Абраміць аканіцамі

Electromancy — Visions of Utopia
У 2018 годзе Стэф захварэў на хранічнае і стаў інвалідам. Зараз ён чалавек, які стварае такзваны гурт робатаў-металістаў, каб працягваць граць музыку. Самаробныя рабатызаваныя прылады, зламаныя манекены, удзельнікі гэтай задумы, дзе метал, прыдуманы людзьмі выконваецца фізічнымі робатамі. Вось вынік — Electromancy рабатызаваны-метал. Дзіўна, як робататэхніка можа дапамагчы нам у нашы дні. У альбоме спалучаюцца элементы блэк-метала і індастрыялу, ён арганічны, але ў той жа час энергічны. Упэўнены, што Visions of Utopia спадабаецца прыхільніку любога з гэтых жанраў. Мы сапраўды асуджаныя! SkyNET ужо перамог і разграміў нас у нашай жа гульні!
Sea Mosquito — Majestas
Majestas – гэта даследаванне рэлігійнага жыцця чалавека, якое складаецца з шасці трэкаў, сфакусаванае на глыбокіх, магутных і захапляльных духоўных хваляваннях у спробе знайсці чалавечае ў боскім і наадварот. Розныя духоўныя практыкі і рэлігійныя плыні, хоць і адрозніваюцца адна ад адной, уласцівыя ўсім культурам і аб’ядноўвае іх адно — чалавечае запатрабаванне знайсці адказы на вялікую таямніцу быцця, у якой бы кропцы Зямлі гэта не адбывалася. Музычна вельмі падыходзіць для тэмы менавіта такі блэк-метал: вывастраны не стрыманасцю, а бачаннем, запіс ахоплівае хаатычныя асновы жанру, мэтанакіравана ўзвышаючы жах праз майстэрства, атмасферу і намер. Гэта гук чагосьці старажытнага, які абуджаецца і ўспамінае нас.
Gina Birch — Trouble
Эксперыментальны альтэрнатыўны поп — гучанне мастака, які працягвае развівацца, адначасова падахвочваючы ўсіх, каму пашчасціла пазнаёміцца з яе творчасцю, Gina Birch ўзнімае шуміху па правільных прычынах і ў той жа час стварае нармальную музыку.
Six Feet Deeper — Prayer By the Edge
Хард-рок з часам блюзавым падтэкстам, а часам і рок ці нават метал. Цалкам відавочна, што Six Feet Deeper — гэта вельмі таленавітая група музыкаў. Яны ўмеюць пісаць добрыя песні, поўныя эмоцый і цудоўнага інструментальнага суправаджэння. Але мне спадабалася вельмі вокладка.
Kokoroko — Tuff Times Never Last
Уплывы соўл і фанка 80-х ператвараюцца ў вытанчаныя рамантычныя песні, дзеянне якіх расчароўвае. Прасцей кажучы, дзіўна даступны, душэўны і падбадзёрлівы альбом можа здацца занадта мяккім і далікатным, яму бракуе дзёрзкага ўсплёску энергіі, каб па-сапраўднаму захапіць вашу ўвагу.
Blood Brain Barrier — Windows Drenched in Red
Канцэптуальнае апусканне ў псіхіку бясформеннай сутнасці, якая дрэйфуе паміж вымярэннямі, нігілістычны і рэалістычны падыход, закліканы даць людзям зразумець, што няма нічога, што чакала б свайго адкрыцця, так што хопіць марнаваць час. Музыка жахлівая, немая і брудная, а рыфы гучаць так, быццам даносяцца з глыбіні зямлі, спалучаючы ў сабе блэк-метал, дум, сладж, эмбіентныя тэкстуры і фрагментарныя мелодыі. Альбом адлюстроўвае гвалтоўны адбітак чалавецтва і той тып яго бруду, які пакідае пасля сябе смурод, ад якога немагчыма пазбавіцца.
Mark Stewart — The Fateful Symmetry
У гэтым праекце існуе пэўны ўзровень кантролю якасці, за якім сочыць заснавальнік Mute Records Дэніэл Мілер, што па-ранейшаму дазваляе Сцюарту эксперыментаваць і правакаваць, але на гэты раз сродак данясення яго паведамлення пераходзяць ад індустрыяльнага дыска да фартэпіянных баладаў. Хоць Марк паўстае ў вобразе палітычнага/музычнага радыкала ў ягонай найбольш даступнай і рэфлексіўнай форме, некаторыя ідэі альбома The Fateful Symmetry здаюцца крыху неадпаведнымі, і не ўсе песні сапраўды ўдалыя, але ёсць і свае пранізлівыя моманты.
