Поўны лайнап HellFest 2025!

Пякельнікі, чаканне нарэшце скончылася: вось постэр 18-га выпуску HellFest!

У гэтым 2025 годзе на 6 сцэнах Hellfest выступяць 184 гурты (уключаючы аднаго «вельмі спецыяльнага госця», які будзе аб’яўлены пазней). З іх 106 упершыню ступяць на зямлю Клісана, што з’яўляецца доказам таго, што наша сцэна «Экстрэмальнай музыкі» больш жыва, чым калі-небудзь!

Для нас вялікі гонар разлічваць у другі раз у гісторыі фестывалю на прысутнасць LINKIN PARK. Будуць і іншыя легенды і абразы, такія як: SCORPIONS, CYPRESS HILL, SEX PISTOLS і KORN. Вішанька на торце: брытанскае трыа MUSE прыедзе са сваім рокам, прызначаным для стадыёнаў, упершыню ў Клісане і абяцаючым здзівіць нават самых скептычна настроеных.

У пятніцу MainStage 2 аддасць даніну павагі 100% жаночым камандам або камандам, узначаленым жанчынамі-лідэрамі. Гэты асаблівы дзень з удзелам такіх артыстаў, як Within Temptation, Heilung, Epica, Spiritbox, Kittie, Future Palace, Amira Elfeky, Charlotte Wessels і Sun, ілюструе імкненне Hellfest вылучыць жанчын-выканаўцаў. Усяго сёлета на фэсце 42 жаночыя гурты.

Гэтае выданне таксама адзначана з’яўленнем новага пакалення артыстаў, якія бяруць на сябе статус хэдлайнераў: Electric Callboy, Turnstile, Knocked Loose, Jinjer і нават Leprous. Нараўне з імі тытаны жанру, такія як: Judas Priest, Dream Theater, Savatage і дуэт Satriani/Vai, дэманструюць ідэальнае суіснаванне з папярэднімі пакаленнямі, якія да гэтага часу ўвекавечваюць спадчыну нашага музычнага руху пасля дзесяцігоддзяў кар’еры.

2025 таксама азначае сабой з’яўленне такіх з’яў, якія сталі важнымі ўсяго за некалькі месяцаў: Falling in Reverse, Poppy, Kim Dracula, Imminence і Dethklok. Такія падзеі, як даніна павагі Blood Fire Death і Bathory або доўгачаканае вяртанне Kylesa, The Kovenant і Sunn o задаволяць чаканні самых патрабавальных з вас!

Усім удалых адкрыццяў, убачымся ў CLISSON ROCK CITY!

Дзянic Леснiк

Таксама чытайце:

Hellfest 2024 Day 1. Сардэчна запрашаем у пекла
Hellfest 2024 Day 2. Жанчыны пануюць у пекле
Hellfest 2024 Day 3. Не гарачэй за пекла
Hellfest 2024 Day 4. Усё пекла вырываецца на волю