Выдаткуйце дрыготкіх падабенстваў, каб агаломшыць

Meshell Ndegeocello — The Gospel of James Baldwin
Гэта з’едліва-правакацыйная, інтэнсіўная праца не паддаецца засваенню за адно праслухоўванне. Яна цалкам магла б стаць знакавым запісам з-за фазазрушвальных гукавых калажаў у стылі Стыва Райха. Нягледзячы на тое, што альбом поўны выдатных слоў, у канчатковым выніку ён пацвярджае, што нішто не можа больш красамоўна расказаць пра тое, што стаіць за імі, чым музыка.

David Lynch — Cellophane Memories
Апошняя сумесная праца Крысты Бэл Цухт і Дэвіда Лінча ўключае ў сябе ўдзел нябожчыка Анджэла Бадаламенці ў некалькіх трэках. Змрок — зрэдку з’яўляюцца запаволеныя гукі рэверберацыйнай гітары і стомны бітбокс — такое вельмі трывожнае абнаўленне дзівацтваў Лінча ў поп-музыцы. Дзіўны свет летуценнага душэўнага болю, поўны прадчуванняў, напластоўваючы, пераплятаючы і пераварочваючы гарачы мецца-сапрана-вакал, заканчваецца са сцвярджаючай мажорнай прагрэсіяй.

86TVs — 86TVs
Фелікс і Х’юга Уайт з The Maccabees з малодшым братам Уілам і былым бубначом Noisettes Джэймі Морысанам выпускаюць свой дэбютны поўнафарматны студыйны рэліз пад назвай 86TVs. Усе музычныя дасылкі з мінулага чэрпаюцца з ужо перасохлых крыніц. Многія з адступленняў пераканаўчыя, аднак частыя змены ў падыходзе азначаюць, што яго стваральнікаў не заўсёды лёгка зразумець. Гэтая пераменлівая якасць з’яўляецца вынікам некалькіх прамалінейных рок-трэкаў, якія прыкметна слабейшыя за лепшыя моманты альбома. У цэлым нічога новага.

Kanye West — Vultures 2
Паглядзіце як я па-майстэрску завуаліраваў слова ЛАЙНО. У сваім перакручаным сэнсе альбом Vultures 2 з’яўляецца сімвалам 2024 года — ён смярдзіць, гучны, дзёрзкі, зусім пазбаўлены зместу і амаль напэўна будзе ўсхвалены як апошні шэдэўр Канье Уэста яго заўзятымі прыхільнікамі.

Fucked Up — Another Day
Можна шмат сказаць аб тым, што Fucked Up імкнуцца быць прасцей, яны сапраўды напаўняюць свае песні адчувальным запалам, які проста льецца з дынамікаў. Fucked Up ніколі нічога не робяць напалову. На першы погляд яны могуць здацца даволі прамалінейнай панк-групоўкай, але выдаткуйце некаторы час на вывучэнне іх уражлівага бэк-каталога, і маштаб іх бачання стане амаль ашаламляльным. Жаданне гурта эксперыментаваць, аддавацца канцэпцыям і рассоўваць межы, саступае толькі іх фенаменальнай хуткасці працы.

King Gizzard & the Lizard Wizard — Flight B741
Гурт ахвяруе сваёй любоўю да складанага дзеля ўзнёслых гармоній блюз-року, якія падкрэсліваюць тонкія дасылкі да настальгіі, адначасова ствараючы шчыльны і нязменна забаўляльны трэк-ліст, які па-ранейшаму знаходзіць спосабы агаломшыць і здзіўляць. Хлопцы могуць не толькі старанна працаваць, але і старанна граць рэтра рок-н-рольны сэт.

Belong — Realistic IX
Дрыготкія мадуляцыі ў бязмоўным, гудзячым панарамным парыве шуму, прапануюць прыемную разнастайнасць, але адчуваецца, што вялікая частка Realistic IX дрэнна адпавядае моцным бакам дуэта. На мяжы паміж летуценнымі песнямі і шумнымі кашмарамі альбом часам гучыць крыху недавараным, толькі не кажыце, што гэта шугейз, добра?

