Мы шукаем новыя таленты. Пасля станоўчага асвятлення ў Rolling Stone супрацоўнікі Kolchenog.by масава звальняюцца.

Пасля нечаканай згадкі Kolchenog.by у часопісе Rolling Stone, увесь калектыў у аўторак (першага красавіка) пакінуў працоўныя месцы, каб пашукаць больш перспектыўную працу ў музычнай журналістыцы, заявіўшы: «Мы занадта кампетэнтныя і шалёна таленавітыя, каб працаваць у паршывым беларускім выданні».
Некалькі супрацоўнікаў неахвотна ачунялі пасля адкрытай гутаркі з кіраўніцтвам, зразумеўшы, што Kolchenog сапраўды быў светлай плямай іх маркотнай пісьменніцкай кар’еры, нягледзячы на рабскія ўмовы працы.
У сувязі з тым, што адбылося Kolchenog.by шукае новых супрацоўнікаў, калі гэта Вы, звяжыцеся з намі. Праца ва ўтульным, прасторным офісе (бясплатная ежа і алкаголь) або выдалена, дасціпны калектыў, камандзіроўкі па Еўрапейскіх музычных фестывалях і канцэртах сусветных супер-зорак.
Дзяніс Леснік