Мільён за біцце пысы

Bruce Springsteen — Tracks II: The Lost Albums
Сем страчаных альбомаў Бруса Спрынгсціна 1983–2018 гадоў утрымоўваюць 83 песні, 74 з якіх раней не выдаваліся. Навошта столькі і адкуль? Чаму б не інтэграваць песні раней у іншыя альбомы, ну ці крыху перарабіць для новых? Або проста выпусціць у тыя гады, яны дрэнныя, не падыходзяць для дыскаграфіі? Давайце разбірацца разам.
Песня Streets Of Philadelphia, накшталт, выратавала кар’еру Бруса Спрынгсціна. Яна, безумоўна, вярнула яму значную частку крытычнага і камерцыйнага статуту, які ён страціў з распадам E Street Band у 1989-ым і несамавітымі для маркета, але ўпадабанымі мной Lucky Town і Human Touch. Саўндтрэк для фільма Філадэльфія ўвайшоў у топ-10 амерыканскага чарта Billboard Hot 100 і заваяваў чатыры прэміі «Грэмі», уключаючы «Песню года» і прэмію «Оскар» за лепшую арыгінальную песню. У 1994 годзе Спрынгсцін стварыў яшчэ больш з таго ж матэрыялу, што і гэты сінгл: змрочныя песні з барабаннымі завесамі і сінтэзатарамі, у асноўным выкананыя самастойна ў яго хатняй студыі ў Лос-Анджэлесе з мінімальным інструментальным дадаткам ад невялікай групы музыкаў. Неўзабаве названы фанатамі «яго хіп-хоп альбом» (Напрыклад, першы трэк Blind Spot, пабудаваны на шаблонным хіп-хоп-сэмпле пад сінтэзатары і праграмныя ўдарныя), або » яго альбом лупаў», » яго электронны альбом», застаўся на паліцы, набыўшы міфічны статус проста таму, што ніхто не чуў матэрыял. Затое, быў скліканы E Street Band у студзені 1995-га, каб хутка згатаваць некалькі бонус-трэкаў для свайго першага альбома лепшых хітоў. Астатнія згубленыя альбомы па сваёй сутнасці менш драматычныя — збольшага таму, што пра іх існаванне, а, такім чынам, і пра адсутнасць, не было шырока вядома.
LA Garage Sessions ’83 — змяшчае волкія, нізкаякасныя запісы перыяду паміж Nebraska і Born in the USA. У музычным плане раздзіраецца тым жа меланхалічным чыгуначным стогнам, які абмывае больш змрочныя ўрыўкі Born In The USA.
Somewhere North of Nashville — схіляецца да кантры-року.
Inyo — звяртаецца да тэм спагецці-вестэрнаў.
Perfect World — рознага роду песні з розных перыядаў.
Twilight Hours — даследуе кінематаграфічныя, меланхалічныя гукавыя ландшафты.
Faithless — прапануе духоўна афарбаваную, кінематаграфічную атмасферу, Альбом быў заказным і планаваўся як саўндтрэк да фільма ў жанры «духоўнага вестэрна», які так і не быў зняты.
Навошта выпусціў? Для прыхільнікаў вядома, для іх гэты набор дае выдатнае ўяўленне пра творчы працэс Спрынгсціна.

Azure Emote — Cryptic Aura
У альбома ўнікальнае гучанне — разумнае спалучэнне некалькіх жанраў дэт-метала, уключаючы тэхнічны, прагрэсіўны і сімфанічны. Гітарныя рыфы шчыльныя і зруйнавальныя, суправаджаюцца бластбітамі і навальніцамі двух басоў. Вядучыя гітары забяспечваюць змрочную меладычную аснову з некаторымі слядамі меланхоліі. Вакал — рык, і ён вар’іруецца вакол сярэдняга канца гартаннага дыяпазону.

Lorde — Virgin
Па сутнасці, гэта альбом, які складаецца з урыўкавых пачынанняў, ідэй, якія не ўвасабляюцца ў жыццё, — яе самая разрозненая праца на сённяшні дзень. Гучны, з хуткімі бітамі, дзіўнымі гукамі, мітуснёй, якой у яе музыцы не было. Сталасць патрабуе ахвяр, і на працягу ўсяго свайго чацвёртага альбома Lorde выяўляе гэта.

Death Rattle — The Moral Chokehold
Bad Brains, Exhorder і Prong заклалі тое, што называецца Groove Metal, але жанр стаў папулярным дзякуючы камерцыйнаму поспеху Pantera, White Zombie, Machine Head і Sepultura. Натуральна, ён напоўнены грувам, але можна ў ім таксама пачуць, калі захацець, тое што можа быць прадстаўлена джазам, блюзам, фанкам і соўлам, выкарыстоўваючы павольныя тэмпы ў большай частцы песень, але заўсёды з рэзкім агрэсіўным заклікам. Вось гэта ўсё прадстаўляе паўночнаамерыканскі акт Death Rattle у новым рэлізе The Moral Chokehold. Сапраўды пышнае гучанне гарманічнае, поўнае энергіі, хупавае спалучэнне вар’ята вакалу з крыкамі і гроўлам у звыклым наборы мелодый, гітары, якія прабіраюць да костак, разбуральны бас і барабаны з выдатнымі рытмічнымі кантрастамі.

Kae Tempest — Self Titled
Можа здацца, што музычна гэта проста набор жанраў, а магутнае гучанне часам проста прыгнятае. З іншага боку, гэтая экспансіўнасць дапамагае падкрэсліць надзею і з цяжкасцю здабытае шчасце, якія насуперак усяму ляжаць у аснове гэтага насычанага альбома. Рэперка і паэтка Кая Тэмпэст крыху зацягнута разбірае сацыяльныя праблемы – беднасць, галечу, жабрацтва і наркаманію – з якімі сутыкаюцца сучасныя брытанцы. У яе стомленай яснасці ёсць сіла і праўда, але яна таксама можа здацца крыху празаічнай.

