pawa ramonak

Я стараюся забаўляць людзей сваімі развагамі пра музыку, а не разбураць крытыкай, нікога не абвінавачваю, але паказваю пальцам. Калчаног хутчэй не крытык, а прапагандыст добрай, цi проста творчасці, калі заўгодна. Сёння я хачу паказаць вам тое, што знайшоў сам. Гэта pawa ramonak, прышпiльна, што нічога не ведаю пра аўтара, думаю, што гэта хлопец, а можа — не — хіба гэта важна, можа яму ці ёй 13 ці 25. Ведаю, ён беларус і гэта выдатна, вельмі выдатна, што ў нас ёсць таленты, якія робяць электронную музыку, у добрым сэнсе прыемна, што яны яшчэ не вядомыя нікому таленты і гэта прыбярэ словы аб нейкай заганнасці агляду на іх. Вось таму нават пісаць пра альбомы буду не ў храналагічным парадку, а проста, як мне пішацца. Шчыра скажу, мне было вельмі цікава слухаць pawa ramonak — спадабалася не ўсё, але аўтар, як музыка малады напэўна і натуральна, сам ведае пра свае агрэхі, недахопы, навошта пра іх, буду проста пісаць пра тое, што спадабалася.

Падыход да музычнага сачынення як да палатна: полістылістычнага, рознафактурнага эклектычнага цэлага, не элітарнага, не масавага, адначасова сырога, але з выгляду скончанага, шмат у чым для мяне тоесны разуменню жывапісу. У замкнёным крузе, па якім ходзіць сучасная музыка, радасна, што з’яўляецца і такое. Раней музычныя сачыненні б назапашваліся, не маючы шанцаў на выданне ў выглядзе пласцінак. Але зараз, ёсць сэрвісы, і мы там можам знайсці аўтараў падобных pawa ramonak. Спадабалася, што падсвядомы выбар зроблены ў карысць разнастайнасці шумоў, а не добра знаёмых набораў гукаў. Можа вар’іравацца па сваім характары, складанасці, гукавой фактуры, інструментальнай спецыфіцы, меладычнай, гарманічнай і рытмічнай мове. Элементы аmbient, drone, space, noise, psychedelic, карацей электрычна, часам выдатна, што залішне дзіка эксперыментальна. Удаюцца трэкі пра Вецер.

Некаторыя — асабліва, я падазраю, маладыя слухачы, якія звыкнутыя да больш дынамічнага прагрэсу — злічаць гэтую музыку «сумнай». У гэтым пункце гледжання ёсць некаторая абгрунтаванасць: гэта не тая музыка, якая добра падыходзіць для таго, каб быць «у цэнтры ўвагі». Таму напішу толькі пра добрае, калі ласка, паслухайце і зрабіце высновы самі. Хоць кароткі выклад не адлюстроўвае дастатковай дэталізацыі. Тым не менш, варта адзначыць, што ўсё гэта можа стаць крыху стомным, калі слухач, уключаючы мяне, не знаходзіцца ва ўспрымальным настроі. Але я быў ва ўспрымальным.

Зялёны

З першых трэкаў я быў схільны разглядаць музыку як форму ўцёкаў у нейкія месцы напоўненыя краявідамі, як натуральнымі, так і фантастычнымі. У працэсе маё ўяўленне спынілася. Але потым у другой частцы адбываецца нешта цікавае: альбом ажывае, калі яго тэхналагічныя абмежаванні кідаюцца ў вочы. Прынамсі з тэхнічнага пункта гледжання стаўлення да творчасці — гэта здаецца самай сумленнай часткай.

TOWAGO

Добра там, дзе музыка як сродак эмацыйнай і псіхалагічнай транспарціроўкі — адначасова інтрыга і ўніклівае імкненне з ледавіковымі плітамі электронікі, якія рухаюцца ў спакойным і расслабляльным тэмпе. Усё развіваецца ў сваім уласным рытме, спакойныя часткі ў гэтым альбоме некалькі змрочныя, з вельмі, на мой погляд, дысаніруючымі гукамі.

ҳатэсь

Можа здацца няскладнай і, магчыма, нават непрыемнай шкатулка, ад якой смачна пахне паддашкавай цвіллю. Гэтая напруга турбуе і абнадзейвае, напруга паміж трывогай і спакоем, мутацыяй і застоем – з’яўляецца вызначальнай характарыстыкай альбома.

NAQMUT

Падача з цікавымі варыяцыямі імпульсаў, якіх заўсёды дастаткова, каб падтрымаць цікавасць. Музыка, метафарычна падобная чалавеку падчас працы па капанні тунэляў, вызначана не патрабавальная, у гэтым выглядзе няма нічога па-сапраўднаму складанага ці па-сапраўднаму авантурнага, але часам прастата і атмасфера проста неабходныя, каб падарыць слухачу ўражанні.

Вадар

Спрошчаныя меладычныя лініі руйнуюць прамыя межы блытаных гукаў, затым з цемры прыходзіць разуменне, калі б вы маглі ўзяць кучу з 10 машын і ператварыць яе ў абстрактны шум з элементарным бітам, гэта быў бы гэты альбом. Паўтаруся, гэта плюс.

У 1 трэкі намаляваныя як палохалыя, у dwa — якія абнадзейваюць у той час як мы прыкідваемся, што свет на самай справе не загараецца метафарычным полымем на нашых вачах. Але настроі, выкліканыя абедзвюма пласцінкамі, занадта шматслаёвыя, каб проста дыхатамізаваць іх па такіх смелых лініях.

Холад

Можа быць цёплым і халодным, можа быць сентыментальным і агідным, але яго цяжка назваць выразным. Што б вы ні адчулі, слухаючы — што ж, гэта на вашым сумленні.

Дзянic Леснiк

Таксама чытайце:

The Beatles — Now And Then
Kylie Minogue — Tension
Roger Waters — The dark side of the moon REDUX