Усе жахі Яўгена

Траўміраваныя бацькі гадуюць траўміраваных дзяцей. Я рэдка гляджу фільмы, перамотваючы, проста выключаю, калі не падабаецца, тут уклаўся ў 2 замест 3-х гадзін, бо было цікава, але нудна, а Хаакін Фенікс проста крыўляецца. Пачытайце рэцэнзію і зразумееце чаму я не рэкамендую. Дзіцячыя страхі — дарослыя жахі. І віной таму яны, нашыя настаўнікі.
Большасць падзей у фільме «Усе страхі Бо» (хоць, мабыць, усе падзеі) прадстаўлены ў такім абвостраным, перабольшаным выглядзе і не прызначаны для цалкам літаральнага ўспрымання, улічваючы, што ўвесь фільм мы, па сутнасці, бачым эксклюзіўна праз прызму чалавека з трывожным расстройствам і дэпрэсіяй, а ён, мякка кажучы, не з’яўляецца надзейным апавядальнікам ад слова «цалкам». Таму, фільм абавязкова будзе выдаваць інфармацыю спецыфічным спосабам і не стане падносіць выразныя тлумачэнні таго, што адбываецца на сподачку.
Гіпертрафаванае ўспрыманне героем усіх падзей і асяроддзя — гэта наогул класіка старога (часам нават нямога) кіно. Калі адкінуць усё не зразумелае вам трызненне, то атрымаецца звычайны сюжэт пра маленькага чалавека, якому некамфортна (а часам адкрыта жахлiва) жыць у гэтым вялікім, шумным, непрадказальным свеце. І думаю, ва ўсіх ёсць у нейкай меры падобныя жахі — што ў тваю ўтульную хату аднойчы ўварвуцца, ключы згубяцца, павукі распаўзуцца, машына не паспее затармазіць, а ты голы, спалоханы… Ну і праславутыя бацькі, якія нас траўміруюць, яны яшчэ падліваюць алею ў вогнiшча.
Перш за ўсё, «Усе страхі Бо» дае нам зазірнуць у жыццё мужчыны ў пастаянным стане дэпрэсіі і турботы, які быў выхаваны яго вельмі кантралюючай маці, Монай. Свет, які мы бачым насаджвала яму маці праз сваю гiперапеку, атачыўшы жахамі і фобіямі адносна таго, што па-за мацярынскага ўлоння. Нягледзячы на тое, што ён знаходзіцца ў чацвёртым дзясятку, Бо адчувае зацяжныя наступствы падобнага выхавання праз дзіцячыя траўмы, якія матуля сама яму наносіла, і няздольны вызваліцца ад фігуральных ланцугоў, якія на яго начапіла.
У нейкім сэнсе, сам факт існавання Бо з’яўляецца вынікам імкнення яго маці да таго, каб яе кахалі. Быць можа, яна і хацела, каб Бо стаў моцнай і абаяльнай асобай, аднак у канчатковым выніку вырошчвае, культывуючы ў ім пачуццё віны, бесхрыбетнага і пакорлівага чалавечка, які заўсёды будзе залежым ад яе і ніколі не пакіне.
Увогуле, адносіны паміж Бо і яго маці з’яўляюцца каментаром на тэму «траўмы пакаленняў». Нам кажуць аб тым, што ў Моны была маці, якая грэбавала ёю і прыніжала, адмаўляючыся даваць ёй каханне, у якiм тая мела патрэбу, p-за гэтага, паклялася стаць абсалютнай супрацьлегласцю ўласнай мамы і давала Бо «ўсю любоў, якая ў яе была», у сваю чаргу, эгаістычна чакаючы ад сына зваротнага вяртання ўсяго гэтага, цалкам і беспярэчна, такім чынам, праецыруючы тыя адносіны, якія яна хацела б мець са сваёй маці, на адносіны са сваім дзіцем. І, улічваючы жаданне валодаць усёй любоўю дзіцяці — не дзіўна, што Мона зайздросціць усім магчымым узаемаадносінам Бо з іншымі жанчынамі (такімі як Марта або Элейн) і не хоча, каб на яго аказваўся мужчынскі ўплыў, магчыма, таму і адсутнасць бацькоўскай фігуры.