Endless Dismal Moan — Lord of Nightmare
Стварэнне японскага музыкі Chaos 9, увасабляе ў сабе лічбавыя тэхналогіі і эстэтыку задушлівага японскага жаху, уяўляе зусім перакручаны погляд на саму ідэю волкага блэк-метала. Стартуюць фартэпіянныя ноты, за якімі ідуць сапраўдныя падзенні ў пекла, выбух вар’яцтва з крыкамі. Музыка вельмі дысанантная праз гітары са зваротнай сувяззю і імітуе адчуванне палону, заканамернасць працягваецца датуль, пакуль не становіцца амаль палохаюча гіпнатычнай, ствараючы пакутлівую глыбіню песні.

Kesha — . [PERIOD]
Рэліз, свайго роду сярэднетэмпавая каша, якую такі чалавек, як Kesha, не здольны пераканаўча прадставіць. Але гэта зусім не дрэнны альбом, калі вы проста жадаеце паслухаць лёгкія фонавыя джэмы для вечарын.

Fallujah — Xenotaph
Альбом уяўляе сабой гарманічнае спалучэнне складанай тэхнікі і насычанай, эмацыйнай мелодыі прагрэсіўнага металу. Кожны трэк сведчыць аб глыбокім разуменні гуртом сваіх інструментаў — не толькі як інструментаў для выканання, але і як сродкаў самавыяўлення. Ствараецца ўражанне, што гэта праца музыкаў, якія гадамі адточвалі сваё майстэрства, не проста каб уразіць, а каб перадаць нешта сапраўднае. Гэты альбом пераадольвае разрыў паміж складанасцю і даступнасцю, прапаноўваючы нешта як музыкам, якія аналізуюць структуру, так і слухачу, які шукае сувязі з матэрыялам.

BC Camplight — A Sober Conversation
Рэліз спевака і аўтара песень BC Camplight пра апошнія два гады яго жыцця, які ўключае ў сябе цвярозасць і барацьбу з гвалтам, якому ён падвергся ў дзяцінстве, важныя тэмы, але не думайце, што яны не падыходзяць для добрага альбома поп-музыкі. Глыбокія думкі і эмоцыі добра гучаць і для павярхоўнага слухача, бо альбом, дэманструе гумар і стойкасць перад тварам разбуральнай страты нявіннасці пад пацешны самавыдуманы поп.

Lucille — Dawn Of Destruction
Lucille родам з Беластока, Польшча, выконваюць традыцыйны трэш-метал у высокай якасці і з вялікай інтэнсіўнасцю. У альбоме Dawn Of Destruction ёсць тэмп, агрэсія, чапляючыя гітарныя рыфы і мелодыі. Усе песні пабудаваны на сола-гітарах, а шматлікія сола — разыначка трэкаў. Альбом выдатна спрадзюсаваны, прыхільнікам трэш-метала спадабаецца тое, што яны пачуюць.

Barbra Streisand — The Secret Of Life: Partners, Volume Two
Barbra Streisand проста захацела і зрабіла дуэты з Mariah Carey, Bob Dylan, Ariana Grande, Josh Groban, Hozier, Laufey, Paul McCartney, Tim McGraw, Seal, Sam Smith, Sting і James Taylor, ёсць нейкая цёплая саладосць і нават крыху хвалявання.

Black Magnet — Megamantra
Megamantra з пасажамі, прасякнутымі пякучымі сінтэзатарамі і ірванымі, скрыгочучы рыфамі, стэрыльным і цяжкім, глухім басам, але ўтрымоўвае і ладную дозу электронікі. У цэлым, альбом, падобна, ахапіў некалькі музычных стыляў, захоўваючы іх жывымі ўвесь час — панк, сладж, індастрыял і хардкор.

Durand Jones & the Indications — Flowers
Тут the Indications вярнуліся на некалькі гадоў таму ад дыска і джаз-фанка, характэрных для альбома 2021 года Private Space, да больш сонечнага класічнага соўл-гучання. І гэта ідэальна падыходзіць. Нязмушаны неасоул застаецца нязменным на працягу ўсяго альбома, паколькі асноўныя матывы соўла 70-х прасочваюцца паўсюль. Але нават самай ціхай і спакойнай душы патрэбен агонь. Як наконт яшчэ такога наступным разам?

Hammer — Trapped
Калейдаскоп жанраў, вы знойдзеце тут: Groove Metal, Death Metal, Punk, Hardcore, Grindcore і Sludge. Але адказваючы на пытанне: Колькі шуму можа зрабіць гурт?», трэба прыйсці да высновы, што гэта насамрэч Extreme Metal. Вы выявіце, што ваш мозг знаходзіцца пад пагрозай перагрэву, розныя гукі адаб’юцца на вашым псіхічным стане, паколькі музыка прымусіць вас адчуваць сябе ўсё больш трывожна, чым далей вы апускаецеся ў альбом.

Frankie Cosmos — Different Talking
Альбом для старэючых мільяніялаў. Аўтар песень змагаецца з цяжкасцямі жыцця, уступаючы ў свае трыццаць з невялікім. Грэта Клайн спявае з салодкай стомленасцю, можа здавацца збянтэжана сваёй меланхоліяй, яе пакорлівае прыняцце надае кранальную цеплыню, заспакаяльныя мелодыі нібы створаны для таго, каб суправаджаць ціхія куткі жыцця.

Дзяніс Леснік

Таксама чытайце:

HAIM — I quit
Yungblud – Idols
Motorhead – Manticore Tapes