Здранцвелыя цягавітыя прыгнечанасці высілка

Sports Team — Boys These Days
Падбадзёрлівы эмансіпацыйны рок як у Fontaines DC і Wolf Alice для мяне цікавасці не ўяўляе, для мяне фармальна гэты рок, хутчэй можа быць проста пацешнай калекцыяй дасціпных поп-рокавых мелодый, якія гучаць сучасна, выкарыстоўваючы пры гэтым рэтра-гукі. На паперы саксафоны, гладкая пастаноўка і пераход да глянцавых поп-кветак маглі б здацца самазадаволеным трукам, для кагосьці, магчыма, так і будзе. Калі слухач лічыць, што гэта працуе добра і нязмушана — ок, мае месца быць, хоць я абзаву гэта схільнасцю да максімалізму з паціснутымі плячамі і падморгваннем.
Sparks — MAD!
Быццам бы легенды, але ніколі не разумеў іх велічы і значнасці, а вы? Пакіньце каментар на гэты конт, мне цікава ведаць. Большасць прыхільнікаў Sparks чакаюць шквал эксцэнтрычных, але пры гэтым якія імгненна аб’ядноўваюць адзін аднаго сінці-поп-хітоў, іх, здаецца, здольны напісаць толькі 79-летні маэстра клавішных Рон Мэйл з вусамі Чапліна. 76-гадовы Расэл, чые высокія ноты, якія дасягаюць нябёсаў, цудоўным чынам не пакутуюць ад часу, выконвае з характэрным тэатральным энтузіязмам гэтыя песні. MAD! — гэта проста яшчэ адзін эпіграматычны, не займальны, не наватарскі, высакалобы, не вынаходлівы, калейдаскапічны, нізкапробны, неардынарны, нонканфармісцкі, назіральны, пікантны, насмешлівы, нетрадыцыйны, не ўніверсальны, не адказваючы духу часу альбом Sparks. Дуэт мог бы спачываць на лаўрах, аднак, трэба аддаць ім належнае, браты Мэйл пайшлі іншым шляхам.
These New Puritans — Crooked Wing
Як бы шмат ні было сказана за гэтыя гады аб іх эзатэрычных метадах, ім заўсёды ўдавалася як гурту трымаць разумных людзей на адлегласці. Гэта працягваецца і на Crooked Wing. Нягледзячы на ўсе высакапарныя прыёмы These New Puritans, яны застаюцца ў сваёй кропцы, кропцы нецікавай, не інтэлектуальнай.
Stereolab — Instant Holograms On Metal Film
Вясёленькая праца. У эпоху, калі так шмат палітычна матываванай музыкі, Stereolab стварылі нешта значна больш каштоўнае: пласцінку, поўную маральнай сур’ёзнасці і эмацыйнай адкрытасці — былыя бачанні таго, якой можа быць будучыня. Instant Holograms… прапануе свайго роду кіраўніцтва па тым, як супрацьстаяць негатыву і аднавіць сувязь з грамадствам. З іншага боку, гэта яшчэ адзін супер-вясёлы альбом Stereolab, поўны незразумелых сінтэзатарных ляпаў і стыльных лаунж-поп-мелодый, адначасова і простых, і складаных. Для гурта, які так часта крытыкавалі за халоднасць і метрономічную адчужанасць іх каталога, гэтая пласцінка гучыць цёпла, тактыльна. Сумесь пульсавалых мазгоў і звінячых нерваў, сэрцаў, якія б’юцца і адчыненых розумаў — магчыма, пераглядае гукавыя шляхі, якія Stereolab праклалі ў мінулым, тым не менш, пасланні ў гэтых песнях актуальныя.
The Minus 5 — Oar On, Penelope!
Гэта студэнцкі рок з папсовай прымешкай стандартнай псіхадэлікі 60-х, прызначаны для праслухоўвання па радыё, запіс гэтак жа энергічны, як і радасны, але не ўражлівы. Імправізаванае ўзаемадзеянне музыкаў ажыўляе мульцяшныя песні.
Goddess — Goddess
Ныццё жанчын-музыкаў і музыкаў небінарнага паходжання. Дэбютны поўнафарматны рэліз праекта Goddess барабаншчыцы Savages Фэй Мілтан уключае ў сябе сумесныя працы з Ex:Re, Grove, Delilah Holliday, Isabel Muñoz-Newsome, Izzy Bee Phillips, Harriet Rock, Salvia, Shadow Stevie і Shingai. У гэтым аднайменным дэбютным альбоме гурта Goddess усё прамалінейна з водгаласамі Beth Gibbons, Lana Del Rey і Sade, цэласнасць альбома дасягаецца за кошт яго тэм і агульнага настрою, а не за кошт захавання адной нішы.
