Kolchenog.by слухае: Volbeat – God of Angels Trust. Праўда едка для кахання.

Volbeat — адзін з тых рэдкіх хэві-метал гуртоў, якія могуць узняцца ў музычных чартах і трапіць у эфір мэйнстрымавых радыёстанцый, не ахвяруючы сваім асноўным гучаннем. Людзі любяць іх, таму што яны ўнікальныя, граюць сумесь хард-рока, грув-метала, рокабілі, крыху кантры і крыху дэт-метала. Volbeat шырока націскаюць на традыцыйныя структуры песень, але выкарыстоўваюць разнастайныя гукі, каб не даць кампазіцыям стаць сумнымі. Некаторыя трэкі дасягаюць амаль трэшавага ўзроўню праз лютыя рыфы, іншыя запавольваюць ход стандартнымі рок-н-рольнымі запіламі або нізка настроенымі, падобнымі на дум гітарамі, так на працягу многіх гадоў альбомы Volbeat змешвалі і падбіралі гэтыя стылізаціі. У рознай ступені, раннія працы, як Guitar Gangsters & Cadillac Blood, больш схіляліся да энергічнага хэві-метала, познія, як Rewind, Replay, Rebound, уключалі мякчэйшыя рокавыя песні. На шчасце, адно нязменна, Майкл Поўльсен усё яшчэ гучыць як гібрыд Джэймса Хэтфілда, Элвіса Прэслі і Джоні Кэша, а незалежна ад стылю і гуку, кожная мелодыя мае запамінальныя хукі.
Законы, правілы, сістэмы, кіруючыя прынцыпы рэлігіі, якія нам прад’яўляюць, заўсёды парушаюцца тымі, хто іх стварае і забяспечвае іх выкананне. Усё зло створана чалавецтвам, і яно знаходзіць спосаб надзець маску, гэтак жа як казёл на вокладцы альбома ўвасабляе Д’ябла, які сам быў створаны людзьмі, каб яны маглі схаваць за ім свае эгаістычныя, злыя намеры. Гэты казёл павінен падаць у суд на чалавецтва за тое, што яно само сімвал зла, а гэты Goat (як і абрэвіятура God of Angels Trust) трываў дзярмо, якое вырабляюць вакол яго столькі гадоў! Адкрываючы трэк «Devil’s are Awake» менавіта пра гэта і адрозніваецца магутным рыфам і хуткім тэмпам — дынамічны пачатак рэліза, брутальнае, хуткастрэльнае пыхценне, эйфарычны прыпеў і караючы, брудны інструментальны раздзел дэманструюць групоўку, якая ўсё яшчэ ўмее запальваць не толькі цыгары.
Доля змрочнага цяжкага року з адценнем Metallica у «By a Monster’s Hand«, магутны барабанны рытм і люты рыф у спалучэнні з яркім сола крынічыць інтэнсіўны цяжар. Рыкаючы, сярэднетэмпавы нумар з лёгкім налётам тэатральнасці, які падсілкоўваецца ярка выяўленым каханнем Поўльсена да трэша. У аснове лірыкі выдуманая гісторыя аб серыйным забойцы. Ён разразае сваіх ахвяр, і часткі іх целаў захоўваюцца ў яго дома. Уначы гэты хлопец выкарыстоўвае скуру, каб зрабіць адзенне, а затым танчыць з тулавамі.
У адрозненне ад шматлікіх сучасных метал-музыкаў, Майкл не баіцца пісаць сапраўдныя мелодыі. Куплет «Acid Rain» мае нуду ў стылі Бруса Спрынгсціна сярэдзіны 80-х, перш чым яна выбухае аптымістычным рок-н-ролам. Гэтая песня пра тое, як перажыць пазацялесны досвед і сустрэцца з людзьмі з мінулага. У тэксце аўтар задае свайму бацьку шмат пытанняў і спрабуе запрасіць яго наведаць сваю сям’ю і паглядзець на ўнукаў, якіх той ніколі не бачыў. Так што гэта вельмі эмацыйны і асабісты аповяд з запамінальнай поп-прывабнасцю.
Брутальная «Demonic Depression» нагадвае дэма, грамавая, металічная песня, якая дазваляе сур’ёзна патрэсці галавой. Можна сказаць, што гучыць так, быццам была выразана з сесій для сайд-праекта вакаліста ў стылі дэт-метал Asinhell, але, нягледзячы на сваю ваяўнічую, грувавую металічную хаду, гэта таксама адна з самых чапляючых песень тут дзякуючы прыпеву. Лірычна «Demonic Depression» заснавана на стане розуму людзей, якія сутыкаюцца з псіхічнымі праблемамі ў пэўныя перыяды свайго жыцця. Так шмат чалавек на планеце ўвесь час змагаюцца з усёпаглынальнай дэпрэсіяй, лепшы спосаб дапамагчы ім — пагаварыць і паслухаць, што яны кажуць.
