Недасяжны лад жыцця і рэшткі вартасці

Sharp Pins — Balloon Balloon Balloon
Не складана здагадацца па вокладцы, што вас чакае ў альбоме напышлівы паўэр-поп мноства знаёмых гітарных прыёмаў з 60-х, вялікае мноства знаёмых гітарных прыёмаў…. Нават нягледзячы на тое, што палатно досыць шырокае, каб змясціць агрэсіўныя і эксперыментальныя крайнасці гучання Sharp Pins, Balloon Balloon Balloon у канчатковым выніку з’яўляецца прыкладам таго, як аўтар фільтруе радасць Beatles 1965-га праз наркатычны складнік Beatles 1966-га, каб знайсці залатую сярэдзіну паміж абаяннем і прывабнасцю.

The Tabernacle — The Iron Tabernacle
Tabernacle, трыо музыкаў з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, гэты факт ганаруе ім увагу, хоць мне зусім не падабаецца фэнтазі-метал. Ёсць тут і лёгкі налёт прагрэсіўнага металу, але ў асноўным шматслойныя барабанныя партыі на заднім плане і гукі сінтэзатараў, якія акампануюць, то акустычнай, то электрагітары.

Schkeuditzer Kreuz — Reinventing Axel F
Гэты музычны опус пазіцыянуе сябе як постапокаліптычны гібрыд, які спалучае механічную волкасць індустрыяльнага шуму з арганічнай энергіяй хардкора, краст-панку і ды-біту. Праект, які апісваецца як Synth Crust Industrial, дзе чалавек і некалькі машын шумяць, супрацьстаючы ўсяму, нарадзіўся ў хаціне, пабудаванай самім аўтарам у Блакітных гарах Аўстраліі, дзе матэрыялізуюцца гукі, напоўненыя болем і адчаем.

Abominator — The Fire Brethren
Метал часам сапраўды стварае эфект белага шуму, што пацвярджаюць і даследаванні. Прыклад, Abominator, гучанне якога спачатку трохі мутнавата. Аднак, калі вушы абвыкнуць, ён стане на здзіўленне прыемным і, як ужо згадвалася, акажа эфект, падобны з эфектам белага шуму. У некаторых трэках ёсць грув, але захоўваецца першабытнасць. Часам жыццё падобнае да чараўніцтва, але гэта не той выпадак.

Brian Bilston and the Catenary Wires — Sounds Made By Humans
Для аматараў паэзіі і класічнага інды-попа 80-х і 90-х гэта проста ідэальнае спалучэнне. Дарослая поп-музыка з гумарам, пафасам і сацыяльна-палітычнай падаплёкай. Пра адзіноту, каханне, страты, смех з абсурдаў жыцця, пра ангельскасць, пра таямнічасць клопату – гэтая кружэлка прымусіць вас смяяцца, плакаць і адчуваць сябе менш самотным… Чаго яшчэ жадаць ад гукаў, якія выдаюцца людзьмі?

Big Special — National Average
Брытанскаму музычнаму дуэту Big Special, які змешвае панк, хіп-хоп і электроніку стварылі альбом, заснаваны на іх арыгінальнай канцэпцыі Post Industrial Hometown Blues, але разбіваючы яе ў пух і прах, кідаючы выклік мозгу поп-момантамі і напышлівым мастацкім глупствам.

Boko Yout — Gusto
Афра-гранж Gusto, працягласцю крыху менш за 35 хвілін, які ўключае 13 кароткіх, энергічных трэкаў, увабраў у сябе мноства музычных жанраў, аб’яднаўшы іх у гучанне, якое здаецца адначасова і зусім знаёмым, і дзіўным, і зачаравальным.

Heartworms — Glutton For Punishment
Яркі дэбютны альбом Heatworms — сучасная класіка, якая спалучае ў сабе элементы пост-панку, дарквейву і электроннай музыкі ў дзевяці напружаных трэках. Не ўхіляючыся ад вострых тэм дня, альбом расказвае свае гісторыі з тэатральным размахам. Пры ўсёй сваёй інтэнсіўнасці ён валодае непераадольнай танцавальнасцю, якая павінна была б запоўніць пракураныя танцпляцы любога добрага альтэрнатыўнага клуба.

Дзяніс Леснік

Таксама чытайце:

Austra — Chin Up Buttercup
Taylor Swift — The Life Of A Showgirl
Patriarchy — Manual For Dying