Pridian — Venetian Dark
Яркае сучаснае нястомна агрэсіўнае, рытмічна дакладнае і працятае роўна той патрэбнай меладычнасцю — сведчанне жыцця металкора родам з Эстоніі. Мелодыя дадае глыбіні, не змякчаючы ўдару, яна арыентавана на моц, існуе не для таго, каб супакойваць, а для таго, каб абвастраць і без таго вострыя куты. Venetian Dark — напамін пра тое, што жанру не трэба ахвяраваць агрэсіяй дзеля дынамікі, яму проста трэба ведаць, калі паказаць кіпцюры, а калі праліць кроў.
Jessica Winter — My First Album
Можна выдаткаваць некалькі дзён, вывучаючы ландшафт яе першага альбома, які мае шмат адсылак здольных збіць з панталыку і адначасова парадаваць любога брыт-поп-батана. Праблема такога падыходу — артыстка як настальгуючая заўзятарка, яна прымушае вас варажыць, хто такая Джэсіка Ўінтэр і што яе гучанне можа азначаць, акрамя як «Я вельмі люблю музыку свайго юнацтва». Ну, а я такую музыку не люблю. Увесь гэты, амаль што мюзікл з брыт-попа, скаваны умоўнасцямі, здаецца крыху несфакусаваным, а танальныя змены, якія перажывае пласцінка пакідаюць жадаць лепшага.
Thelemite — Powers of Darkness
Традыцыйны хэві-метал-гурт з Афін, Грэцыя. Нічога асабліва новага мы тут не бачым, але гэта страшэнна добрая музыка: гітарныя рыфы пастаянна інтэнсіўныя і знаходзяцца на грані трэшу, а сола неверагодна ўражваюць, як і чакалася ад хэві-паўэр-метал гурта. Барабаны пышныя і не даюць вам перастаць трэсці галавой. Галоўная тэма альбома — прыцягальнасць цемры, уласцівая залатому веку фільмаў жахаў, кінематографу пра вампіраў і пярэваратняў 40-х і 50-х гадоў.
Barry Can’t Swim — Loner
Дасяжная і крэатыўная калекцыя маляўнічай танцавальнай музыкі, чыё незлічонае мноства любат вырабляе яшчэ большае ўражанне з-за таго, што, як і ўсе лепшыя вечарыны, яна нават не спрабуе быць настолькі вясёлай, якой яна ёсць насамрэч. Альбом адначасова і шчыміць, і пульсуе, даказваючы, што Мэйні можа пісаць як для танцпляца ў тры ночы, так і для праслухоўвання ў слухаўках у адзіноце.
Amphisbaena — Rift
Альбом, як спіраль з пячорнай цемры ў гіпер-выбухны хаос, затым у атанальны эмбіент і назад. Базавае гучанне змрочнага блэк-дэт-метал плюс васьміструнныя гітары і модульныя сінтэзатары рухаюцца разам, ствараючы карціну роспачы.
Justin Bieber — Swag
21 трэк ператвараецца ў бязладную цягаматыну. Swag — гэта чарговы крок Джасціна на шляху да таго, каб зразумець — яго час прайшоў. Пакуль Бібер не зразумее, чаго ён насамрэч хоча, ён будзе працягваць выпускаць альбомы, якія гучаць як дарагія крызісы самаідэнтыфікацыі.
Jackboys & Travis Scott — JACKBOYS 2
JackBoys 2 — гэта не дрэнны альбом JackBoys або дрэнны альбом Трэвіса Скота. Лютасць і балбатня перамагаюць гул на заднім фоне.
Born of Osiris — Through Shadows
Гібрыд progressive metalcore і цяжкай электронікі, вылучаецца джэнт-рыфамі якія прабіраюць да костак і абсалютна забойна цвёрдым вакалам, працяты бязлітаснай, грувавой агрэсіяй, падкрэсленай густымі і мясістымі басовымі нотамі, але за ўсім гэтым гукавым гвалтам хаваецца меладычнасць, дакладнасць і кантроль. Кантраст робіць цяжар музыкі яшчэ больш цяжкім, электроніку — халаднейшай, а брутальнасць — не асоба выпнутай, бо яна не прысутнічае ўвесь час, а праразае хаос, як святло скрозь дым.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
Bruce Springsteen — Tracks II: The Lost Albums
HAIM — I quit
Yungblud – Idols