Наступствы місіі на Юпітэр

Mission Jupiter — Aftermath
Заўсёды прыемна пісаць пра беларусаў, ну зразумела, што размова пра якасных беларусаў, як добра, што іх становіцца больш. Вось пазнаёмцеся, калі не чулі раней — Мission Jupiter з Мінска. Іх трэці альбом Aftermath пераносіць слухачоў у падарожжа адначасова знаёмае і новае, узнаўляючы цяжкія, але меладычныя рысы альтэрнатыўнага металу 2000-х, і прасоўваючы гурт у будучыню з вытанчанай сталасцю і мірскай перспектывай. Здаецца, дзесьці глыбока пад пластамі гэтага альбома тоіцца больш жывы гук, які спрабуе праслізнуць міма свайго стваральніка, магчыма, яго варта было зрабіць больш маштабным і адважным. Прашу вас не падыходзьце да Aftermath скептычна, у сусветнай прасторы хлопцы не робяць нічога новага ці пазітыўна спрэчнага на гэтай кружэлцы, але нельга стварыць нешта новае не разумеючы як працуе ўжо створанае да цябе раней. Можна пахваліць за выдатнае разуменне альтэрнатыўнага металу, у музыцы прысутнічае элемент засмучэння, але яно гучыць упэўнена і кантралявана падсілкоўвае сабой лірыку, пакідаючы пры гэтым натхняльны асадак. На мой погляд, ідэальна магло б падысці такое апісанне — вакал і лірыка вяртаюць да жыцця кожную мелодыю. Асобна, вядома, хочацца вылучыць трэк Jak Spyniajecca Bol, дзе вы наадварот не чакаеце ажыўлення, а проста хочаце замерці на час, ну і для мяне відавочна на паверхні яшчэ адна яго каштоўнасць — родная мова. Я жадаю поспеху гэтым хлопцам і дзяўчыне, спадзяюся хутка іх убачыць на афішах еўрапейскіх фестываляў кшталту Nova Rock (няхай пакуль і маленькімі літарамі), гэта толькі пачатак, у іх усё наперадзе. Паслухайце і ацаніце, а яшчэ, потым можна вярнуцца і пераслухаць гэтыя песні зноў і паглядзець на іх зусім новымі вачамі. Незалежна ад таго ці засяроджваецеся вы на дэталях гукавага малюнка ці на візуалізацыі тэкстаў і гісторый, паспрабуйце знайсці нешта новае для сябе, тое што можна знайсці ў нашых Мission Jupiter з роднага Мінска.
Törzs — Menedek
Törzs — найбуйнейшы інструментальны пост-рок-гурт ў Вугоршчыне. Іх апошні альбом быў запісаны ў пячоры, якая з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, на глыбіні 500 метраў пад зямлёй, а жывыя выступы закліканы натхняць на самааналіз, падарожжа ўнутр сябе. Чыстыя гітары ствараюць змрочны і безнадзейны краявід, які становіцца ўсё больш жывым па меры таго, як іграе песня. Нібы ідзе сталае дужанне паміж дабром і злом, святлом і цемрай, прыналежнасцю і ізаляцыяй, але апошняе слова заўсёды застаецца за прыродай. Сонечны прамень павінен змагацца за кожны кавалачак святла і за кожны шанец падняцца вышэй. На першы погляд, вы можаце палічыць гэтую калекцыю з пяці песень меланхалічнымі або нават сумнымі прапановамі. Гэта праўда, але глыбіні, якія яны даследуюць, здаецца, не ведаюць дна. Кожная песня сапраўды натхняе на самааналіз, і часам, усяго з некалькімі нотамі, вашы вочы адчыняюцца для бясконцых магчымасцяў. Зрабіце глыбокі ўдых і акуніцеся ў іх творчасць.
Lera — Reverie
З залітых сонцам берагоў Сардзініі прыбывае новы квартэт, які па-майстэрску змешвае цяжар пост-метала і дума з шырокімі тэкстурамі пост-рока. Хруст цяжкіх рыфаў з павольнымі арпеджыа і магутнымі крэшчэнда — усё пераплецена з эфірнымі вакальнымі рыскамі, таксама чакайце гіпнатычных, цыклічных рыфаў, якія могуць здацца амаль дакучлівымі, але затым яны хупава саступяць месца далікатным, казачным эмбіентным пасажам. Такія альбомы заўсёды ўнікальныя, таму што яны адводзяць з галоўнай дарогі ў лясное покрыва, дзе ты ніколі не ведаеш, што атрымаеш, адпачываючы ў цені.