«In the Barn of the Goat Giving Birth to Satans Spawn in a Dying World of Doom» была выпушчана ў якасці вядучага сінгла. Гэта песня з самай доўгай назвай і тыповы хіт Volbeat — прадказальны металбілі-рэтравер. Трэк змяшчае ўсе фірмовыя адзнакі гурта, а таксама іранічны тэкст аб ізгоях і заняпалых анёлах Бога — усіх анёлах, якія выгнаны з Нябёсаў. Герою гавораць сабраць іх у вялікі воз і прывезці ў свіран. Там праходзіць рытуал, у якім заняпалыя анёлы прыносяцца ў ахвяру вырадкам Сатаны, каб стварыць вайскоўцаў для новага цёмнага царства. Так што, замест таго, каб запрасіць сваю кабету пайсці ў кіно, аўтар кажа: «У мяне ёсць сёе-тое, лепшая прапанова бавіць час. Ты павінна ўбачыць, што адбываецца ў гэтым свірне… нас запрасілі на нараджэнне вырадкаў Сатаны і паглядзець, як свет разбураецца. Як наконт гэтага?» Я думаю, некаторыя людзі прачытаюць тэкст і скажуць: «Што не так з гэтым чуваком?» Але гэта ўсё дзеля забавы. Гэта як дурны фільм жахаў.
«Time Will Heal» — гімн, гатовы да арэн, можа быць, ён не такі цяжкі, як папярэдні хэдбэнгер, але ў яго глыбокі тэкст. На працягу жыцця мы праходзім праз узлёты і падзенні, часам мы раптам упадаем у сумны, эмацыйны настрой, калі, здаецца, проста няма спосабу ўбачыць святло ці добрае ў чымсьці. Але мы заўжды знаходзім спосаб зрабіць усё зноў добрым. Я сам не вельмі ўдала вумею хутка мяняць такія моманты, але гэта адбываецца з прыняццем добрага разам з дрэнным і выкарыстаннем благога дзеля росту і навукі замест таго, каб дазваляць вашаму розуму маніпуляваць вашай жа рэальнасцю. Важна разумець, што, хоць нішто не можа быць добрым вечна, не дазваляйце цёмнаму боку жыцця ўзяць верх. Будзьце ўпэўненыя, што наперадзе будуць лепшыя дні, калі вы сутыкаецеся з чэрцьмі, з усяе сілы спрабуйце знайсці нешта вартае ў тым, што вы робіце.
Сутнасць року сілкуе «Better Be Fueled Than Tamed» — вельмі простая песня з завадной сярэдняй часткай, якая пачынаецца са злога «вух«, але ў канчатковым выніку менавіта моц року вызначае трэк. Нам трэба рабіць нешта, пакуль мы здольныя гэта рабіць, а не проста валяцца на канапе і ні пра што не турбавацца. У той жа час тэкст песні раскрываецца і звяртаецца да таго, што я адчуваю, калі змагаюся з сітуацыяй ці мне даводзіцца шукаць выйсце з яе. Жыццё каштоўнае, і вы павінны схапіць яго за яйкі і падсілкоўвацца полымем, а не дазваляць попелу панаваць. Давайце распалім агонь, пакуль мы яшчэ жывыя.
Гатычная, хвалюючая і трывала прывязаная да груваў металу 90-х «At the End of the Sirens» адрозніваецца моцным металічным рыфам і меладычным вакалам, а пацешная лірыка, таксама даволі сур’ёзная, таму што гэта напамін, зноў, аб тым, што трэба рабіць справы. У адваротным выпадку Смерць з касой можа ўключыць свае сірэны, пагрукаць у вашы дзверы і сказаць: ‘Пара‘. Гэта не заўсёды можа быць паштальён, які робіць званок двойчы.
«Lonely Fields» выклікае меланхалічны настрой. Гэта вельмі асабістая песня, якая расказвае гісторыю Поўльсена, калі ён быў дзіцем, то бавіў шмат часу на кукурузных палях разам са сваім бацькам, страту якога ён да гэтага часу перажывае.
Альбом завяршаецца «Enlightening the Disorder (By a Monster’s Hand, Part 2)«, якая лірычна звязана з «By a Monster’s Hand» і з’яўляецца яе працягам. Гэта фінал таксама і маленькай гісторыі жахаў, поўны зласлівай энергіі, што фронтмэн на кароткі час, здаецца, з’ехаў з глузду, а не проста страціў розум. Серыйны забойца аказваецца ў сваёй новай хаце. У грандыёзная кульмінацыі маньяк адчыняе сваю скрынку і робіць лялечны паказ з сапраўдных чалавечых костак і скуры. Ён становіцца настолькі апантаны сваім уласным тэатрам, што хоча засунуць сябе ў сховішча гэтых частак цел. Ідыёт уціскаецца ў яго і пачынае адразаць сабе канечнасці, п’еса сканчаецца, а ключ ад скрынкі губляецца на падлозе. Забойца становіцца ўласнай ахвярай.
Як бы захоплена я заўсёды ні апісваў Volbeat, раней у іх была адна праблема — разадзьмутасць. Аднак God of Angels Trust налічвае ўсяго 10 трэкаў і сціплыя 44 хвіліны. Магчыма, GoAT не з’яўляецца найлепшым альбомам Volbeat, але гэта несумненны кандыдат на званне самага цікавага. Датчане па праве сталі вялізнымі зоркамі і атрымліваюць асалоду ад свайго кар’ернага плато, на якім ім няма чаго даказваць. Усе рэлізы гурта былі амаль паўсюдна ўсхваленыя, а жывыя выступы ў значнай ступені разглядаюцца як гарантаванае добрае баўленне часу для ўсіх.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
Volbeat — Servant Of The Mind
Volbeat на Nova Rock 2018
Volbeat на Rock im Park 2016