Воцатны прысмак у доўгатэрміновым даляглядзе

Dehd — Poetry
Гэта не вельмі запамінальны альбом, які, да лепшага ці да горшага, лёгка засвойваецца. Псеўда псіхадэлічная весялосць не ўспрымаецца занадта сур’ёзна. Гурту не атрымоўваецца цалкам захаваць імпульс першай паловы Poetry у канчатковым выніку ён ператвараецца ў аднатыпнае, сярэднетэмпавае індзі.

A.G. Cook — Britpop
Britpop на парозе партала паміж сярэднявечнай Англіяй і энергічным электронным будучым, майстэрства ў эзатэрыцы, але не музыка тут з’яўляецца выключным — і моцным аргументам на карысць аўтара. Яго фірмовыя пейзажы сноў растаюць скрозь мякчэйшыя акустычныя мелодыі, альбом з’яўляецца свайго роду кульмінацыяй гэтых высілкаў, кідаючы выклік, прапануючы захапляльны погляд на панадліва-апазіцыйнае вымярэнне фальклору, фэнтэзі, фузз-рока і магіі з электроннай падліўкай.

Big Special — Postindustrial Hometown Blues
Змешваючы сырую энергію панка з суровым рэалізмам фольку, у выніку атрымліваецца магутная падвойная пінта катарсісу і канфрантацыі. Судзячы па ўсім, тут прадстаўлены матэрыял, годны некалькіх альбомаў, ад індустрыяльнай паэзіі да відовішчнага інды, змацаванага апавяданнем, якое вые аб дужанні абывацеля, ад глыбінь залежнасці да роспачы нацыі, якая знаходзіцца ў заняпадзе. Postindustrial Hometown Blues — гэта кактэйль Молатава і запальнічка, якія пагражаюць заахвоціць людзей да дзеяння. У «Пасціндустрыяльным блюзе роднага горада» аўтары расказваюць сваю гісторыю, але яна ўніверсальная. Пачуццё радасці ад выкарыстання тэкстаў для выражэння эмоцый адчувальнае, як і іх гумар. Пераключэнні паміж соўлам і блюзам, панкам і запалам, энергіяй, вынаходлівасцю, гумарам, жыццёвым досведам, хупавай гульнёй і запамінальнымі мелодыямі: усё — складае цудоўны дэбютны альбом — вельмі захапляльны, эмацыйна багаты, у якім дзёрзкія гімны працоўнага класа, парылай гарадской блюзавай споведдзю і радасна-дзіцячым спевам з дваравой пляцоўкі.

Pokey LaFarge — Rhumba Country
На працягу ўсёй пласцінкі LaFarge пашырае сваё гучанне, без асаблівых намаганняў прыўносячы сусветныя ўплывы, каб падкрэсліць сваё рэтра-амерыканскае ядро, ствараючы адзін з самых прыемных твораў за сваю доўгую кар’еру. Rhumba Country — збольшага мелодыі з 50-х, якія вы маглі б напяваць сабе ў Амерыцы падчас жніва і пасева. У чараўніцтве стварэння аўтэнтычнай рэтра музыкі можна закласці маленні да танцаў, як і прадэманстраваць некаторую глыбіню адчуванняў. Вельмі свежа, раю.

Kings of Leon — Can We Please Have Fun
Эксплуатацыя саміх сябе, добра што Editors, напрыклад, так не робяць. Мелодыі сталі менш яркімі, тэмпы неразнастайнымі, а гукавыя тэкстуры зусім не вясёлымі, як быццам гурту далі начыста пагаліцца тупым лязом. Калі вы прыходзіце ў Kings Of Leon у чаканні чагосьці эксперыментальнага, ці чагосьці сапраўды незвычайнага, вы крыху дурныя. Калі вы шукаеце акуратныя метафары, вы памыліліся гуртом. Сумесь салёных басовых партый і тупых фанкавых мелодый зроблена без балансу. Кінуць выклік фанатам не атрымалася Kings of Leon гучаць карпаратыўна і больш не падобныя на сваю першапачатковую ідыясінкразічную асобу.

