага металкора, цяпер яны як машына часу апускаюць вас менавіта ў тую эпоху.
Пацярпеўшы няўдачу на апошнім конкурсе Еўрабачання са сваім хітом Blood and Glitter, Lord of The Lost адыгралі нармальна, але хоць шацёр быў далёка не поўны, фанаты нямецкага готык-метал гурта, былі ў эйфарыі, як і музыкі Lord of The Lost. У панчохах у сетачку і кароткіх шортах Крыс Хармс, фронтмэн, быў падобны на провад пад напругай, што зрабіла выступ яшчэ больш вар’ятным, чым мы маглі сабе ўявіць!
Каб стыльна завяршыць 2023 год, Hellfest вырашыў ушанаваць непараўнальны і нязломны гурт Slipknot на чале з Коры Тэйларам. Вясёлая трупа ў масках з Дэ-Мойна з бязмежнай энергіяй, ультра-адпаліраванымі дэкарацыямі і мноствам хітоў зноў не ўразіла Калчонага, хоць ён любіць іх творчасць, карацей для мяне яны ў каторы раз ужывую не заходзяць.
HO99O9 (вымаўляецца як Horror) некваліфікаванае спалучэнне хіп-хопа, панка і электра з трансцэндэнтным, разбуральным гучаннем — вельмі нават раздражняльнае, што з’яўляецца камплементам у дадзеным выпадку.
У гэтым годзе Melvins адзначаюць 40 гадоў у музычным бізнэсе! Тым больш прычын не прапусціць іх выступ, эфектыўная сумесь гранжу і нойза, якая гарантавана выверне ваш мозг навыварат. Калі ў вас ніколі не было магчымасці ўбачыць Базза Осбарна і яго гурт на сцэне, трэба паспець.
Вядома, каб кайфануць па поўнай ад Tenacious D, трэба добрае веданне ангельскай. Аднаго іх вайба можа шматлікім не хапіць. Калі вы жадаеце добра правесці час, паслухаць добрую музыку і паслабіцца, паспрабуйце — сатырычны рок-гурт складаецца з нязменных Джэка Блэка і Кайла Гасса, дзівацкі дуэт ставіць гумар на адзін узровень з музыкай.
Што можа быць лепш, чым атрымліваць асалоду ад Pantera, знаходзячыся ў гушчы натоўпу слэміць, пога, кругавую яму і сцяну смерці пад рытмы грув-метала з Філам Анзэльмам і Рэксам Браунам, да якіх далучыліся Зак Уайлд і Чарлі Бенантэ (Anthrax). Трэба сказаць, што рэфармацыя Pantera пакінула ў душы ўсіх прыхільнікаў настальгію па эпосе якая пайшла.
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Hellfest 2023 — гэта не толькі музыка.
Hellfest 2023. Дзень другі. Пятніца 16 чэрвеня.
Hellfest 2023. Дзень трэці. Субота 17 чэрвеня.