Адна не звініць, а дзве звіняць не так

Sparklehorse — Bird machine
Пасмяротны рэліз Sparklehorse першапачаткова быў запісаны ў 2010 годзе, яшчэ да смерці Марка Лінкуса. У яго таксама ўвайшлі два трэкі, якія раней не выдаваліся, у адным з якіх прыняў удзел Джэйсан Літл з Granddaddy.
Проста неверагодна прыгожы і кранальны альбом. Цяжка паверыць, што ён заставаўся нявыдадзеным 13 гадоў, а з цягам часу пасмяротныя кружэлкі становяцца рызыкоўнай прапановай, паколькі яны могуць гучаць зусім няскончанымі. Аднак Bird Machine дазваляе нюансам унікальнага артыстызму Лінкуса апынуцца ў цэнтры ўвагі, захоўваючы пры гэтым інтымнасць нават у самых клапатлівых момантах, і сапраўды дасягае мэты – страта ўнікальнага выканаўцы адчуваецца найбольш востра. Гэтыя 14 песень ўпрыгожваюць дыскаграфію Sparklehorse, будучы настолькі самабытнымі і чароўна хвалюючымі.
Olivia Rodrigo — Guts
Нажаль, вялікая частка Guts гучыць як просты працяг Sour. Музычнага росту ці тэматычных зменаў мала, большасць трэкаў здаюцца проста водгаласамі яе дэбюту. У выніку атрымаўся сыры альбом, які больш расказвае гісторыю Радрыга, чым адпавядае стандартам папулярнай музыкі.
Romy — Mid air
Даніна павагі яркай танцавальнай музыцы 1990-х і 2000-х гадоў, якая займала лідзіруючыя пазіцыі ў чартах, хоць часам у ёй прапускае частку напружання. Дэбютны поўнафарматны сольны рэліз Ромі Мэдлі-Крофт з гурта The xx — варыяцыя старога дыска-трука, які складаецца ў спалучэнні энергічнага гучання з маркотнай лірыкай. Але Mid air сапраўды робіць уражанне, збольшага таму, што музыка зроблена неверагодна добра, а ўразлівасць, якая дэманструецца тут, здаецца шчырай і пераканаўчай.
The Chemical Brothers — For that beautiful feeling
For That Beautiful Feeling не заключае ў сабе такіх хітоў, як Go і Galvanize, але, як і кожны з дзевяці папярэдніх альбомаў гэтай пары, ён утрымоўвае моманты, якія ўчэпяцца ў ваш мозг і адмовяцца сысці, незалежна ад таго, ці хадзілі вы ў клуб у апошні раз учора ці калі выйшаў іх дэбютны сінгл Song to the Siren.
Róisín Murphy — Hit parade
Апошні поўнафарматны сольны рэліз Рошын Мэрфі быў спрадзюсаваны DJ Koze. Гуллівая кружэлка, працятая адчуваннем таямніцы і выпадковымі пробліскамі аўтабіяграфіі нібы адлюстраванне «Róisín Machine», намякае, што ірландка магла б выканаць адкрыты поп, калі б у яе быў такі настрой, але ў ёй занадта шмат дзіўных і добрых ідэй для чагосьці настолькі празаічнага. Гэта гнятліва няроўны альбом, у якім дастаткова геніяльнасці, каб вылучыць пасрэднасць некаторых трэкаў.
Thirty Seconds to Mars — It’s end of the world, але it’s beautiful day
У Джарэда Лета ёсць талент прымусіць слухача выцягнуць у высакаякасны ўзровень нуды і стаць сведкам таго, як адзін трэк перацякае ў іншы з вельмі невялікім адрозненнем. Неверагодна. Інструменталы несамавітыя і аднолькавыя, кожны аспект музыкі 30 Seconds to Mars пазбаўлены шчырых эмоцый, творчасці. Карацей кажучы, канец свету, але гэта цудоўны дзень для гурта.
Mitski — The land is inhospitable and so are we
Зараз шмат артыстаў, ствараючых музыку, якая займае тую ж прастору, што і Mitski – задуменную, плаксівую, інтраспектыўную, але, цi шмат было альбомаў за апошні час гэтак жа тэматычна смелых і сувязных, як The Land is Inhospitable і So Are We. Ён малюе магутную карціну, якая становіцца яшчэ больш захапляльнай дзякуючы аркестравым і харавым аранжыроўкам. Па асобнасці гэтыя песні добрыя, а ў цэлым яны ствараюць эфект пераважны сваім мінімалізмам. У аснове лірыкі ляжыць цвёрдая, мудрая рашучасць, прыняцце адзіноты і болі, а сцісласць толькі дадае прывабнасці.
Lewsberg — Оut & about
Музыка для маленькіх пакояў з дзіўным асвятленнем, старых цэркваў, могілак, але не ў змрочным, а ў паэтычным надзвычай самасвядомым і элегантным стылі. Яны заўсёды валодалі ўнікальным дарам маляваць яркія пейзажы нават самымі простымі і беднымі сродкамі.
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Royal Blood — Back to the water below
Blur — The ballad of Darren
Queens Of The Stone Age — In Times New Roman