Адкараскацца ад думкі пра Парадокс Фермі

Andrus Kapela – Car Vuzyny
Паслухайце новы альбом Андруся Такінданга «Цар Вужыны» і будзе вам прыемна ад яго беларускасці, акустычнасці, дабрыні, светласці, прыемна будзе таксама і ад самоты, ад смутку і ад тугі, весела вам таксама будзе на душы, аб чым падумаць таксама будзе. Усё будзе, бо ў альбоме ёсць усё, дзякуй шаноўны Андрусь Такінданг за тое, што вас так прыемна чуць!
Dymna Lotva — Зямля Пад Чорнымі Крыламі
Па-першае, люблю раптоўнае прасвятленне ў нечым (да свайго сораму, не ведаў да сённяшняга дня). Па-другое, дум і якасныя беларусы Па-трэцяе, я заўсёды раю людзям якасную музыку.Высновы: Слухайце блэк плюс прыгажосць адцення больш інструментальных мелодый схільных да джазу.
Dirkschneider & The Old Gang — Babylon
Уда Дзіркшнайдэр — адзін з тых мастадонтаў, якія існуюць ужо даўно, як памятаюць многія. А самы кайф, калі шмат хто думае, што і ў жывых яго ўжо няма. Немагчыма адмаўляць той факт, што гэта лёгкі для праслухоўвання хэві-метал, вельмі просты, даволі прамалінейны і здольны выклікаць усмешку. Але затое Уда — жывы.
Eternal Darkness — Eternal Darkness
Сфарміраваны ў 1990 годзе гурт запісаў дзве дэма-касеты, адна з якіх была сяміцалевай, адыграла некалькі канцэртаў у Швецыі і Фінляндыі, перш чым адысці ў 1993 годзе, пакінуўшы на паліцы нявыдадзены ў той час LP. Змучаная трагедыяй з удзельнікамі — адзін быў забіты ў 1995 годзе, а другі — памёр у 2014 ва ўзросце 39 гадоў — прыйшлося чакаць 2019 года і зусім новага складу, каб паўстаць з мёртвых. Але ў канцы красавіка 2025 быў аб’яўлены канчатковы распад калектыву. Перад намі шалёна чаканы дэбютны альбом Eternal Darkness, праца над якім доўжылася цэлых трыццаць пяць гадоў, ён, як не складана здагадацца стане іх апошнім. Замест урачыстай і, скажам так, асуджанай (ва ўсіх адносінах) эпітафіі, гэты матэрыял пацвярджае трыццацігадовую рэпутацыю Eternal Darkness як адных з самых зруйнавальных твоцаў Скандынавіі, актуальна і дагэтуль.
Warrant — The Speed Of Metal
Для даведкі: ёсць роздныя гурты Warrant. Усім больш вядомая амерыканская глэм-метал банда, утвораная ў 1984 годзе ў Галівудзе, якая карысталася поспехам у сярэдзіне 90-х гадоў, выпусціўшы пяць альбомаў на 10 мільёнаў асобнікаў. Яны выконвалі такія хіты як «Cherry Pie», «I Saw Red», «Heaven» і «Down Boys».
А дадзены гурт утварыўся годам раней у Дзюсельдорфе (ужо не ведаю, як яны дзеляць назву), але праіснаваўшы з 1983 па 1985, адразу пасля выпуску дэбютнага альбома The Enforcer — ён распаўся. Праз чатырнаццаць гадоў немцы адрадзіліся, прайшло 15 гадоў, перш чым іх другі альбом Metal Bridge убачыў свет. І потым плюс яшчэ адзінаццаць гадоў, перш чым мы чуем The Speed Of Metal. Пытанне ў тым, ці трэба было ўсё гэта чакаць, бо ў такіх выпадках думаецца, што гэта будзе дакладна вывераны шэдэўр, а тут проста добры звычайны альбом. Ён лёгка засвойваецца, не скочваецца ў вар’яцтва, не выкарыстоўвае дзіўныя ці нечаканыя прыёмы і цалкам апраўдвае сваю назву. Тут спід-метал, але з элементамі паўэра і нават крыху трэш. Паглядзім, колькі нам давядзецца чакаць іх наступнага паўнавартаснага альбома.
Heartkiller — Üdv A Világomban
Гурт з Дэбрэцэна, Вугоршчына, то краіна, якая чамусьці нячаста згадваецца як радзіма многіх хэві-метал-каманд. Яны граюць трэш-метал, змяшаны з меладычным дэт-металам. Што мне больш за ўсё падабаецца ў творчасці Heartkiller, дык гэта тое, што яны не баяцца выкарыстоўваць элементы меладычнага року і металкора ў сваёй музыцы, што робіць іх вельмі сучаснымі. Больш за тое, яшчэ і ўмеюць выкарыстоўваць гэтыя ўплывы ў патрэбных выпадках і правільнай выявай.
