Камусці Воля не дапамагае

Flea — Honora
Часам для стварэння цудоўнага альбома дастаткова толькі набору цудоўных песень, некалькіх таленавітых музыкантаў і крыху лёсу. Менавіта лёсу, а не шанцавання, як вы маглі падумаць, бо мір перапоўнены кампрамісамі. Flea з экзістэнцыйнага пункта гледжання жыцця — гэта аб’ект змрочнай, амаль жудаснай прыгажосці. Ён заўсёды здаецца некалькі размытым у творчасці, але калі ўсё ўстае на свае месцы, вынік аказваецца трансцэндэнтным, выклікае асацыяцыі з падарожжам у нязведаныя глыбіні і паспяхова стварае атмасферу цікаўнасці і адкрыцця. Таму так цікава выявіць яго сольную творчасць. Дэбютны поўнафарматны джазавы рэліз басіста з Red Hot Chili Peppers уключае шэсць арыгінальных кампазіцый і гасцявыя выступленні Ніка Кейва і Тома Ёрка. Гэта даволі займальны альбом, таму што аўтар сваёй некалькі прымітыўнай ігрой на духавых, як бы крадзе сам у сябе імправізацыйны дух валі джаза. Але з-за недахопу якасцяў, якія мог бы даць сапраўдны джазавы выканавец, абвастраецца перадача запалу Flea, які жадае наблізіцца да джаза.

Total Annihilation — Mountains of Madness
Што адбудзецца, калі ўзяць Vader, Slayer, Sodom і змяшаць іх у адным вялікім шалёным дэт-трэш-міксе? Адказ — Mountains of Madness! Пры гэтым, яны не дасягнуць поспехаў Vader, Slayer і Sodom — дурні, але вы паслухайце, можа іншага меркавання будзеце.

Sky Valley Mistress — Luna Mausoleum
Sky Valley Mistress унікальныя ў якасці дуэта бубначоў: Кейлі іграе на палове ўдарнай устаноўкі, адначасова выконваючы вакальныя партыі, а Макс іграе на гітары і кіруе бас-барабанам. Аўтары апісваюць сваё гучанне як сумесь рока Queens Of Stone Age, цяжкіх рыфаў Black Sabbath і атмасферы, натхнёнай Portishead. Густавата, ці не?

KadavriK — Erde666
Гэтыя чэрці, чэрпаючы моцны ўплыў з блюзу, псіхадэліі і сладжу, дэманструюць нетрадыцыйны і прагрэсіўны падыход да меладычнага дэт-метала, у адных песнях — мінімалістычны і волкі, у іншых — містычны і насычаны. Незвычайныя для жанру гітарныя мелодыі, якія кантрастуюць з мігатлівымі сінтэзатарамі і размашыстымі струннымі, таксама значна ўзмацняюць і ажыўляюць зруйнавальныя акорды іх магутных рыфаў, што дадае цікавасці да іх і без таго нетрадыцыйнаму меладычнаму дэт-металу.

Shane Parish — Autechre Guitar
Мог бы зладзіць і ШІ, але лепш жывы чалавек. Гітарыст Шэйн Пэрыш пераасэнсаваў 10 трэкаў электроннага дуэта Autechre, ператварыўшы іх у акустычныя гітарныя кампазіцыі. Пэрыш выявіў у арыгінальных песнях такія аспекты, якія маглі застацца незаўважанымі пад шумам секвенсараў і драм-машын, шмат у чым гэта і робіць альбом Autechre Guitar такім прыемным для праслухоўвання. Безумоўна, усе цудоўныя арыгінальныя песні адносяцца да меладычнага перыяду росквіту Autechre у пачатку 90-х, але Пэрыш прадстаўляе іх у новым святле, дэманструючы ўласнае майстэрства іграць на гітары пальцамі ва ўнікальным і нечаканым супрацоўніцтве.

Turpitude — Mordoré
Часам вам не патрэбныя дынамічныя кампазіцыі, гарманічная насычанасць ці нават вакаліст. Часам, усё, што вам трэба — гэта рыф. Добра, можа быць, трохі псіхадэлічных сола па-над гэтымі рыфамі. Mordoré — чацвёрты поўнафарматны альбом Turpitude — заснаваны на рыфах і выпраменьвае жыццярадасную энергію, якая нагадвае бесклапотны волкі блэк-метал усякіх ветэранаў. Эліс Сімар выпускае альбомы ў розных праектах, ад эмбіентнага атмаблэка Coffret de Bijoux да тэхнічнага дэт-метала Luminesce. Аднак аддае перавагу традыцыйным інструментам, без сінтэзатараў, хоць дзякуючы асаблівасцям прадакшэна барабанныя палачкі гучаць так, быццам яны б’юцца аб драўляныя брускі, але да Бліксы і EN далёка. Прыемна, што гітары атрымліваюць лоў-фай рэверберацыю, а голас Сімар заціхае на заднім плане ў гулкім, грукатлівым рыку. Рыфы, о, я паўтараюся, мусіць нападпітку, спалучэнне рыфаў, волкага гучання і часта бадзёрых мелодый выклікае параўнанні якіх я не знаходжу, у асноўным захоўвае жыццярадасны тон. Годны альбом для тых, хто кахае волкі і энергічны блэк-метал.

