Sziget 2024. Day 2 Review. Эмансіпацыя праз поп-культуру

Чым усё ж добры Sziget, дык гэта тым, што заўсёды можна пайсці на якую-небудзь сцэну, тыпу Light Stage, дзе выступаюць новыя перспектыўныя гурты. Першымі на мае вочы выйшлі Alex the Judge & Forbidden Fruits з Італіі, вакал, гітара, бас, ударныя, саксафон і клавішы. Я і публіка атрымлівалі асалоду пад мяккімі вібрацыямі і неверагоднымі сола на саксафоне, якія лепш за ўсё залучалі натоўп у музыку і стварылі расслабляльную атмасферу. Гурт даследуе некалькі жанраў, у тым ліку RnB, джаз і хіп-хоп. Будзе цікава паглядзець, куды яны дойдуць далей.
На сцэне Global Village я пайшоў паглядзець Bukahara, нямецкi неа-фолк-гурт з чатырох чалавек, які ўкручваў у свой фолк, свінг і афрыканскія музычныя элементы, спрабуючы аб’яднаць людзей з усіх куткоў зямнога шара праз агульнае каханне да музыкі і пазітыўнага калектыўнага танцу.
Спявачка Dagny уварвалася на сцэну з эйфарычнай энергіяй, выканала In My Bones са свайго апошняга альбома. Узаемадзеянне з гледачамі было разыначкай выступу, выканаўца шмат гутарыла, прасіўшы публіку то паглядзець у вочы таму, каго яны кахаюць на Pretty, то злічыць колькасць «I love you» у тэксце Love You Like That. Стэрэатыпны скандынаўскі поп настолькі меладычны і прыемны з першага праслухоўвання, што вам не жадаецца выяўляць, наколькі Dagny вам падабаецца. У сэце было шмат лірычна прыгожых, аптымістычных і запамінальных песень, музыка ў Dagny у крыві, бо яе мама і тата — джазавыя музыкі ў Нарвегіі.
Далей на Main адносна нечакана граюць Joker Out, якія з’яўляюцца злёгку запозненым адказам славенцаў на Arctic Monkeys.
Затым Nova Twins, многія настойваюць, што гэта свайго роду жаночая перапрацоўка Rage Against the Machine для пакалення Z, я асабіста не люблю паўтараць гэта сцвярджэнне, але дуэт у жывую ўжо бачыў і яны гарантуюць выдатную гітарную працу, змешваюць рок і рэп з поп- электронікай і панкам. Даволі эфектыўна на пласцінках і эфектна для прыстойнага і цывілізаванага мошпіта.
Для мясцовай публікі венгерскі спявак і аўтар песень Azahriah (а таксама Youtube блогер) меў гонар выступаць і выводзіць на Галоўную сцэну многіх іншых венгерскіх артыстаў. Насамрэч ён не належыць ні да якога музычнага жанру, а хутчэй уяўляе сабой сумесь жанраў, народжаную на прасторах вялізнай волі Інтэрнэту, але ёсць і сур’ёзная доза цыганскай музыкі. Надзвычай шырокі спектр аўдыторыі чацвярга прысутнічаў на гэтым канцэрце, без асаблівага перабольшання, ён уключаў у сябе ўзрост ад 2 да 80 гадоў. Натуральна Kolchenog не мог зразумець тэксты, але выступ быў цалкам на ўзроўні, з міксам хуткіх трэкаў і эмацыйных песень.
Halsey у мехаваты джынсах, у дзёрзкім топе з леапардавым прынтам і з цёмна-чырвона-калючай кароткай стрыжкай, як бунтар падлетак, якая ні ад каго не церпіць лайна. Аднак, у адрозненне ад многіх сваіх эстэтычных равеснікаў ці папярэднікаў, яна не пасылае ніякіх адпаведных заяў у публіку. Музычна Эшлі Нікалет Франджыпані прадае то поп, то рок. Партыя песень з яе апошняй і меладычна самай складанай працы, If I Can’t Have Love, I Want Power, спрадзюсаванага Трэнтам Рэзнорам і Атыкусам Росам, добра спалучаюцца з яе больш мяккімі і мелодыямі, такімі як Without Me і Gasoline.
На працягу ўсяго выступу 29-гадовая спявачка расказвае аб сваім жыцці і амбівалентнасці ў адносінах да жанраў, аб’яўляючы аб верагодным вяртанні ў поп-музыку. Дзіўна, але хоць шматлікія лічылі амерыканку даволі легкаважным хэдлайнерам, Halsey часам адхіляецца ў бок індустрыяльнага гучання, амаль а-ля Nine Inch Nails. Яе праблема ў тым, што яна жадае занадта шмат, а абраныя жанры не могуць зліцца ў адзінае. Канцэрт у любым выпадку застаецца інтрыгуючым, хаця больш на ўзроўні забаўкі, чым на канкрэтным музычным разуменні.
Дзень завяршыўся Аўрорай, якая па-ангельску плыла басанож у чырвонай сукенцы. Сваёй незямной харызмай і летуценнымі мелодыямі яна запрасіла наведвальнікаў у свой чароўны свет і цудоўным чынам завяршыла дзень. Намёт поўны, візуальная частка старанна прапрацаваная, а песні настолькі добрыя, што нарвежка на такім Sziget, маю на ўвазе версіі пасля 2020-га, магла б убачыць сябе і на вялікай сцэне.
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Sziget 2023 — дзень пяты
Sziget 2024. Day 3 Review.
Sziget 2024. Day 4 Review.
Sziget 2024. Day 5 Review.
Sziget 2024. Day 6 Review.
Sziget 2024. Day 1 Review.