LVTHN – The Devil’s Bridge
Бельгійцы LVTHN, апроч выдатнага афармлення другога альбома, могуць шмат прапанаваць прыхільнікам блэк-метала. Гэта насычанае, змрочнае падарожжа ў цёмныя куткі вашага розуму… у тыя месцы, якія вы часта трымаеце пад замком, варта толькі туды зазірнуць, і турбота будзе пераследваць вас у снах вечна.
Bruxist — Bruxist
У мінулым d-beat і death metal зліліся разам, так нарадзіўся грайндкор, але змешванне гэтых жанраў можа мець розныя вынікі. Ніхто не абавязаны быць «рабом формулы», кожны можа рухацца па сваім меркаванні. Гэта аўстралійскае трыо ўяўляе сваю лютую сумесь названых жанраў у індывідуальнай і цудоўнай манеры.
Kamra — Undending Confluence
Не толькі Заховіч і Дончыч, гурт Kamra, які грае атмасферны/эксперыментальны блэк-метал таксама родам са Славеніі. У цэлым, гэта быў зруйнавальна падступны альбом, у поўнай меры які выкарыстоўвае ўсё, што можа прапанаваць блэк-метал зараз.
Brotthogg — Ved Veis Ende
Ved Veis Ende – першы альбом гурта, які цалкам напісаны на нарвежскай мове, тэматычна прасякнуты скандынаўскім фальклорам, міфамі і забабонамі. Удзельнікі гурта каментуюць: «Гэты рэліз азначае сабой новы раздзел для нас — спадзяемся, гэта будзе вытанчаная эвалюцыя нашага гучання. Мы імкнемся стварыць дынамічны мікс агрэсіі і атмасферы, песні адначасова магутныя і зачароўваюць. Альбом спалучае ў сабе імклівую хуткасць і жудасны цяжар, перадаючы халодную меланхолію блэк-метала, захоўваючы пры гэтым дакладнасць і важкасць дэта і трэшу».
Echoes of Gloom — The Mind’s Eternal Storm
У цэлым, альбом атрымаўся прыемным, а той факт, што ён быў запісаны адным музыкам, робіць яго яшчэ лепш. Верагодна, мог бы быць у духу традыцыйнага блэк-метала, але Дэн Элкін дадаў навізны (у параўнанні з дэма), ну для сябе, элементы дума і нават атмасферныя фрагменты, і гэта стаў шматабяцальны дэбютны альбом, за якім варта сачыць.
Dissona — Receptor
Альбом не проста дэманструе тэхнічнае майстэрства. Тэхнічнасць існуе, каб вытрымліваць каласальную вагу мелодый і эмоцый, за нотамі адчуваецца пот і душа. Памеры гнуцца і складаюцца, нібы метал пад дзеяннем спякоты, сола расчыняюцца з дзіўнай плыўнасцю, няма недахопу ў спрытных рыфах, паліметрычных барабанных партыях, якія дзейнічаюць як жывы механізм і мудрагелістых, дакладных, але не механічных басовых лініях. Віртуознасць ніколі не губляе сваёй чалавечнасці, інтэлектуальна прасоўвае музыку наперад, але таксама пранікае і ў душу.
Smohalla — Ruina Draconis
Альбом у поўнай меры выкарыстоўвае ўсё, што можа прапанаваць сучасны блэк-метал прыхільнікам, багаты нюансамі, зменамі тэмпу і атмасфернымі эфектамі, ёсць начныя эмбіентна-электронныя інтэрмедыі і нястрымныя выбухі металічнага гвалту. Ruina Draconis сапраўды шматслаёвы, шматгранны і месцамі складаны, але знаёмае гучанне клавішных дапамагае зрабіць яго дасяжным для слухачоў.
Außerwelt — Breath
У эпоху, калі пост-метал часта пераасэнсоўвае знаёмыя прыёмы, дэбютны поўнафарматны альбом Außerwelt — рэдкі парыў арыгінальнасці, адначасова экспансіўны і інтымны, інтэлектуальны і інстынктыўны. Гук працяты катаваннямі і жахам. Так, ёсць час для разважанняў, але за гэты час няма прабачэння — сталы напамінак пра боль, які мы ўсе разам адчуваем і з якім жывем кожны дзень.
