Чорт назву не прыдумаў

Vera Sola — Peacemaker
Калчонога вельмі ўразіў другі альбом дачкі Дэна Эйкрайда і я яго раю ўсім. Па гучанні нагадвае альтэрнатыўнае кантры ў духу Shivaree, кінематаграфічна і вельмі жаноцка. Запіс змяшчае прымірыцельны гнеў на цывілізацыю, якая не можа выратавацца ад самой сябе. І праз даследаванне вайны, кровапраліцця, страт Vera Sola працягвае распавядаць сваю гісторыю і запрашае нас у свой захапляльны свет. Peacemaker спалучае ў сабе вытанчаную нэшвілскую музычнасць з тэкстурамі аркестра, струнных і духавых секцый, у выніку чаго пласцінка атрымліваецца настолькі атмасфернай, гучыць як цягнік, які заязджае на доўгую закінутую станцыю. Трэкі наводзяць на нейкія выявы безадносна лірыкі, адзін быццам дзверы перад выпаленай сонцам пустэчай, другі — вальс з прывідамі, або струмень успамінаў, які прыходзіць пасля сустрэчы з кімсьці, каго вы не бачылі цэлую вечнасць, трэці — дэкламацыя п’яным мінаком ранніх баладаў Кейва аб забойстве. Увогуле, слухайце і ўяўляйце самі, а Vera Sola як лялькавод з уласцівай ёй тэатральнасцю, пагрузіць вас у цэнтр падзей. Альбом не заўсёды камфортны, можа быць амаль задушлівым, але ўсё гэта частка ўражанняў. Дымнасць голасу Sola праводзіць паралелі з Нэнсі Сінатрой, Shivaree або Cowboy Junkies, але не гледзячы, на адчуванне асуджанай жаноцкасці, Даніэль Эйкрайд (такое сапраўднае імя выканаўцы) з лёгкасцю можна было б паставіць побач з Томам Уэйтсам, яна са змрочным досціпам Тома, распавядае аб дрэнных рашэннях, лясных пажарах, сачэннях і помсты пад звінячую гітару, якая перабіраецца пальцамі. Лірыка здаецца кніжнай, але не дзённікавай, уяўляе сабою самотную, загадкавую адхіленую постаць, якая кампенсуе інтымную цеплыню зграяй слоў у галапуючым рытме, пры гэтым захоўваючы выявы канкрэтызаванымі і самабытнымі. У рэшце рэшт, аўтар аб’яднала мір і гвалт разам і прыйшла да разумення таго, што часам апошняе неабходна для распальвання першага.
Robby Krieger — Robby Krieger & The Soul Savages
Месцамі ён джазавы, псіхадэлічны, з хвалепадобным грувам. Усё вельмі смачна і вытанчана, але ў канчатковым выніку, нягледзячы на ўсе тэхнічныя навыкі, няма адчування душэўнасці. У 2020 годзе былы гітарыст The Doors Робі Крыгер выпусціў зорны інструментальны джаз-фанк The Ritual Begins at Sundown, свой першы альбом за дзесяцігоддзе. Крыгер ніколі па-сапраўднаму не сядзеў без справы: ён назапасіў сотні крэдытаў: ад прадзюсавання да напісання песень і паводзіў сябе адносна стрымана. The Soul Savages азначаюць сабой дэбют яго новага квартэта з клавішнікам Эдам Ротам, басістам Кевінам Брандзіна і бубначом Франклінам Вандэрбільтам. Гэты інструментальны набор з дзесяці песень змяшчае дыялогі ў стылі джаз-фанк, соўл-джаз, прагрэсіў і фанк-рок з развязнасцю і нязмушанай непасрэднасцю.
Slift — Ilion
Трэці поўнафарматны рэліз французскага псіхадэлічнага рок-метал-трыа Slift уключае сем трэкаў працягласцю больш за восем хвілін. Альбом прызначаны не для кароткачасовага засяроджвання ўвагі ці складання плэйлістоў, а як цэласны досвед, які ўзнагароджвае ўважлівае праслухоўванне ашаламляльнай гукавой сагай, бушуе, кідае выклік і змяняецца больш разоў, чым можна злічыць. Хвалюючая экспансіўная музыка, ураўнаважаная адчуваннем цемры і благіх прадчуванняў, якая падарожнічае адначасова ў адкрыты космас і ва ўнутраную мітусню. Шырокая энергія і трансцэндэнтная крэатыўнасць Slift, кіраваныя алгарытмамі тэхнакратыі, дастаўляюць унікальныя адчуванні. Ilion нялёгка пераварыць, каб па-сапраўднаму зразумець нюансы, паколькі поп-музыка паступова разбураецца пад гратэскавым наборам стыляў, якія не так лёгка прайграць або вызначыць.