Listless — Listless
Мэта праекта — захаваць ізаляванае пачуццё адзіноты праз меланхалічную інтраспекцыю. Эмацыйна рэзаніруючыя гітары, адчайныя крыкі і журботныя клавішы імкнуцца загіпнатызаваць слухачоў, павезці ў цёмнае, бясконцае забыццё. Альбом у цэлым у стылі black metal і, вядома, там ёсць цвёрдыя, агрэсіўныя тоны, але ёсць і мякчэйшыя, больш задуменныя. Сумесь шкадаванняў і гневу проста прымушае вас адчуваць сябе жудасна.
Enevelde — Pandemonium
Ну, гэта нейкае чортава злое дзярмо і лепшай пахвалы і быць не можа, калі вы гуляеце black metal. Стварэнне нарвежскага мультыінструменталіста першапачаткова выпушчана на касеце — 39 хвілін lo-fi убоства, якое павольна варыцца, валодае раскладальнай вытанчанасцю ад злавесных рыфаў і некалькімі цудоўнымі дэманічнымі і гарманічнымі барытонавымі вакальнымі партыямі.
Manos Six and Muddy Devil — When Skies are Grey
Эксперыментальны рок, гатычнае кантры, крыху блюграсу запраўленае блэк-металам. Не чакаў гэтага і мне гэта падабаецца: вы бераце банджа, слайд-гітару, акустычны бас і голас, які вяртае нас на гатычную сцэну 80-х і канца 90-х, вы, як слухач, выявіце нешта новае, а я больш старога каханага старога люблю даведвацца не новыя назвы гуртоў, а сапраўды адчуваць новае няхай і для сябе. Можна памылкова падумаць, што гурт з поўдня ЗША, але ёсць я і я скажу вам, што яны з Грэцыі. А вы быццам у амфітэатры, дзе есць магчымасць расказваць такую выдатную гісторыю, ствараць цёмную злавесную атмасферу і прымушаць вас адчуваць мастацтва — гэта добра. Гэты EP — сюрпрыз. Калі ў вас адкрыты розум, але вы не любіце слухаць цёмную музыку, то гэты EP — для вас. Manos Six і Muddy Devil сапраўды дзіўны.
In Utero Cannibalism — Fuck Jesus and Praise Me!!
Гурт выкарыстоўвае разуменне жанру, якое блізка да класічнага набору рыс death metal, але з некаторымі асабістымі рыскамі. Гэта агрэсіўна і грунтоўна, з вельмі добрымі гроўламі дэта, выдатнымі гітарнымі рыфамі і аранжыроўкамі, а таксама надзейнай працай бас-гітары, і барабанаў. Без тэхнічных перабольшанняў музыка гурта вызваляе велізарную энергію, нават выкарыстоўваючы павальнейшы падыход. У death metal шмат розных шляхоў, і немагчыма ведаць усё аб кожным яго поджанры. Тое, што застаецца фанатам, — гэта досвед дэгустацыі рэлізу гурта і выказванні «мне спадабалася» ці «мне не спадабалася». Гэта азначае, што асабісты густ набывае дыферэнцыяльную ролю пры працы з рэлізам, і ўсё, што павінны сказаць аўтары, — гэта адлюстраваць якую-небудзь херабору на вокладцы (ды проста таму, як бы я не кахаў метал і не разбіраўся ў ім, 90 адсоткаў вокладак — лайно для мустурбатпраў). Але, здаецца, зорная гадзіна для музыкі In Utero Cannibalism яшчэ наперадзе.