Keeley Forsyth — The Hollow
Гэта інстынкт ці дысцыпліна? План ці проста тое, як нараджаліся песні? Замагільная маркотнасць у стылі Diamanda Gallas. Але што асабліва важна, усё вельмі далёка ад утульнага і лёгкага праслухоўвання, і, безумоўна, гэта кружэлка, якую трэба слухаць у правільным настроі, каб цалкам ацаніць. Тым не менш, як кропка ўваходу ў чароўны і трывожны свет Keeley Forsyth — The Hollow зусім асаблівы рэліз, у якім яе халодны оперны голас, неверагоднага кантральта спалучаецца з уздымаюцца сучаснай класічнай і гарачай электронікай

Arab Strap — I’m Totally Fine With It Don’t Give a Fuck Anymore
Альбом, які адчуваецца як усплёск творчай энергіі гурта на абноўленым прыліве чыстага натхнення. Ён карае сваёй змрочнасцю, іранічны сваім гумарам і дзіўна музычна перамагае. Песні Arab Strap у асноўным маюць моцны, воцатны прысмак, і ў доўгатэрміновым даляглядзе гэты альбом становіцца жудасна кіслым. Бязлітасная чалавеканенавісніцкая праца месцамі можа зацягнуцца. Але, як заўсёды, палячая пагарда ў духу Nick Cave падсалоджваецца прыгожай паэзіяй, далікатнымі эмоцыямі і самасвядомым сцёбам. Ідэальнае рэтра-гукавое афармленне, якое чаргуецца паміж смяротна сур’ёзным Nitzer Ebb і зусім камічным Army of Lovers, трывала ўвайшло ў нашу неўраўнаважаную калектыўнае прытомнасць.

Death Jokes — Amen Dunes
Альбом, верны сваёй назве, здаецца доўгім і вымучаным жартам Velvet Underground з вялікай колькасцю апавяданняў, якія можа цалкам зразумець толькі апавядальнік – часам падача бывае бравурнай і зачаравальнай, але занадта часта яна церпіць няўдачу і губляе дынаміку. Жадаць, каб у гэтых песень была прастора для дыхання — расчароўвае, але даказвае, што ў трывозе можна знайсці прыгажосць.

Iglooghost — Tidal Memory Exo
Гэта насычаны, аб’ёмны фрагмент навуковай фантастыкі пра бліжэйшую будучыню, у якой абстрактнае апавяданне інтуітыўна выклікае мурашкі па скуры праз клубную музыку. Атрымаўся ў выніку замак на беразе мора, пабудаваны з бруду і шрапнелі. Музыка Iglooghost характарызуецца хуткім тэмпам і эклектычным спалучэннем інструментаў — віяланчэляў, малаткоў, флейт, барабанаў — але яна рэдка бывае пераважнай. Гэта звязана са старанным гукавым накладаннем і дынамічным пачуццём кампазіцыйнай структуры, якія напаўняюць песні гуллівым пачуццём імправізацыі. Мноства гукаў праносяцца на Tidal Memory Exo, не занадта часта перакрываючыся, захоўваючы выразнасць і складнасць.

Shannon & the Clams — The Moon Is in the Wrong Place
Рэліз спрадзюсаваны Дэнам Аўэрбахам, быў напісаны пасля раптоўнай выпадковай смерці жаніха спявачкі Шэнан Шоў. The Moon Is in the Wrong Place не выглядае чымсьці нестандартным, як лепшыя пласцінкі Clams, але ён па-ранейшаму мае шмат вінтажнага гучання, якое ўключаюць у сябе элементы doo-wop, класічнага R&B, гаражнага псіхадэліі і сёрф-рока, і накіраваны на нешта іншае, чым іх папярэднія працы. Душэўны боль рэдка так кранальна танцавальны і таму гэта ўражлівы поспех.

