Sziget 2024. Day 3 Review. Сыходзім ціха, там…

Лепшае ўражанне дня — я бачыў, як незнаёмцы залазілі адзін аднаму на плечы, каб асвістаць Галахера за яго любоў да Manchester City, але пра ўсё па чарзе.

Yves Tumor змешвае жанры, каб дамагчыся эксперыментальнага гучання, якое змяшчае адгалоскі RnB, джаза, фанка, трып-хопа, гранжу, псіхадэліі і арт-рока . Яго музыка часта больш звязана з настроем і атмасферай, створанай трывожным звышнатуральным гукавым ландшафтам, тэксты песень адыходзяць на другі план у параўнанні з ёй. Адкрыў сэт God is a Circle, трэк, які даследуе таксічныя адносіны і напоўнены віскамі, уздыхамі і сінтэзатарным басам. Далей спявак таксама выконваў кампазіцыі са свайго апошняга альбома «Praise a Lord Who» Which Does Not Consume; (Or Simply, Hot Between Worlds). Запомніліся рэлігійныя трансцэндэнтныя вобразы прысутныя ў Echolalia, зарок, які вызначаецца як міжвольнае і аднаскладовае паўтарэнне слоў і гукаў, такая ідэя з’яўляецца цэнтральнай у гэтым нумары. Магчыма, адзін з рэдкіх па-сапраўднаму жанрава-гнуткіх артыстаў нашага часу, нажаль, граў занадта рана і пад пякучым сонейкам. А, магчыма, з-за грувасткага гуку і авангарднага падыходу Yves Tumor, выступ здаваўся крыху недарэчным у кантэксце вялікай сцэны і часу, абцяжарваючы ўспрыманне публікай такой нетрадыцыйнасці гучання.

Усё змянілася з прыходам Stormzy, які, дарэчы, быў першым чарнаскурым рэперам узначаліўшым Glastonbury. На Sziget я сапраўды ўбачыў, што яго кахаюць. Для артыста заўсёды выдатна, калі публіка падпявае без намаганняў, і Stormzy неаднаразова даваў зразумець, як моцна ён гэта шануе. Зорка брытанскага рэпу і грайма, у цэлым, здаўся мне надзвычай харызматычным выканаўцам, ён падсілкоўваўся энергіяй натоўпу на шалёных трэках, а таксама зграў свае павальнейшыя песні, нагадаўшы нам, што Stormzy не толькі рэпер, але і спявак.

Bolt Party Arena на трэці дзень захапіла Awakenings, галандская арганізацыя, вядомая правядзеннем буйных тэхна-мерапрыемстваў па ўсім свеце. Carmen Lisa, Kevin De Vries, Enrico Sangiuliano, Joris Voorn, Daria Kolosova кружылі тут да позняй ночы для шатра, які быў запоўнены не толькі бітамі і людзьмі, але і ўражлівым светлавым шоу. Кожны вечар, гэта для даведкі, у руля гэтай сцэны стаіць новая арганізацыя, напрыклад, у першы дзень Dom Dolla быў часткай вечарыны Elrow, а ў наступным выступяць dj’s з Q-dance і STMPD.

Спантанны дзень футбольнай атрыбутыкі быў не толькі з-за Галахера, свой сіні колер насілі і неапалітанцы, якія масава прыходзілі паслухаць Liberato. У музычным плане ён уяўляе сабой эклектычную камбінацыю: ад элементаў неапалітанскага фольку, класічнай італьянскай поп-музыкі, італа-дыска да трансу і хард-баса. У візуальным плане гэта загадкавае аблічча ніндзя, на ўсіх канцэртах ён з’яўляецца з схаваным за маскай тварам. Liberato — гэта хутчэй канцэпцыя, чым гурт, і яго горача любяць у родным горадзе. Пятніца была нябесна-блакітна на Sziget — поўны набор класічных і сучасных футболак Napoli быў у кожным кутку выспы, фанатаў італьянскага клуба было значна больш, чым людзей якія выказваюць сімпатыі ManCity.

Liam Gallagher працягнуў святкаванне выхаду легендарнага альбома на Sziget 2024. Можна было б чакаць тыповую англійскую атмасферу, дзе справа не толькі ў артысце, поле запоўнена людзьмі, якія падпявалі, тусаваліся, выпівалі і кідалі піва. Галоўны герой вечара, выконваў ужо стаўшы настальгічным брыт-поп. Ліам знайшоў правільны баланс паміж колькасцю песень са сваіх сольных альбомаў, якія ўзначальваюць чарты, і хітоў Oasis. Хоць рэакцыя публікі на выступ была неадназначнай, відавочна, ангелец — культавы і папулярны артыст, які выклікае настальгію і да таго абыходзіцца вельмі танна ў якасці хэдлайнера.

Нарэшце, завяршэнне дня належала Teezo Touchdown, ён зрабіў уражанне сваім яскравым стылем, у якім па-новаму злучыліся хіп-хоп і панк. Мікрафон, уладкаваны ў букет кветак, быў таксама адным з яркіх момантаў.

Дзянic Леснiк

Таксама чытайце:

Sziget 2023 — дзень чацьвёрты
Sziget 2024. Day 4 Review.
Sziget 2024. Day 5 Review.
Sziget 2024. Day 6 Review.
Sziget 2024. Day 1 Review.
Sziget 2024. Day 2 Review.