Future Islands — People who aren’t there anymore
Магчыма, у People who aren’t there anymore сапраўдных сюрпрызаў не будзе, але гэта ці наўрад мае значэнне. Future Islands больш не валодаюць тым фактарам нечаканасці, які так захапляў, зараз гэта шырокі партрэт менталітэту «калі нешта не зламалася, не чыніце». Альбом збольшага крыху бліжэй лоу-файным тэкстурам ранніх прац і вы можаце выявіць незвычайнае, але жыццесцвярджальнае жаданне танчыць і ціха рыдаць адначасова. Паўсюль правераная, бліскучая палітра сінці-попа напоўнена свежымі гукавымі амбіцыямі, асабліва ў павольных песнях Corner of My Eye і The Sickness. У цэнтры ўсяго застаецца казачна выразны голас Хэрынга, створаны спецыяльна для таго, каб распавядаць гісторыі пра душэўны боль. Чаго не хапае, дык гэта рызыкі. Здаецца, крыху непрадказальны прадзюсарскі росквіт мог бы лепш адлюстраваць агульны настрой альбома і ўсю двухсэнсоўнасць, якая суправаджае сур’ёзныя змены ў жыцці. Больш ціхія ўрыўкі тут праецыююцца з занадта вялікай сілай, каб альбо служыць кантрастам напышлівымі часткамі песень, альбо цалкам перадаваць сэнс тэксту і гэта становіцца асабліва стомным. Калі б сама музыка магла адпавядаць змрочным адценням слоў Хэрынга, яна магла б вырабіць большы эфект.
The Smile — Wall of eyes
Калі раней параўнанне The Smile з каталогам Radiohead магло сказіць чаканні, то шырыня прапанаванага тут матэрыялу дазваляе выказаць здагадку, што ў канчатковым выніку ён можа перавярнуць такую дынаміку да гары нагамi. A Light for Attracting Attention адчуваўся як магчыма непатрэбная, але моцная перапрацоўка альбома A Moon Shaped Pool, а Wall of Eyes адчуваецца як альбом, які Radiohead ніколі б не выпускалі, нават калі б маглі гэта зрабіць. У альтэрнатыўным вымярэнні — гэта прагрэс, тым не менш, відавочна, што The Smile дзейнічае па сваім меркаванні. Сам Ёрк таксама больш загадкава вярнуўся да тэм самаідэнтыфікацыі, а гурт імкнецца дэстабілізаваць структуры і разбурыць чаканні. Мелодыі паўтараюцца, а аранжыроўкі вакол іх радыкальна мяняюцца; песні раптоўна выходзяць на зусім новую тэрыторыю. На працягу ўсяго альбома музыка Smile здаецца плаўнай і імправізацыйнай, хаця яна відавочна загадзя прадумана. Трэкі падобныя доўгім галінам, кожная з якіх скрыўленая сваімі асаблівасцямі, складанасцямі і гукавымі рухамі, але ўсё ж відавочна з’яўляецца часткай аднаго кораня.
Wall of Eyes — фонавы, кінематаграфічны зборнік, які выглядае як прэсны, неадрэдагаваны, занадта расцягнуты кайф. У параўнанні са сваім папярэднікам, ён не можа не здацца пераходным, нягледзячы на тое, што ўтрымоўвае гэтулькі вынаходстваў і ідэй. Паўторнае праслухоўванне прыносіць свой плён, пакуль працягваецца, здавалася б, бясконцае чаканне новага альбома Radiohead, The Smile ствараюць музыку, якая часам такая экстраардынарная, каб забыцца пра мінулае.
Lee «Scratch» Perry — King Perry
Пасмяротны студыйны рэліз піянера даба Lee «Scratch» Perry (які памёр у 2021 годзе) King Perry не ўваходзіць у лік класічных твораў наватарскага выканаўцы, але гэта прыемная праца позняга перыяду, якая нагадвае слухачам пра яго авантурны дух і непаўторны характар. Музыка па большай частцы нецікавая, яна вельмі прыемная, але гучыць не так сюрпрызна ці захапляльна. Прадзюсар Дэніэл Бойл стварае прэсную сумесь электронных стыляў з прысмакам даба, выразны і добрапрыстойны рытм дзесьці паміж дабстэпам і дыгі-дабам 90-х, дзе Пэры хрыпла агучвае ўсё пры госцевым удзеле Грынці Пэн, Марты, Фіфі Ронг, Шона Рай, Трыкi, Роўз Уэйт.
Tapir! – Pilgrim, their god and king of my old mountain
Дэбютны поўнафарматны рэліз лонданскага інды-фолк-сэкстэту Tapir! суцэль мілы і акустычны, гучыць, нібы Beck з сельскай мясцовасці ЗША. Pilgrim па чарзе далікатны, трывожны, дзіўны і пранізлівы. Людзі часта кажуць, што калі першая серыя расчароўвае, то вам трэба перайсці да другой, і менавіта такі падыход мы прапануем для гэтага альбома.
The Umbrellas – Fairweather Friend
Калі вы стаміліся ад таго, што выходзіла ў 2023 годзе і хочаце нечага аднастайна старога, тыпу The Smiths – вам сюды. Асноўнай скіраванасцю альбома з’яўляецца пейслі-джангл, заклікаючы розныя куткі індыі і поп-гісторый, але пры гэтым перакладаючы ўсё гэта на сваю ўласную мову напісання песень. Fairweather Friend бярэ спадчыну інды-попа, і дзякуючы дзіўна энергічнаму ўкладу басіста і бубнача перыядычна дасягае сцены рок-н-рольнага гуку. Асабіста мне альбом не спадабаўся зусім.
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Green Day — Saviors
Peter Gabriel — I/O
The Rolling Stones — Hackney Diamonds