Gatecreeper — Dark Superstition
Квінтэт Gatecreeper можа прапанаваць сёе-тое яшчэ, апроч іх звычайных пікантных дэт-металічных махінацый. Dark Superstition значна больш плыўны і зручны, у ім адсутнічае мноства раней ашаламляльных тэкстур у карысць гуку з моцным фатальным уплывам року. Не хвалюйцеся, усё гэта ўсё яшчэ багата пакрыта знаёмай густой металічнай смалой, якая надае прыемную духмяную трываласць дэт-метала, акружанага амаль індустрыяльна цяжкай перкусіяй, працятага хардкорам і задуменнай адчувальнасцю.

Beth Gibbons — Lives Outgrown
Філасофія альбома, здаецца, у кожны момант нараджае новую музычную ідэю, новае адценне прыглушанага колеру, які выказвае барацьбу душы са стратай — можна знайсці нітку, якая ідзе адсюль да Out Of Season і назад у Portishead. Памеры пакут выйдуць за рамкі змены тонаў і кампазіцыйнай пышнасці, вы запомніце боль і сапраўды запомніце, як яго спявае Бэт Гібонс. Фолк габелены, працяты мадэрнісцкімі псіхадэлічнымі рыскамі, напрыклад: вертлявыя трубкі, удары па фартэпіянных струнах металічнымі лыжкамі. Татальна вострае пачуццё турботы, калі яно прабіваецца, ствараюцца неверагодныя меладычныя выбухі. Па задуме Lives Outgrown не мае танцавальных рытмаў музыкі Portishead, але прыхільнікам больш эксперыментальных аспектаў гэты альбом мусіць спадабацца. На працягу 45 хвілін вы ўбачыце дно акопаў жыцця і адчуеце адценні світання. Аркестравыя кампазіцыі і атмасферная напруга малююць змрочныя партрэты, добра прыдатныя для вакалу Гібонса. Гэты голас гэтак жа добры, як і заўсёды, ён здольны надаць драматызм кожнаму вымаўленаму яе слову і прымусіць вас адчуць сябе маленькімі, прызнаўшы жорсткую абыякавасці свету прыроды і часу да чалавечых пакут.

Billie Eilish — Hit Me Hard and Soft
Можна назваць вялікім зрухам, смеласць спеваў Billie Eilish даўно вядомай як вялікая шаптуха. Я не думаю, што хто-небудзь з мэйнстрыму або, той хто валодае такім жа ўзроўнем сусветнай вядомасці — не аналізуе і не раскрывае маштаб сваёй траўмы так пранізліва і адкрыта. Чыннік у тым, што яна заслужыла прывілеі суперзоркі і ў Hit Me Hard and Soft карыстаецца імі. Спрабуючы напісаць альбом для сябе, Billie стварыла большы водгук. Нованабытая эмацыйная разняволенасць у яе апавяданнях распаўсюджваецца і на авантурную структуру мелодый — смелы крок у поп-свеце, дзе аўдыторыя звычайна пакутуе ад дэфіцыту ўвагі, але ўсе сесійныя музыкі свету не змогуць зрабіць Hit Me Hard and Soft шэдэўрам падчас канцэрту.

Lip Critic — Hex Dealer
Сапраўдная, разбуральная сіла, якая ўзнікла на андэграўнднай сцэне NY — не гурт, які спрабуе гучаць дзіўна ці рэзка, яны проста дзіўныя і рэзкія. Лютая і дзікая, але хвалюючая і зараджалая энергіяй, гэтая музыка пранізае вашы косткі. Той, хто гуляе гучна і ігнаруе навакольны свет. Але, чорт вазьмі, мне гэта не трэба прама зараз, мне б такі электра-панк у дзяцінстве. Хоць ніводны з трэкаў не застаўся без увагі, існуе парадаксальная праблема: пастаянны каталог тэкстур пачынае здавацца састарэлым.

Crumb — Amama
Альбом пабудаваны ў духу King Krule і Toro y Moi у жанры псіха-попа, але ў той жа час прымудраецца адчуваць сябе нібы яго трэкі скрывіліся і патрапаліся пасля доўгага знаходжання на сонцы.

Дзянic Леснiк

Таксама чытайце:

St. Vincent — All Born Screaming
Pet Shop Boys — Nonetheless
Taylor Swift — Tortured poets department: The anthology