Sunsetter — All Hell
Немагчыма не любіць знаходзіць гурты, якія раздзіраюць барабанныя перапонкі. Аўтары пераплятаюць трэш, дэт і блэк са смяротным намерам. Абавязкова для фанатаў экстрэмальнага металу.
Vulnificus — Inclination
Vulnificus азначае «раніць», вельмі прыдатная назва для гурта, які грае тэхнічны дэт-метал. Як у музыцы, так і ў гучанні — вельмі брудна, але, нягледзячы на гэта, вы чуеце і адчуваеце ўсе павароты, брэйкі, змены тэмпу, экстрэмальны цяжар і напружаную атмасферу.
Warcoe — Upon Tall Thrones
Трохі акультызму, крыху мудрагелістасці, крыху злавеснага, крыху сэксуальнасці на трывалым падмурку рэтра-дума. Гурт уплятае ў яго ўплывы іншых паджанраў, ствараючы ўнікальнае спалучэнне блэка, дума з ноткамі фолк-хорару і стоунер-псіхапатыі. Warcoe — верныя ісціне італьянскага блюзавага акультнага дума, заразлівыя рыфы, тужлівы вакал, тэксты, прасякнутыя змрочным раскаяннем.
Cancer Void — First Metastasis
Дэбютны EP ад Cancer Void з Прагі, Чэшская Рэспубліка пачынаецца з нагняталай напругі двуххвіліннай прэлюдыі, пасля якой так і цягне заняцца любошчамі. Але на перапоўненым кірмашы няпроста знайсці сябе. First Metastasis абапіраецца на традыцыйны дэт-метал, але мне не вельмі па душы іх натхнення ў шведскім гучанні, у астатнім усё крута — люблю чэхаў.
My Last Promise — A Funeral of Being
My Last Promise — гэта пост-блэк / дэпрэсіўны блэк-метал праект, створаны ўкраінскай спявачкай Haze ў 2024 годзе. Абсалютна дэпрэсіўны твор, які падсілкоўваецца чыстымі эмоцыямі. Дадаць няма чаго.
Brevine — Lhotse
Пост-метал гурт з Лазаны, франкамоўнай часткі Швейцарыі (навошта я гэта ўдакладніў?). Альбом не скочваецца ў бязлітасную змрочнасць дзякуючы свайму дзіўнаму меладычнаму гучанню і стрыманасці. Сутнасць нармальнага пост-метала ва ўрыўках спакою, як прымірэнні пасля вайны сярод руін, адчуваючы адначасова цяжар страчанага і слабую надзею на тое, што можна аднавіць. У гэтым у прыцыпова сутнасць любога пост жанру, тут проста добра і выразна відаць, навочна.
Cancerbero — Sempiternal Decay
Брутальны, рытуальны і непадуладны, як аказваецца часу, Cancerbero — віхура трэшу і смерці, плюючы ў твар парадку быў сфарміраваны ў горадзе Кансепсьён, Чылі, у 1987 годзе. Гурт распаўся ў 1994 пасля выпуску двух дэма-запісаў. У 2010 годзе з абноўленым складам і больш сырым, змрочным і балючым падыходам да абсалютна алдскульнага дэт-метала, які праявіўся ва ўсёй сваёй бязбожнай красе ў дэбютным альбоме 2012 года, яны пачалі зноў. Трэці альбом д’ябальскага і архаічнага death metal, якім ён быў задуманы ў 80-х, не толькі ў музычным плане, але і ў сутнасці, духу і стаўленню, настойліва рэкамендуецца прыхільнікам Morbid Angel.
Kontusion — Insatiable Lust for Death
Гурт пракладвае свой уласны шлях скрозь аналы дэт-метала, не спыняючыся на дасягнутым, і зусім не клапоцячыся пра тое, падабаецца вам іх брутальнасць ці не — гэта люстэрка, якое трэснула знутры з-за агрэсіўнага дэт-метала — годны альбом.
Nihili Locus — Semper
Гэта, безумоўна, культавы праект дум-блэк-метала на італьянскай сцэне, але ўжо вельмі маркотна, для аматараў меланхалічнага пафасу. Злавесныя ноты нарастаюць з мясістым басам, які спалучаюцца з брудным вакалам і плыўнымі, але напружанымі гітарамі. Узнікае адчуванне, стомленасці, здаецца, ёсць абшар, калі гэта неабходна, але адчуванне зачыненасці ў клаўстрафобным і гнятлівым становішчы цісне на вас.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
Patriarchy — Manual For Dying
Nine Inch Nails — TRON: Ares
Banderstadt — Червоне
