Фестываль Sziget раскрыў першую хвалю лайна

Найбуйнейшы фестываль Еўропы і пяты па велічыні фестываль у свеце — Sziget, які пройдзе з 10 па 15 жніўня 2023 года ў Будапешце, Вугоршчына, абвясціў і удзельнікаў лайнапу. Хэдлайнерамі 6-дзённага марафону музыкі, культуры і мастацтва стануць: Білі Айліш, Дэвід Гета, Florence + The Machine і Imagine Dragons.

Акрамя іх, на «Выспе Волi» выступяць:
Viagra Boys • Foals • Diplo • Jamie xx • M83 •
Moderat • Sven Vath • Nothing But Thieves •
Sam Fender • YUNGBLUD • Amyl And The Sniffers•
Mimi Webb • Two Feet • Dixon • TV Girl •
The Comet Is Coming • 070 Shake • Niall Horan •
Uncle Waffles • Frank Carter & The Rattlesnakes •
Baby Queen • Easy Life • Youngr • Mall Grab •
Los Bitchos • Destroy Boys • Kelly Lee Owens DJ set •
Partiboi69 • Parra For Cuva • Jungle By Night •
yune pinku DJ set • Hannah Grae •
Спіс удзельнікаў будзе абнаўляцца.

Шведскі панк гурт са Стакгольму — Viagra Boys не сыграў на Sziget летась, парадуе нас у 23-ым.

Брытанская спявачка, двухразовая ўладальніца прэміі BRIT Awards і сяміразовая ўладальніца Грэмі Білі Айліш упершыню выступіць на «Выспе Волi» ў рамках сусветнага турнэ Happier Than Ever, на фоне чутак аб выхадзе трэцяга альбома ў 2023 годзе.

Французскі дыджэй Дэвід Гета праз тры гады вернецца на галоўную сцэну фестывалю Sziget з узрушаючым шоў і свежымі хітамі, такімі як Crazy What Love Can Do з Бэкай Хіл і Элай Хендэрсан, I’m Good (Blue) з Bebe Rexha і Damn (You’ve Got Me Saying).

Брытанская каралева інды-рока Florence + The Machine прадставіць сваё новае містычнае шоў з праграмай з новага альбома Dance Fever.

Амерыканскі поп-рок-гурт Imagine Dragons выступаў на фестывалі ў далёкім 2014 годзе, але зараз вяртаецца на Sziget у зусім новым статусе абсалютных суперзорак.

Ад рока да поп і электроннай музыкі — на фестывалі Sziget кожны знойдзе што-то для сябе. У гэтым новым выпуску фестываль прадставіць яшчэ адзін раунд выступленняў вышэйшага ўзроўню на больш чым 50 сцэнах і электронных арэнах, такіх як Colosseum.

Іншыя асноўныя моманты гэтага першага анонса ўключаюць у сябе любімца публікі і знакамітага танцпола Jamie xx, а таксама Moderat, які застаўляе фанатаў танчыць пад мрачныя мелодыі. Partiboi69 прадэманструе свае накачанныя мелодыі і харызматычную энергію разам з суайчыннiкам, які нарадзіўся ў Аўстраліі, але жыве ў Лондане, Mall Grab са сваім шчаслівым характарам і вялікім выбарам бітаў. Таксама ў гэтым годзе да праекту далучыўся кіраўнік Innerversions Dixon. Харызматычная легенда музыкі Sven Väth, які пасвятіў сваё жыццё электроннай музыкі, будзе радаваць масу сваёй інфекцыйнай энергіяй.

Шасцідзённыя білеты ўжо даступны ў продажы ад 325 еўра.

Вугорскі фестываль Sziget праводзіцца на выспе Обуда ў Будапешце з 1993 года і з’яўляецца адным з падзей. У 2021 годзе Sziget сабраў больш за 450 000 гасцей са 100 краін. Sziget уяўляе шырокі культурны складнік: на 50 пляцоўках фэсту праводзіцца каля 200 розных праграм штодня. Музычная праграма фестывалю вар’іруецца ад самых значных імёнаў міжнароднай поп і рок-сцэны да сусветных зорак электроннай музыкі, а на вялізнай тэрыторыі фестывалю можна пачуць метал, фолк, джаз, блюз, альтэрнатыву і нават класіку. Акрамя музыкі, Sziget прапануе цэлы шэраг культурных забаў, такіх як тэатральныя і цыркавыя выступленні, перформансы, арт-інсталяцыі і выставы сучаснага мастацтва.

Дзянic Леснiк