Shura — I Got Too Sad For My Friends
Яе даследчы погляд на поп — цудоўны, адкупленчы і поўны жыцця. Альбом існуе пад цёплай лінзай 70-х і 80-х гадоў, фолк-музыкі і сінці-попа, што здаецца натуральным напрамкам для гучання ащтара. Shura спалучае акустычную гітару з меланхалічныя сінтэзатарамі гэтак жа выдатна, як і свае вакальныя гармоніі, якія разам з украпінамі духавых інструментаў і фанкавага басу зліваюцца ў прыглушаным катарсісе.
Foxwarren — 2
2 атрымаўся занадта хаатычным і падобным на мантажную практыку, 15 кароткіх трэкаў, аб’яднаных у 37 хвілін. Ён не заўсёды зладжаны, але ён вызначана гуллівы, вольны і натхняльны, індзі з рэтра ўстаўкамі гучыць старамодна і сучасна адначасова.
yeule — Evangelic Girl Is A Gun
Evangelic Girl Is A Gun уяўляе сабой поп-калаж з трып-хопа, віскочучых гітар і надрыўнага вакалу. Песні здаюцца адначасова сюррэалістычнымі і яснымі, валодаюць гукавой, лірычнай і апавядальнай глыбінёй, якая існуе ў памежным стане, падвешаным паміж пазнаваннем і скажэннем.
Matt Berninger — Get Sunk
На альбоме Get Sunk Matt Berninger працягвае граць той жа густоўна змучаны альтэрнатыўны рок, які яго асноўны гурт заўсёды рабіў, накіроўваючы свае мікраскапічныя думкі ў тэксты пра боль, надзеі, жаданні і трывогі. Галоўная выснова з Get Sunk, прынамсі, для мяне, — гэта напамін пра тое, што мала хто з музыкаў здольны напісаць больш сумнае лайно.
Ty Segall — Possession
У альбоме Possession герой псіхадэлічнага року збірае разам усёабдымны партрэт свайго творчага дыяпазону, які на гэты раз праяўляецца ў мелодыях, натхнёных поп-музыкай шасцідзесятых, якія кружацца вакол яркіх гітарных сола, акустычнага суцяшэння і бадзёрай настальгіі. Як бачна, у шырокай дыскаграфіі Ty Segall заўсёды быў абавязак перад The Beatles — пэўны элегантны леннаўскі падыход да мелодыі. Possession — гэта, па сутнасці, той запіс, дзе яго бітлоўскі вайб адпавядае свайго роду напышліваму глэм-барока, не губляючы дынамізму.
Miley Cyrus — Something Beautiful
Something Beautiful валодае і пачуццёвасцю, і ўпэўненнасцю, якія маглі б стаць пачаткам чагосьці захапляльнага ў музыцы Miley Cyrus. Хард-поп, так бы я назваў, хоць усё часам і папсова, і фанкава, і са ўстаўкамі псіхадэлікі. Магчыма, і не самы хітовы альбом Cyrus, але ён адчуваецца як цалкам рэалізаваная мастацкая заява. Гэтая пост-жанравая поп-зорка зрабіла яшчэ адзін даволі вялікі ўзмах крыламі ў бок менш камерцыйна арыентаваных работ. Усё па-ранейшаму вельмі добра напісана і добра зроблена, уяўляючы сабой разнастайную паслядоўнасць хвалебных выразаў магутнага хрыплага голасу Miley.
Garbage — Let All That We Imagine Be The Light
Гэтыя 10 трэкаў, несумненна, парадуюць даўніх прыхільнікаў, нават калі тут мала што тычыцца ўжо добра пракладзеных дарог. У імкненне ледзь-ледзь парыць у бок панка і індастрыялу з пранізліва ледзяным вакалам Шырлі ёсць нязменная прывабнасць. Гэты рэліз Garbage збольшага быў натхнёны аперацыяй па замене тазасцегнавага сустава вакалісткі. Ён адзін з самых рэфлексіўных, бо аўтар працуе над прыняццем далікатнасці свайго цела, адначасова сцвярджаючы яго шматлікія моцныя бакі.
Lucy Gooch — Desert Window
Эксперыментальны поп. Ранняе жыццё Lucy Gooch у якасці харысткі ўпісваецца ў выдатныя гукавыя ландшафты Desert Window, накладваючы яе далікатны голас сапрана на тонкія пласты сінтэзатараў у плыўным пераходзе ад класічнага эмбіента да джаза і дрым-фолк-тэкстурам. Наймацнейшыя моманты альбома крыюцца ў яго дзёрзкасці, а не ў дакладнасці, грубіянска пераносячы вывастраныя ёю ў мінулым эмбіент-ідэі на больш рызыкоўную і прасторную тэрыторыю.
Death in Vegas — Death Mask
Дзіўна кранальнае разважанне аб важных праблемах: сям’і, смерці і таварыстве — з з’едлівага шуму і глыбокага псіхадэлічнага тэхна з элементамі шугейза, з дабовым адценнем і з храбусткімі бітамі, падобна галавакружнаму руху звышхуткаснага цягніка.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
Brian Eno & Beatie Wolfe – Luminal і Lateral
Peter Doherty — Felt Better Alive
Neopera — Eternal Source