Noise Trail Immersion — Tutta La Morte In Un Solo Punto
Альбом жадае дабрацца аж да жыватоў слухачоў, а не да іх галоў, накіроўваючы ўвесь боль, хаос і неспасціжнасць, якія характарызуюць глыбіні чалавечай душы, у надзвычай хаатычныя і кароткія трэкі. Tutta La Mor te In Un Solo Punto — самы агрэсіўны альбом Noise trail immersion, і, нягледзячы на яго жаданне падвесці вынік музычнаму падарожжу даўжынёй больш за 10 гадоў, ён уяўляе сабой разварот, накіраваны на пошук далейшага паспявання. Ёсць пару песень, якія сапраўднае палягчэнне ад пакутлівага болю папярэдніх. Астатняе з’яўляецца помнікам ціску, гвалту ці прыгажосці якая развальваецца на часткі..
Neurotech — Exo Escapism
Што мне падабаецца ў метале, пра некаторыя гурты магу не ведаць зусім — нічога. Вось гэтыя Neurotech, як яны зладзіліся з кар’ерай даўжынёй амаль у 20 гадоў і выпусцілі 10 поўнафарматных альбомаў? Гэта адна з найвялікшых загадак у жанры металу, а таксама напамін аб тым, што ёсць яшчэ шмат гуртоў і музыкі, якія не адчынены. У залежнасці ад таго, каго вы спытаеце, іх музыку назавуць «электроннай», «індастрыял», «кіберметал» ці нават «ф’ючарпоп», яны — гурт з аднаго чалавека, родам са Славеніі. Уцяжараны электронны гук у спалучэнні з прыгожымі вакальнымі гармоніямі або фанкавая электроніка і цёплыя вакальныя гармоніі, якія спалучаюцца з якасцямі гітар змрочней і цяжэй. Як мелодыя можа суіснаваць у гэтым халодным, стэрыльным асяроддзі, з’яўляецца сведчаннем здольнасці пісаць гук, пра які марыць машына, а не проста буру херні як звычайна.
Behemoth — The Shit ov God
Як можна пераканацца, The Shit ov God – не наймацнейшая праца Behemoth. Але гэта іх лепшы альбом з часоў The Satanist. Кароткі час гучання, які пазбягае доўгіх фрагментаў, якія сталі сумнымі за апошнія дзесяць гадоў. З гэтай сцісласцю песні таксама выйграюць. Некаторы лірычны змест, які амаль прымушае мяне смяяцца стварае ўражанне, што гэта зручны для гурта альбом, які добра працуе на паўторы. Хаця, яны ж крутыя. Калі вы прыхільнік Behemoth, у гэтай новай страве ёсць шмат таго, што можа спадабацца.
Swans — Birthing
Нягледзячы на тое, што альбом доўжыцца больш за 2 гадзіны, ён здаецца на здзіўленне лаканічным, нават сціснутым. Вы пачуеце балючы дысананс, рытуальныя пасажы грукатлівай перкусіі, вакальныя лініі Джыры якія нервуюць і цяжкую крышталічную атмасферу сінтэзатара на працягу гіганцкіх часоў выканання. Birthing і блізка не сядзіць побач у полі па ўплыве сваіх папярэднікаў, але захоўвае шум і індустрыяльную насмешку, што трымае слухачоў так блізка да вар’яцтва. Пры гэтым, гэта ўсё яшчэ Swans . І шмат Swans. Дзве гадзіны Swans.
Haitón del Guarataro — Pombero
Моцна лакалізаваныя міфы аб пачварах — гэта проста займальнае пранікненне ў жахі і прыярытэты пэўнай культуры, асабліва ў часта эзатэрычныя правілы, якія атачаюць легендарных істот. Для свайго другога альбома Алексіс Урыбе з гурта Haitón del Guarataro з Буэнас-Айрэса, Аргенціна, факусуецца на Pombero, нізкарослай валасатай гуманоіднай істоце з парагвайскага фальклору. Ён крадзе яйкі і мёд, апладняе жанчын і ўлагоджваецца падарункамі ў выглядзе рома і цыгар — добры пачатак. Музычна альбом трансфармуецца са стоунер-дума ў чорны дум на працягу ўсяго часу выканання.
Мне па-ранейшаму падабаецца канцэпцыя павольнага пераходу ад аднаго паджанру да іншага, і гэта тая творчая ідэя, на якой квітнее метал. Але кожны аспект выканання мае заганы.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
Volbeat – God of Angels Trust
Viagra Boys — VIAGR ABOYS
Thom Yorke — Tall Tales