Dune Rats — If It Sucks, Turn It Up
Можна лёгка параўнаць з рэлізамі паспяховых гуртоў pop/rock, alternative/indie, garage punk 1990-х/2000-х гадоў, тыпу грозны Green Day.

Osees — Sorcs 80
Мяне трошкі, зусім крыху ўразіў гэты альбом, бо некаторыя гукі знаёмыя, а форма – не. Панк без гітар ужо быў — усё было. Мала хто рабіў гэта з такім спалучэннем майстэрства уяўлення і поўнай самаадданасці. Нізкачашчынныя сінтэзатары ламаюць смеццевы лос-анджэлескі панк-трэш, а ў старонцы равуць і гудуць падбадзёрвальныя секцыі саксафонаў. Ёсць бруднаватае зачараванне, і песні, несумненна, здабудуць новыя вымярэнні, калі іх возьмуць з сабой у дарогу. Але гэта ітэрацыя Osees здаецца не пазбаўленай некаторай жыццёвай сілы.

Wishy — Triple Seven
Так любімы мной жаночы вакал не ратуе гэтае тупое поп-індзі, жанчына не ратуе, уяўляеце, гаспідзя, як шмат у свеце дрэннай прафесійна зробленай музыкі цяпер. У спалучэнні з іх нязмушаным, ужо і не такім ужо неардынарным поглядам на каханне і адносіны гэтыя звонкія прыпевы выклікаюць адчуванне шаблонаў з загнутымі куткамі старонак з 90-х. У выніку яны прапануюць не вельмі свежы погляд на некаторыя правераныя гукі.

Hifi Sean — Daylight
Сумесь соўла і электронікі. Галоўны настрой альбома перададзены ў сэмпле госпел-хора з загалоўнага трэка: «дзённае святло, сонечнае святло, танец, абдымкі». Эйфарычны напор парыць над шматслойнымі сінтэзатарамі, гучныя танцавальныя рытмы і бурлівыя прыпевы выклікаюць асацыяцыі з Ібіцай.

Foster the People — Paradise State of Mind
Апрацаваны вакал Фостэра блукае па глянцавых паверхнях альбома і рабатызаваных грувам, выклікаючы аналогіі з Daft Punk, толькі ў нейкім паралельным сусвеце, дзе DP атупелі б ад музычнай непісьменнасці і сталі б падобныя на Pet Shop Boys (з таго ж паралельнага сусвету), якія граюць на дзіцячым зламаным сінтэзатары.

Post Malone — F-1 Trillion
Для большасці слухачоў гэты альбом не зменіць жыццё, і ён, вядома, не стане вяхой, якая змяняе жанры, як Cowboy Carter. F-1 здаецца спецыяльна створаным для дамінавання ў амерыканскіх чартах. Гэта проста жаданне Мэлоўна весела правесці час і праспяваць кантры-музыку, якая ўпісваецца ў сучасны стыль. Тут дастаткова доказаў таго, што ў Поста ёсць голас, манеры і добразычлівасць, каб лёгка ўцерціся ў давер да нэшвільскай тусоўкі.

Horse Jumper of Love — Disaster Trick
Ныццё ў стылі поп пост-гранж, успомніць бы яшчэ, што ж яно мне нагадвае. Ай, не сутнасць, у любы момант, калі альбом пачынае здавацца паўтаральным ці сумным — так яно і ёсць.

Fontaines D.C. — Romance
Romance больш прамалінеен, чым любы іншы альбом Fontaines DC на сённяшні дзень, тут шмат падабенстваў, на першы погляд усё The Smiths, потым у плюс Oasis, на секунду падман цяжэй з відавочным уплывам Cypress Hill, потым нейкія абшары The Stranglers і рытмы Placebo, але ўсё ў цэлым не перастае нагадваць Morrissey і Джэфа Баклі. Не раскусіў я пакуль гэтую фішку, сумна, не нова.

Дзянic Леснiк

Таксама чытайце:

Deep Purple =1
Eminem — The Death of Slim Shady (Coup de Grace)
Kasabian – Happenings