Sziget 2024. Day 6 Review. Няма слоў, сам абіраў.

Усё ж, як ні глядзі, знаходзіцца на Sziget — незабыўны і сюррэалістычны досвед: Выспа Волі — месца, не падобнае ні на адно іншае. На апошні дзень фестывалю была прададзена найбольшая колькасць квіткоў, і, зірнуўшы на склад, можна зразумець, чаму панядзелак быў самым папулярным. Назавем яго дыджэйскім. Ці можа гэта здарыцца: Skrillex, Fred Again.. і Four Tet разам на сцэне, каб закрыць Sziget 2024? Давайце не будзем кругом і навокал: не, але тры артысты сапраўды паказалі асобныя, але аднолькава выдатныя выступы.
Пачалося ўсё з таго, што мы — шчасліўчыкі змаглі ўбачыць басістку Måneskin, дыджэйскі сэт Вікторыі Дэ Анжэліс у Colosseum уключаў у сябе трэкі зусім невядомых персон, для прыкладу: yung acid, jastin jay, aleroy, miss bashful, part time killer. Асабіста мне гэтыя імёны нічога не кажуць. Але народу для сцэны з паддонаў і спякоты была проста неверагодная колькасць. Глядзець на Вік было прыемна. У цэлым, усё арганічна.
RAYE з вельмі размоўным стылем рэпу была першай на галоўнай сцэне са сваім гуртом, у які ўваходзілі піяніна, саксафон, труба і гітара. У адзін момант спакойны джазавы нумар, а ў наступных усплёск энергіі, затым зноў здавалася амаль госпел, як раптам, яна — прыхільніца «драматычных канцовак», даводзіць шматлікія песні да кульмінацыі высокай нотай свайго вакалу. Залежнасць — ёсць частка чалавечага досведу, і калі RAYE стала незалежнай артысткай, яна жадала пісаць сапраўдна, такі быў яе пасыл. Не абышлося і без кранальнай кампазіцыі аб сэксуальным гвалце з боку музычнага прадзюсара. Спявачка заявіла, што гэта была песня, якую яна «хацела б не пісаць», але раскрыццё тэмы было важна для асветы іншых аб праблеме.
Далей пралетарскі пост-панк у вытанчанай атмасферы намёта Revolut на канцэрце Yard Act. Карыснай паралеллю мог бы стаць гурт IDLES, як з пункту гледжання гучання, ідэалогіі, так і з пункту гледжання панк-энергетыкі.
Мы ўжо згадвалі аб высокіх тэмпературах у Вугоршчыне, але панядзелак быў самым цяжкім днём у гэтым сэнсе. Пры 30 градусах па Цэльсіі, вядома, трэба ўцягнуцца ў рытм, але калі вы паддаецеся музыцы Skrillex, вы, магчыма, зможаце сапраўды расслабіцца. Галоўнае — не спрабаваць у спалучэнні дыму, агню, лазераў і аблокаў пылу ўбачыць яго за пультам. Павольна, але дакладна натоўп дасягнуў стану экстазу, і было ўражліва бачыць, як такое шчыльнае поле не спыняла рух пад біты ні на імгненне. Хоць можна было б лёгка сказаць, што дыджэі не робяць шмат чаго падчас сваіх шоў, паколькі амаль усе з іх трэкаў папярэдне змікшаваныя, Skrillex выкарыстоўвае высокатэхналагічнае абсталяванне і страбаскапічнае асвятленне, а нарастанні EDM і біт-дропы ствараюць электрычную атмасферу ў натоўпе, вось і ўвесь сакрэт, усё што ён робіць, але ж робіць, праўда?
Fred Again.. затым ужыў значна больш мерны падыход. Адкрыццё яго сэта было эмацыйна зараджаным, сціраючы межы паміж жывым выступам і дыджэінгам. Спачатку сеўшы за сваё піяніна, брытанец спяваў і граў, як на інструменце, так і з дапамогай сваіх сэмплаў. Гэта крыху праверыла трываласць яго прыхільнікаў, але яны, несумненна, разумелі, што ўсё наперадзе. Было выдатна бачыць, як сам Фрэд з глыбокай павагай глядзеў на экраны вакол, спрабуючы ўбачыць, што адбываецца на полі. Як вядома, дыджэй любіць раптоўна з’яўляцца ў сярэдзіне свайго натоўпу. Ён атрымаў буйны план, забраўся на пад’ёмнік, каб ператварыць яго ў крыніцу вечарынкі. Мы можам толькі сказаць, што Fred Again.. апраўдаў шуміху вакол сябе. Музыка Фрэда мае ўласцівасць мяняць форму, апісваючы кругі вакол хаўс, інды-поп і стрыманага тэхна. Натоўп на галоўнай сцэне яшчэ не быў такі апантаны на гэтым тыдні, многія набылі квіткі толькі дзеля Fred Again. Абсалютнай кульмінацыяй стала феерверк-шоу, якому нават Марцін Гарыкс крыху пазайздросціў бы, і на гэтым галоўная сцэна раптам скончылася.
Астатнюю частку ночы гледачы маглі працягваць весяліцца ў іншых месцах. Skrillex таксама граў на сцэне Revolut з Four Tet і даў зарад танчыць да світання. Мусіць, нажаль, гэта быў вечар, якога шматлікія людзі чакалі з нецярпеннем. Тым часам, Nico Moreno, Argy, ARTBAT, Fideles, Dyen, Svetec паставілі да гары нагамі Colosseum і Bolt Party Arena, палымяным тэхна-рэйвам да 5:00 раніцы канчаткова скончыўшы фэст.
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Sziget 2023 — дзень першы
Sziget 2024. Day 1 Review.
Sziget 2024. Day 2 Review.
Sziget 2024. Day 3 Review.
Sziget 2024. Day 4 Review.
Sziget 2024. Day 5 Review.