Знарочыста вычварная плынь

Pestnebel — Verfall
Так шмат стала олдскульнага блэка, што хутка напэўна ён выйдзе з ратацыі. Улічваючы разнастайнасць варыяцый гэтага жанру, мне не падабаюцца гурты, якія чапляюцца за мінулае і нават не зазіраюць у будучыню. Будучыня — ужо сёння… зараз… і калі яе не прыняць, яна пакіне вас пазаду. Pestnebel вярнуліся ў агні і крыві! Як і заяўлена, гэта сапраўды волкі блэк-метал старой школы.

Matmos — Metallic Life Review
Прыхільнікі Matmos павінны любіць гэты альбом, але ён ці наўрад спадабаецца тым, хто яшчэ не абвык слухаць нетрадыцыйныя гукавыя калажы, якія сціраюць умоўную межы паміж музыкай і гукавой скульптурай. Але калі хтосьці і можа, дык гэта Matmos, і доказ – тут не такі гук металічных канструкцый, як Einstürzende Neubauten, гэта як The Orb з металічнымі сэмпламі. Тарка для сыра, некалькі гонгаў, сталёвых барабанаў, талерак, трубчастых званоў, асабістыя рэчы і розныя металы ствараюць чароўныя моманты. Прадметы, саскрэбленыя, пацёртыя, апрацаваныя і вырваныя з іх натуральнага асяроддзя дзеля багацця атакі, распаду і раскошнага рэзанансу, тут вырабляюць пышна насычаную, меладычную і мудрагелістую рытмічную музыку. Альбом Metallic Life Review адначасова мудрагелісты, сентыментальны і элементарны, як увасабленне ў бронзе, алюмініі, нікеле і сталі.

Benson Boone — American Heart
У сваіх спробах заваяваць кірмаш рэтра-попа альбом здзімаецца пад цяжарам глэм-попа і стылізацыі пад сямідзесятыя і васьмідзесятыя. Замест музычнага ці апавядальнага пункту гледжання Бун належыць на выказванне сваёй праўды — аксіёма аўтарства песень, якая не прымае да ўвагі, ці з’яўляецца нечая праўда першапачаткова сумнай, ці ўжо была прайграная ў поп-музыцы незлічоную колькасць разоў.

Affliction Vector — Contra Hominem
Як я ўжо шмат разоў казаў, дэт/блэк-метал не з’яўляецца агульнапрынятым жанрам металу, паколькі ў яго бясконцая колькасць спосабаў выканання. Гэта таксама азначае, што вельмі складана дакладна апісаць, як гучыць рэліз гэтага жанру, не адзначаючы падабенства з іншымі гуртамі мінулага. Але не хвалюйцеся: у італьянскага дуэта Affliction Vector ёсць музычная прастата для разумення на Contra Hominem, іх першым паўнафарматным альбоме. Гучанне — нешта брутальнае і масіўнае, цяжкае і агрэсіўнае з скажонымі акордамі мелодый, але з добрым узроўнем гукавой выразнасці.

S.G. Goodman — Planting By The Signs
У ім ёсць марудлівы паўднёвы рытм, які нібы падводная плынь цягне за сабой эмацыйны груз спавядальных песень кантры-рока. Як і лепшыя артысты амерыканскага Поўдня, Гудман адмаўляецца ад ідэальнай сіметрыі, аддаючы перавагу крывулі і расфакусоўцы. Гэтыя якасці ўвасабляюць і персанажы яе песень. Паколькі альбом Planting By the Signs цесна звязаны з сучасным жыццём і эпохай, але ў той жа час звяртаецца да атмасферы у якой вырасла выканаўца, гэтая кружэлка раскрывае большую частку яе сэрца.

Abigal Williams — A Void Within Existence
Даследаванне сілы лютасьці праз бластбіты і трэмола, прасякнутыя дакладнасцю і агрэсіяй, якая нясе вытанчаную вастрыню. Гэтая кружэлка вылучаецца тым, што знаходзіць баланс усярэдзіне пустэчы і сярод выпаленай зямлі. Яна агрэсіўная, але не бессэнсоўная, мудрагелістая, але не вычварная, меладычная, не губляючы сваёй змрочнай сутнасці. Гэта блэк-метал з зубамі і розумам. Бура, але дакладна дасведчаная, куды яна рухаецца.

Hotline TNT — Raspberry Moon
Гэта атмасфера рэтраспектывы, якая выклікае ў памяці бесклапотныя дні андэграўндных поп-гітарных гуртоў 90-х, такіх як Dinosaur Jr., Sloan і Teenage Fanclub; несумнеўныя эталоны для Андэрсана, чыя праца над Raspberry Moon суцэль вытрымлівае параўнанні. Хоць у канчатковым выніку гэта крок наперад — асабліва прыкметным стала ўвядзенне большай лірычнай уразлівасці і багацейшага гучання — крыху большай згуртаванасці не перашкодзіла б.

Akouphenom — Connections to the Eternal Erebus
Будзь гэта паўнавартасны альбом, а не EP, пры ўмове захавання дынамікі, ён мог бы шмат прапанаваць слухачу. Першыя дзве песні ўяўлялі сабой змрочную сумесь блэка і дэт-метала з глыбокімі элементамі дума. Апошнія дзве набылі зусім іншы сэнс — кароткае падарожжа па розуме вар’ята ў эмбіентных танах.

