Revolut твой шлях на Sziget Festival 2024

У выходныя «Чорнай пятніцы» (24–26 лістапада 2023 г.) прыхільнікі фестывалю Sziget атрымаюць яшчэ адзін шанец купіць квіткі па максімальна выгодным кошце. Флэш-распродаж Revolut у Чорную пятніцу будзе даступны выключна 35 мільёнам дзеючых і новых кліентаў Revolut. Акрамя таго, усе новыя кліенты Revolut, якія аформілі замову з дапамогай Revolut Pay, атрымаюць дадатковы кэшбэк у памеры 20 эўра.
Sziget абвясціў аб партнёрстве з Revolut, глабальным фінансавым супердадаткам.
Revolut аб’ядноўваецца з Sziget на маючым адбыцца легендарным музычным фестывалі ў Вугоршчыне, падаючы сваю тэхналогію апрацоўкі аплаты білетаў, а таксама набор спецыяльных прапаноў і актывацый для наведвальнікаў фэсту.
Раннія квіткі былі распрададзеныя на мінулым тыдні, аднак у кліентаў Revolut па-ранейшаму будзе яшчэ адна магчымасць набыць поўныя фестывальныя квіткі з Revolut Pay па кошце ранняга браніравання.
«Мы адчуваем вялікую цікавасць да выпуску Sziget у наступным годзе. Мы лічым, што гэта добрае адлюстраванне многіх змен, якія мы ўнеслі і працягнем дадаваць, каб задаволіць высокі попыт і забяспечыць першакласную апрацоўку плацяжоў для нашых прыхільнікаў. Я рады прадставіць на нашай сцэне нашага новага партнёра па фінансавых тэхналогіях, Revolut«, — сказаў Тамаш Кадар, галоўны арганізатар Sziget.
«Місія Revolut — данесці да кожнага патэнцыял бязмежнай эканомікі. Дзякуючы нашым высокапрадукцыйным запатэнтаваным тэхналогіям і рашэнням, такім як Revolut Pay, мы можам задаволіць патрэбы ў вялікіх аб’ёмах плацяжоў білетных платформаў. Мы ганарымся тым, што падтрымліваем брэнды і справы, якія падабаюцца людзям. Фестываль Sziget вызначана з’яўляецца адным з іх, і мы мы рады абвясціць аб гэтым новым партнёрстве«, – сказаў Антуан ле Нэль, віцэ-прэзідэнт па развіцці Revolut.
«На сённяшні дзень у рамках першых двух білетных кампаній Early Bird ужо прададзена больш за 20 000 квіткоў Sziget 2024. Мы не планавалі выпускаць больш квіткоў Early Bird па зніжаным кошце, але цікавасць і грамадскі попыт настолькі вялікія, што ў рамках нашага партнёрства з Revolut мы вырашылі правесці адмысловую акцыю, якой змогуць скарыстацца кліенты Revolut«. — дадаў Тамаш.
«Супольнасць карыстальнікаў Revolut у Вугоршчыне толькі што перавысіла 1 мільён і працягвае хутка расці. У рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Revolut ужо выкарыстоўваюць больш за 10 мільёнаў чалавек. Па ўсім свеце мы звязваем больш за 35 мільёнаў кліентаў з іх сем’ямі, сябрамі і любімымі брэндамі. Sziget — сапраўдная суперзорка еўрапейскіх музычных фестываляў. Адзін з найбуйнейшых, які збірае больш за 400 000 наведвальнікаў, цудоўнае месца сустрэчы людзей з усяго свету. Мы былі б рады дапамагчы ім бесперашкодна купляць квіткі, браніраваць пражыванне і авіябілеты, абменьваць валюту, адсочваць выдаткі і кіраваць фестывальным бюджэтам з дапамогай нашых інавацыйных функцый у дадатку, якімі мы славімся«, — сказаў Тамаш Ледэр, рэгіянальны менеджэр Revolut.
На распродажы Revolut Black Friday з 24 па 26 лістапада можна купіць квіткі Sziget па коштах Early Bird (269 еўра за Full Festival Pass.
Дзянic Леснiк
пакуль што пачытайце па спасылках, як мы крута з’ездзілі на Sziget летась:
Sziget 2023 — дзень першы (чацвер).
Sziget 2023 — дзень другі (пятніца)
Sziget 2023 — дзень трэці (субота).
Sziget 2023 — дзень чацвёрты (нядзеля).
Sziget 2023 — дзень пяты (панядзелак).
Sziget 2023 — дзень шосты (аўторак).