Гурт, створаны штучным інтэлектам, набраў 1 млн праслухоўванняў на Spotify.

The Velvet Sundown выпусцілі два альбомы, перш чым прызналі, што іх музыка, вобразы і перадгісторыя былі створаны штучным інтэлектам.
Гэты эпізод выклікаў спрэчкі аб сапраўднасці: прадстаўнікі музычнай індустрыі заявілі, што стрымінгавыя сайты павінны быць абавязаны па законе маркіраваць музыку, створаную штучным інтэлектам, каб спажыўцы маглі прымаць абгрунтаваныя рашэнні: слухаць ці не?. Няясна, на якой музыцы былі заснаваныя альбомы Velvet Sundown, і крытыкі сцвярджаюць, што адсутнасць такой яснасці азначае, што незалежныя артысты могуць губляць у ганарарах.

Першапачаткова «гурт», які апісваецца як «сінтэтычны музычны праект, што накіроўваецца творчым чалавекам», адмаўляў, што з’яўляецца творам ШІ, і выпусціў два альбомы ў чэрвені пад назвай Floating On Echoes і Dust And Silence, якія былі падобныя на кантры-фолк Crosby, Stills, Nash & Young. Сітуацыя ўскладнілася, калі нехта назваўся «пазаштатным» удзельнікам і паведаміў журналістам, што гурт Velvet Sundown выкарыстаў платформу штучнага інтэлекту Suno для стварэння сваіх песень і што гэты праект з’яўляецца «мастацкім падманам». Афіцыйныя старонкі гурта ў сацыяльных сетках абверглі гэта і заявілі, што ідэнтычнасць была «выкрадзена», пасля чаго апублікавалі заяву, якая пацвярджае, што гурт з’яўляецца стварэннем штучнага інтэлекту і што ён «не зусім чалавек. Не зусім машына», а жыве «недзе пасярэдзіне».

Стрымінгавыя сайты, у тым ліку Spotify, не маюць ніякіх юрыдычных абавязацельстваў па ідэнтыфікацыі музыкі, створанай з дапамогай штучнага інтэлекту. Яны ствараюць універсальныя брэнды для напаўнення плэйлістоў, тым самым захоўваючы роялці за кошт уласнага, алгарытмічна аптымізаванага кантэнту. І яны думаюць — верагодна, у нейкай ступені справядліва, — што слухачы не заўважаць гэтага ці не зацікавяцца. Вось не маргінальны эксперымент, здаецца, гэта наўмысная бізнес-стратэгія — пакідаць спажыўцоў у няведанні адносна паходжання песень, якія яны слухаюць. Расследаванні выявілі існаванне ўнутранай праграмы Spotify «Perfect Fit Content» (PFC), якая запаўняе папулярныя плэйлісты трэкамі псеўданімных або цалкам выдуманых артыстаў, больш за 5700 фальшывых імёнаў, звязаных усяго з 20 стваральнікамі, некаторыя з якіх збіраюць мільярды праслухоўванняў. «Прывідныя артысты» часта прадзюсуюцца музычнымі кампаніямі і прыносяць Spotify больш высокі прыбытак, паколькі абыходзяць структуры роялці.

Дарэчы, Spotify плаціць артыстам менш, чым хто-небудзь іншы, у сярэднім $0,00318 за праслухоўванне. Гэта значыць, што для таго, каб зарабіць адзін даляр, трэба праслухаць трэк больш за 314 разоў. За мільён праслухоўванняў — усяго $3180. Для параўнання, Tidal плаціць $0,01284 за праслухоўванне ($12 840 за мільён), а Apple Music – ад $0,008 да $0,01 (ад 8 да 10 000 за мільён). І памятайце, гэта валавыя лічбы. Музыкі зарабляюць значна менш, таму што паміж выплатамі ад стрымінгавай кампаніі і артыстам устае мноства прагных рук.

Дзянic Леснiк

Таксама чытайце:

Назад у будучыню музыкі.
Падатак на музыку? Куды пайдуць грошы?
Музычная крытыка мёртвая. Змяніць?