Sziget 2024. Day 4 Review. Толькі пах сучаснай выспы значна прыемней.

Як і кожны год, у суботу адбылася прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў міжнародных СМІ, на якой прысутнічалі генеральны дырэктар Sziget Тамаш Кадар і праграмны дырэктар Ёзэф Кардос. Кадар пацвердзіў ужо распаўсюджаную інфармацыю аб абнаўленні фестывалю ў 2025 годзе, але не ўдаваўся ў канкрэтныя дэталі, якія стануць здабыткам грамадскасці. Адказваючы аб складзе гэтага года, слабейшым у параўнанні з папярэднімі выпускамі па меркаванні журналіста які задаў пытанне, Кадар патлумачыў, што мэнэджмент свядома вырашыў не плаціць зааблочныя ганарары, якія з’явіліся ў музычнай індустрыі ў перыяд пасля пандэміі, замест гэтага зрабіўшы стаўку на разнастайнасць цэласнага досведу Sziget. Аднак прызнаў, што колькасць наведвальнікаў застаецца на ранейшым узроўні і што мэта на наступны год — дасягнуць пэўнай лічбы дзён, калі выспа будзе з солд-аўтам, чаго не адбылося ў жніўні 2024-га, нават у панядзелак, пацверджаны як самы прадавальны дзень, асабліва дзякуючы хэдлайнеру Fred Again.
Характэрным быў выступ на канферэнцыі дзвюх журналістаў з абмежаванымі магчымасцямі, мы яшчэ раз жадаем падзякаваць арганізатарам за наяўнасць кемпінгу XS, адаптаванага да патрэбаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі — па досведзе, яго абсталяванне ўнікальна ў Еўропе і годны ўзор, прыклад, якога павінны прытрымлівацца іншыя фестывалі, каб забяспечыць роўныя магчымасці для ўсіх наведнікаў.
Раней на гэтым тыдні галоўную сцэну ўпрыгожылі такія артысты, як: Кайлі Міноўг і Ліам Галахер — музыкі, чый росквіт прыйшоўся на час да нараджэння многіх жыхароў Sziget 2024. У суботу ўсё было інакш. Zoe Wees адкрывала дзень і здавалася прызямлёнай, душэўнай і крыху сарамлівай, але поп і R&B мае глыбокае і эмацыйнае апавяданне яе голасам, такім жа суровым, як і праблемы, якія Зоі ўзнімае ў сваіх тэкстах. Дыяпазон вакалу, мяркую, супастаўны з Адэль, але больш хрыплы па тоне.
Пасля, прыйшоў час Bebe Rexha, найбольш вядомай такімі песнямі, як In The Name of Love (з Марцінам Гарыксам), Say My Name (з Дэвідам Геттай) і Me, Myself & I (з G-Eazy) – зразумела да чаго я хілю? Натоўп адразу ж пачаў падпяваць, пакуль Bebe хадзіла ў зграі сваіх танцораў і некалькі разоў пасылала моцны сігнал да бодыпазітыву. У сярэдзіне свайго сэту спявачка вывела на сцэну дзвюх чалавек для танцавальнага батла пад Sacrifice. Ледзь не забыўся, яна з’явілася з чорным валоссем, але пасля некалькіх трэкаў аказалася, што носіць парык, і мы ўбачылі яе «сапраўдныя» светлыя валасы, для мяне гэта быў найбольш запамінальны момант. Яшчэ, разумны ход: згадаць, што толькі што размаўляла з Луі Томлінсанам за кулісамі, і ён з нецярпеннем чакае выступы. Вось і крыкі. Наступным на сцэну выйшаў суперзорка One Direction, які стаў сольным выканаўцам.