HAIM — I quit
Лепшая іх праца ў кар’еры на дадзены момант. Папярэднія іх рэлізы мне не падабаліся зусім. А тут з’едлівая сатыра, іранічныя крытыканскія рэплікі і гітары ў паўднёвым стылі на фоне сонечнага Лос-Анджэлеса. Напэўна, растанне з даўнім прадзюсарам і былым партнёрам Даніэль Хайм Арыэлем Рэхтшайдам адчыніла сёстрам новыя дзверы. Трошкі лоу-файных барабанаў і гітар з алюзіямі да 1960-х гадоў, вайб з водгаласамі да вінтажных Rolling Stones і The Band. Карацей, альбом, у якім шмат творчых эксперыментаў, некаторыя не заўсёды ўдалыя, але заўсёды займальныя. Лірыка абдумвае адзін і той жа душэўны боль, ствараючы адкрыты і складаны партрэт жанчыны, якая з усіх сіл імкнецца псіхалагічна вызваліцца ад адносін, I quit ідэальна падтрасае формулу Haim, нават калі сярэднетэмпавыя вынікі і тэксты могуць стаміць слухачоў на працягу 15 трэкаў, меладычная нязмушанасць Haim забяспечвае лёгкі ўздым.

Erebe — Duolithe
Вось амбіцыйны двухтрэкавы міні-альбомам, які балансуе на грані прагрэсіўнага пост-метала, эксперыментальнай электронікі і задуменных, прасякнутых фолкам фактур. Стылі перацякаюць дзін да аднога, хаатычна і мэтанакіравана. Класіка заўсёды будзе прысутнічаць, але менавіта гэты гук паказвае, што можа заняць нішу метала ў будучыні. Часам цяжка нават зразумець, куды рухаецца гук.

Brighde Chaimbeul — Sunwise
Адзначаная ўзнагародамі шатландская выканаўца, якая грае на малой дудзе, не толькі выкарыстоўвае традыцыі, фальклор і таямніцы, але і пераносіць нас у мірыяды гукавых міроў, у эксперыментальны ландшафт. У альбоме Sunwise традыцыйнае і сучаснае суіснуюць у радаснай гармоніі, і, нягледзячы на тое, што ён выпушчаны ў летнія месяцы, вы ўсё роўна адчуеце імкненне замкнуцца ў сабе і дрыготкі ад абдымкаў зімы, наступу цемры і халадоў.

Eternal Dissonance — Through the Endless
Павінен прызнаць, што большая частка атмасфернага блэк-метала гучыць для мяне вельмі падобна адна на адну, такі трэк даўжынёй у жыцце. Не думаю, што гэта мая асаблівасць, а — паджанра і — музыкаў, якія яго робяць. У любым выпадку, выглядае холадна, волка і вельмі нерухома. А калі паслухаць дастаткова доўга, то можна заўважыць змены ў шэрай палітры. Калі вам трэба адцягнуцца ад свету, скажам, паразважаць аб змрочнай аднастайнасці бясконцай пустэчы Eternal Dissonance — Through the Endless, тое, што трэба.

Me Lost Me — This Material Moment
Аўтар арганічна пераплятае класіку, фольк, індастрыял і рок, літаральна зводзіць на нішто электроніку. Самабытная, глыбока прачулая альтэрнатыўная музыка з гнятлівым настроем, жорсткім і прымітыўным гучаннем без стэрыатыпаў.

Mystopera — Das Lied Der Steinernen Engel
Das Lied Der Steinernen Engel фольк-метал-опера з моцнай прымешкай паўэр-метала. Пра што менавіта гэтая сага, я не ведаю, мова арыгінала — нямецкая. З назваў песень можна выказаць здагадку, што гісторыя працятая апавяданнем пра вікінгаў і напоўнена містыцызмам і саспенсам, эпічная марская прыгода з мноствам бітваў, магчыма, пахаваннем, помстай і гераічным фіналам. Mystopera — амбіцыйны, візіянерскі праект кампазітара і скрыпачкі Майке Катрын Штайн і спевака і аўтара песень Маркуса Энгельфрыда. Оперу ў раскошных дэкарацыях і касцюмах, дзе лібрэта выконвае буйная жанчына ў касцы з рагамі, на жаль, мы не ўбачым, а так хацелася.

Juan Wauters — MVD LUV
Спявак і аўтар песень Хуан Ваўтэрс вярнуўся ў родны Монтавідэа, Уругвай, прыцягнуў каманду бэк-музыкаў і суаўтараў з рэгіёна, прыўнясучы элементы музычнай спадчыны, каб запісаць альбом у знак удзячнасці месцу, дзе ён вырас, што ён заўсёды хацеў зрабіць, але да гэтага часу не меў магчымасці. Хуан гучыць шчыра натхнёным узаемадзеяннем з музыкай і культурай сваёй радзімы, хваляванне і шчырасць творчай місіі Вотэрса надаюць MVD LUV уласцівую яму саладосць і робяць яго нечым большым, чым проста чарговы альбом бесклапотных фолк-поп-кампазіцый.

Дзяніс Леснік

Таксама чытайце:

Yungblud – Idols
Motorhead – Manticore Tapes
Miley Cyrus — Something Beautiful