Кажучы пра бацьку — мне здаецца, тут нейкі спосаб паказаць, што сама яго постаць для жанчыны не важная. А калі б герой бацька існаваў у фільме фізічна, хутчэй за ўсё гэта была б банальная гісторыя аб тым, як няўпэўненая ў сабе, не дасведчаная чаго жадае дзяўчына з зародкамі шлюшнай псіхалогіі, дала б каму заўгодна ў пошуках апоры, а лепш яшчэ і вырадку ў дзень свайго нараджэння ад нуды і пачуцця што нікому не патрэбна, а ён, гэты хто заўгодна, потым забіваў бы сам сябе, гуляючы ў кампутарныя гульні і астываючы да яе, а затым, старэя гэтая дурнічка маніпулявала сваёй жаночай натурай перад новым мужам. Так што ўжо за лепш персанажа бацькі не будзе. Цалкам верагодна, што ў фільм быў укінуты некаторы біблейскі сімвалізм. Самым відавочным прыкладам з’яўляецца фігурка маці і дзіцяці, якая падобная са статуяй у асабняку Моны і ў цэлым моцна нагадвае выяву Мадоны з Немаўляткам. Больш за тое, многія лічаць, што само імя «Мона» з’яўляецца вытворным ад «Мадонна», у той час як Бо рэгулярна называюць «baby» у фільме. Плюс, «безаблічнасць» таты Бо таксама можа быць адсыланнем на тое, што айцом Ісуса (сына Мадоны) з’яўляецца хрысціянскі Бог, які традыцыйна не мае асобы ў звыклым сэнсе слова.
Гэты фільм быў вельмі шматабяцальным, у пачатку ўсё было добра, мы атрымалі ўяўленне аб псіхалагічнай драме і жудасным свеце, у якім жыў Бо, усё пачалося з чорнага гумару ў антыўтапічнай асяроддзі. Але ўсё становіцца пастаянным пакутлівым і паўтаральным пераследам, якi доўжыцца вечна, а вы хочаце, каб гэта скончылася.
Нягледзячы на вышэйнапісанае, у пачатку фільма, складаецца ўражанне, што Бо суцэль камфортна жыць у такім становішчы. Вядома, ён шмат у чым пакутуе, але не робіць у сутнасці нічога ў актыўным парадку, каб аблегчыць свае пакуты. Яго жаданне быць як мага далей ад «карміцелькі», прыкметна, аднак Бо няздольны (і не жадае) аддзяліць сябе ад яе ўмяшання. Глыбока ўнутры ён бы і рады вызваліцца, але занадта баіцца штосьці рэальна рабіць.
У канцы фільма, Бо душыць не столькі ўласную маці, колькі само ўяўленне аб яе кантралюючай маніпулятыўнасці, якая дыктавала ход усяго яго жыцця. Менавіта ў гэты момант герой знаходзіць у сабе смеласць выйсці за рамкі, пастаяць за сябе і зламаць ланцугі, замест таго каб ізноў саступіць чужым жаданням, прапановам і патрабаванням, але навошта марнаваць на гэта цэлае жыццё.
Вось такое фальшывае задавальненне мучыць чалавека, які ўжо быў на апошнім дыханні, і пры гэтым мучыць гледачоў. Подлы фільм, які я магу не парэкамендаваць кожнаму, і я адназначна разумею, чаму некаторым, нават тым, хто любіць гратэск людзям, ён можа здацца адстоем. Так, камічна ці трагікамічна абагульняюцца і завастраюцца жыццёвыя адносіны пасродкам мудрагелістага і кантраснага спалучэння рэальнага і фантастычнага, праўдападабенства і карыкатуры, гіпербалы і алагізму, але «Усе страхі Бо» горшы прадстаўнік жанру.
Дзянic Леснiк