Louis Tomlinson умацоўваў свае пазіцыі, але таксама выканаў хіт One Direction Drag Me Down, заявіў: «Фестывалі — гэта новае для мяне. Я абвык быць адным з вас, хлопчыкі і дзяўчынкі, у натоўпе», гэта зрабіла яго яшчэ больш мілотным для публіцы, якая ў асноўным складаецца з маладзенькіх дзяўчын. Томлінсан выконваў поп трэкі з крыху рокавым адценнем, чым арыгіналы, але гэта не галоўнае. Важны элемент шоу пералезці праз агароджу, каб твае прыхільніцы змаглі дакрануцца. Можаце сабе ўявіць, што адбылося: усе спрабавалі, схапіць, абняць і г.д.
Значна большае ўражанне зрабіў брытанскі пост-панк-гурт The KVB, распаўсюдзіўшы сваё змрочнае гучанне па ўсёй тэрыторыі ibis x ALL BUZZ stage на ўсіх фанатаў, якія падзялялі іх запал да гэтага жанру. На фоне ўсяго дня для нас яны выдзяляліся. Таксама цікавым адкрыццём на сцэне Revolut стаў гурт British Crows, можна з нацяжкай апісаць, як пост-панк, хутчэй гэта Interpol, але з крыху больш індустрыяльным гучаннем. Магчыма, тая, не спалохаюся гэтага слова — гендэрная неадпаведнасць агульнаму тону дня, была чыннікам татальнай пустэчы ў намёце Revolut. Саліст таксама не спалохаўся такой шумнай шматлікай публіцы, скарыстаўся выпадкам і даволі доўга шпацыраваў у першых шэрагах, да радасці нешматлікіх прысутных.
Полымя, канфеці, лазеры, феерверкі, а дзе музыка? — галандскі дыджэй зрабіў усё магчымае, аднак, двойчы адключалася электрычнасць. У гэтых паўзах мікрафон усё яшчэ працаваў, таму Martin Garrix некалькі разоў падзякаваў сваім прыхільнікам за трываласць і засэлфіўся з натоўпам, пакуль тэхнікі працавалі на заднім плане, каб ухіліць непаладкі. У сэт увайшлі такія песні, як: Scared To Be Lonely, Animals, High On Life, In The Name of Love і Starlight у якасці завяршальнай. Колькасць людзей, якія прыйшлі паглядзець была ашаламляльнай. Гэта не першы раз на Sziget, калі дыджэй граў на галоўнай сцэне, але ўсё роўна не дае спакою мне. Апрану капялюш перад Марцінам Гарыксам, хэдлайнерам чацвёртага дня, хоць відавочна, што ў дыджэя ёсць прыхільнікі, якія сочаць за ім па ўсім свеце, у тым ліку ў Угоршчыне. І патураючы гэтаму факту, прыкладна праз дзве гадзіны Martin Garrix падрыхтаваў яшчэ адну неспадзеўку. Са сваім лэйблам STMPD Records ён захапіў Bolt Party Arena. Andrew Mathers, Eleganto, Justin Mylo, NUZB, DubVision, Mesto, Moksi, Blinders, Merow — усё (упэўнены, проста ўпэўнены) не маюць патрэбы ў прадстаўленні. А ў гадзіну ночы быў запланаван выступ спецыяльнага госця, і няцяжка было здагадацца, хто гэта быў: сам Марцін Гарыкс, вядома.
Прабач мяне Божа, вянком дня стала дацкая мастачка MØ. Нягледзячы на трапічныя тэмпературы ў намёце Revolut, атмасфера кіпела, а вечная (зноў даруй) класіка, такая як Lean On (у супрацоўніцтве з Major Lazer і DJ Snake) і Cold Water (ізноў з Major Lazer і Джасцінам Бибером) ліхаманкава адзначалася публікай і яе ўзроўнем сімпатыі.
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Sziget 2023 — дзень трэці
Sziget 2024. Day 5 Review.
Sziget 2024. Day 6 Review.
Sziget 2024. Day 1 Review.
Sziget 2024. Day 2 Review.
Sziget 2024. Day 3 Review.