Паўтарыць спробу ці банальна О, дзе ж ты, брат 2!

«Каханне – гэта паездка на санях у пекла», – абвяшчае графіці ў «Красуні ва ўцёках» (англ. Drive-Away Dolls) і шмат чаго акрамя гэтай фразы ў фільме гучыць фальшыва. А, дысклеймер, ці як правільна, шмат буду казаць аб лесбіянках, нічога супраць іх не маю, а нават маю — за. Але пра іх у тэксце нават менш, чым у кадры, калі суадносіць паказчыкі.
Сольная рэжысёрская праца Ітана Коэна ўяўляе сабой вяртанне да 90-х гадоў, якое па тоне і якасці здаецца бліжэй да яго пераймальнікаў, нават у самых легкадумных і праявах. Захоплена кепскi лесбійскі роўд-муві, бесклапотны роўд-муві, поўны перадумоў для чорнага гумару, кінафільскіх дасылак (да змрочных крымінальных шэдэўраў трыццацігадовай даўніны), мноства фармальных і апавядальных стэрэатыпаў. Сапраўды, узровень Таранціна і братоў Коэнаў у тым, што яны незалежна адзiн ад iншых стварылі новы пласт кінематографа і я, чорт мяне раздзяры, іх ненавіджу за тое, што яны спарадзілі кучу пераймальнікаў. Прачытаўшы апісанне фільма, я павёўся на імя і не думаў, што Ітан Коэн зробіць тупую, тупую рэстаўрацыю. Пакутліва іранічныя падморгванні камеры расчароўваюць, «Красуні ва ўцёках» — грубіянская, нязграбная і цялесная валтузня, у якой урыўкі з Raising Arizona, Fargo і Burn Before Reading праходзяць праз турнэ па лесбійскіх барах на паўднёвым усходзе ЗША і не спраўляюцца з задачай смяшыць.
Сюжэт ясны, а візуальны стыль здаецца непаслядоўным. Ствараецца адчуванне, што фільм здымаў не адзін з Коэнаў, а менавіта той пра каго я казаў вышэй, крывое сурагатнае спараджэнне яго спадчыны, заўзяты прыхільнік-падлетак пубертатнага перыяду, які старанна і беспаспяхова капіюе стыль, як сюжэтна, так і візуальна, дадаўшы не асоба смешныя жарты пра ласкацень і азадак. Рэжысуры Ітана бракуе самабытнасці, як быццам The Beatles атрымалася выпусціць пласцінку Herman’s Hermits — шчуплыя крамзолі. Нічога не маю супраць пошласці, але я жадаю, каб мне яшчэ і смешна было пры гэтым, яшчэ нічога не маю супраць эратычных сцэн, але тут усё выглядае недарэчна, нібы рэжысёр ажыццяўляў даўнюю мару зняць сэкс паміж дзяўчынамі.
Дзеянне адбываецца ў Філадэльфіі прыкладна ў 1999 годзе, але без якога-небудзь рэальнага рэзанансу або сэнсу: Дзве дзяўчыны-лесбіянкі Джэймі (Маргарэт Куолі) і Мэрыян (Джэральдзін Вішванатан) адправіліся ў падарожжа па Амерыцы на арандаваным Dodge Aires і яшчэ не ведаюць, што ў аўтамабіля ёсць сакрэт у багажніку. Адсутнасць перадгісторыі было б больш даравальна, калі б сяброўства Джэймі і Мэрыян было добрым. Тыпажы галоўных гераінь, адна — сарамлівая, не зацікаўленая ў даследаванні або развіцці ўласнай утоенай сэксуальнасці, другая — раскаваная, легкадумная і рызыкоўная, скажаюць хутчэй пакаленне X, чым мільяніялаў: філасофскі выбар, які абыходзіць анахранізм канца 90-х, але можа прывесці да таго, што некаторыя гледачы памылкова ахарактарызуюць аб’ектыў Коэна як рэпрэсіўна і неўсвядомлена мужчынскі.
Фільм цалкам выходзіць з-пад кантролю, спалучаючы ў сабе элементы блізарукага нуарнага трылера з патрапанай рамантычнай камедыяй, а прасадкі па рытме, бязмэтныя ракурсы і нядбайны мантаж не дадаюць жадання гледзець да канца. Аднак у карціны ёсць добрыя якасці: Маргарэт Куолі і кароткі хронаметраж — міласэрныя 77 хвілін без тытраў, даўно такога не ўзгадаю, у астатнім — нагадвае паездку на аўтамабілі са спушчаным колам.
Магчыма, калі б «Красуні ва ўцёках» выйшлі ў 1993 ці 1995, ну з нацяжкай у 1997 годзе, мы б дагэтуль гаварылі пра іх, як пра класіку неа-нуар-квір-кіно. У гэтым годзе стужка напэўна згубіцца ў чарадзе буйнейшых рэлізаў. Цікава, што Ітан Коэн і яго жонка Трыша Кук (адкрытая лесбіянка) упершыню падзяліліся ідэяй сюжэту са сваёй сяброўкай Элісан Андэрс падчас калядных канікулаў у Сан-Францыска ў пачатку 2000-х. Фільм быў анансаваны ў студзені 2007 года пад назвай Drive-Away Dykes, рэжысёрам якога была прызначаная Андэрс. Коэн паведаміў, што тон быў падобны на exploitation romance films пачатку 1970-х, якія ён глядзеў, будучы падлеткам. Сельма Блэр, Холі Хантэр, Крысціна Эплгейт і Хлоя Севінні былі сярод тых, хто планаваўся на вядучыя ролі на розных этапах падрыхтоўкі да здымак.
Існуе тонкая грань паміж мілай, легкадумнай дурасцю і другаснай збянтэжанасцю, мяжа, якую недасмажаны фільм Коэна перасякае зноў і зноў. Спачатку гэта проста ятрыць, але чым даўжэй — тым горш. Можа быць, дастаткова сказаць, што ў стварэнні фільмаў Ітана без Джоэла адсутнічае рэзанатар. Магчыма, не. Але, спадзяюся, улічваючы ўбачанае, сольныя кар’еры Братоў могуць аказацца хутчэй ляжачым паліцэйскім, чым пастаянным разрывам. Добрым слыхам з’яўляецца тое, што Ітан і Джоэл маюць план уз’яднацца для здымак фільма жахаў, а пакуль, дайце братам балы за тое, што яны прадэманстравалі, што адно без другога сапраўды магчыма.
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
«Касманаўт» (англ. Spaceman)
«Травень снежань» (англ. May December)
«Бедныя-няшчасныя» (англ. Poor Things)