Julianna Barwick & Mary Lattimore — Tragic Magic
У выніку атрымалася летуценная сумесь каскадных струнных аранжыровак і незямных мелодый, заспакаяльны, тагасветны бальзам, заснаваны на старажытных традыцыях ігры на арфе. Калі вы прыхільнік эмбіентнай, нью-эйдж ці мяккай фолк-музыкі, то тут вам ці наўрад нешта не спадабаецца. Я не магу ўзгадаць шмат іншых альбомаў, дзе арфа грала б настолькі прыкметную ролю, а прабіраючы да мурашоў на скуры, прасякнуты рэверберацыяй вакал ідэальна дапаўняе туманныя вобразы, якія Джуліяна і Мэры ствараюць на працягу ўсіх 42 хвілін гучання альбома.

Fakeyourdeath — (Non)entity
Іх спалучэнне хардкора, індастрыялу і жорсткай электронікі, драм-н-бэйсу з EBM — агідна. Рэйв-рытмы ствараюць базавы пласт, а пост-хардкорныя сінтэзатары ў лоў-фай рэжыме — змрочны, хворы і не вельмі прыгожы тон. Дабівае вас багацце пранізлівых вакальных крыкаў уласцівых металу.

Chalk — Crystalpunk
Рэліз кульгае на шляху ад першага альбома Nine Inch Nails да апошняга альбома Idles, прасцей кажучы, задумкі бываюць класныя, але згасаюць. Смелае, хоць часам і крыху празмернае папсовае, але амбіцыйнае імкненне аб’яднаць танцпляц з мош-пітом — гэта дэбютны поўнафарматны рэліз электра-панк-дуэта Chalk з Белфаста.

Exodus — Goliath
Даволі прэсны трэш-альбом, яму не хапае запамінальнасьці. Усе песні здаюцца проста паўторам пройдзенага матэрыялу, прычым не самага лепшага. Exodus — адна з легенд арыгінальнага трэш-метала, але з моманту свайго дэбюту з бясспрэчным класічным альбомам Bonded by Blood у далёкім 1985 годзе, іх кар’ера не адрознівалася стабільнасцю або асаблівай агрэсіўнасцю. Выйсце Goliath — проста нагода паслухаць класіку Bonded by Blood.

New German Cinema — Pain Will Polish Me
Нягледзячы на халоднасць музычнага афармлення, у тэкстах песень старанна прадуманы выклад унутраных хваляванняў, як і ў нямецкіх фільмах 1970-х гадоў, якімі аўтар захапляецца. New German Cinema — Pain Will Polish Me — злавесны сінт-поп з відавочным адсылам да класічных артхаўсных (заходне)германскіх фільмаў.

Cognizance — In Light, No Shape
Для дэт-метал-музыкаў не рэдкасць з цягам часу змякчаць свой стыль і пераходзіць да прагрэсіўнай музыкі. Гэта зусім не негатыўны стэрэатып, а хутчэй вынік дастатковага майстэрства ў напісанні песень, які дазваляе дасягнуць гэтага развіцця ў хупавай і магутнай форме. Альбом In Light, No Shape уяўляе сабой шэдэўр прагрэсіўнага дэт-метала, багаты тэкстурай і атмасфернымі дэталямі, які прапануе ўсё, чаго так прагнуць даўнія слухачы, і адначасова адлюстроўвае тэхнічную экстрэмальнасць сярэдзіны 90-х. Музыка складаная, але ў той жа час даступная, чаго нешматлікія гурты ў гэтым стылі могуць дамагчыся з такой уяўнай лёгкасцю.

Ora Cogan — Hard Hearted Woman
Нагадвае мне сумесь розных пэрыядаў творчасьці PJ Harvey. Элегантна спалучае традыцыйную народную музыку з наркатычным краўтракавым рытмам, а эксперыментальныя элементы з трывожнымі псіхадэлічнымі адценнямі. Пакуль яна балансуе на гэтых кантрастах адчувальныя рэзанансы і рэзкія пералівы рухаюцца ў адным напрамку.

Dark Divination — Liitto Hengen ja Veren
Гэта музыка натхнёная FWOBM (First Wave Of Black Metal 1980 — 89), а значыць, яна волкая, першабытная і агрэсіўная, а галоўнае, яна захрасла ў слаўных былых часах. Музыкі выкруцілі сярэднія частоты на максімум, што вельмі абцяжарвае ўспрыманне якіх-небудзь змен або зрухаў у мелодыі, гэта значыць нам намякаюць, што заўважаць іх і не трэба.

James Blake — Trying Times
Першы незалежны рэліз Джэймса Блэйка на ўласным лэйбле — не самы ўражлівы альбом у музычным ці эмацыйным плане. Дзіўна, але воля нічога не дала яму, мусіць не ўмее ёй карыстацца, як і большасць альбомаў Блэйка, Trying Times не перашкодзіла б невялікая рэдактура, ён рэдка паднімаецца вышэй за прымальны ўзровень.

Дзяніс Леснік

Таксама чытайце:

Gogol Bordello — We Mean It, Man!
Mayhem – Liturgy of Death
Sleaford Mods — The Demise Of Planet X