Першая хваля артыстаў Sziget 2025

Фестываль абяцае незабыўнае спалучэнне ўражанняў на выспе Абуда ў Будапешце з 6 па 11 жніўня 2025 года.
Сярод першых:
Charli XCX — зорка моманту перавызначыла поп-культуру сваім наватарскім стылем, які рассоўвае межы артыстызмам. У дадатак да яе, Chappell Roan зачаруе публіку сваімі палымянымі выступамі і натхняльнымі гімнамі. Яна стварыла яркі, фантастычны музычны свет, які праслаўляе квір-выразы і сапраўднасць. Трэці хэдлайнер — мультымедыйны праект Матэа Мілеры, заснавальніка Tale Of Us і лэйбла Afterlife. Anyma спалучае дыджэінг і крэатыўнае кіраўніцтва ва ўльтрасучасным аўдыёвізуальным вопыце.
Французскі электронны дуэт Justice, вядомы сваімі запальнымі жывымі выступамі і культавымі хітамі, такімі як «Dance» і «Neverender». Побач з імі Armin van Buuren і канадская поп-ікона Nelly Furtado, якая ніколі раней не выступала ў Вугоршчыне. Ірландскае хіп-хоп-трыа Kneecap, вядомае сваім бунтарскім духам, збіраецца запаліць вас. Да іх далучацца берлінскі Brutalismus 3000, французскі рэпер і прадзюсер Rilès, нарвежскі рэпер Ash Olsen і нямецкі дыджэй і прадзюсер Boris Brejcha. На Sziget таксама выступяць Kölsch з яго захапляльнымі электроннымі бітамі і цвёрдае тэхна 999999999, I Hate Models і Carlita.
Амерыканскія рок-легенды Papa Roach прывязуць на выспу сваю выбухную энергію, выканаўшы незабыўную «Last Resort». Брытанскі інды-гурт Blossoms вернецца на Sziget, а Fat Dog, таксама з Вялікабрытаніі, прывязе ў Будапешт сваё альтэрнатыўнае індзі-гучанне. Сярод больш інтымных выступаў аўстралійскі спявак і аўтар песень RY X зачаруе публіку сваім фенаменальным голасам.
Гэтая самая першая хваля выступаў на вугорскім музычным фестывалі таксама ўключае: Adriatique, Bedouin, The Blessed Madonna, Desiree, Dixon, Ecca Vandal, EKKSTACY, Eliza Rose, Elli Acula, Estella Boersma, Fatima Yamaha i Hajji, FJAAK, HoneyLuv, Hot Sin, Kenya Grace, Korolova, Luvcat, Noga Erez, Palaye Royale, RØRY, Sama Abdulhadi, Scarlet Pleasure, Young Marco, Zaho de Sagazan.
У 2025 годзе Sziget прадставіць у сваёй праграме захапляльныя новыя элементы, а першыя намёкі ўказваюць на павышаную ўвагу да пашырэння начнога жыцця фестывалю.
«На Sziget мы імкнемся стварыць яркі склад, які будзе ўшаноўваць нашую глабальную супольнасць, прапаноўваючы кожнаму сваё. Прыгатуйцеся да большага — гэта толькі пачатак, наперадзе яшчэ шмат імёнаў, а таксама разнастайная праграма мастацтваў, цырка, тэатра, сацыяльнай актыўнасці і культурных уражанняў», — кажа Тамаш Кадар, генеральны дырэктар фестывалю Sziget.
Білеты Early Bird ужо ў продажы, нараўне са спецыяльнымі коштамі на квіткі U21, пачынаючы з €225. У 2025 годзе Sziget працягне супрацоўніцтва з Revolut у якасці афіцыйнага банкаўскага партнёра, прапаноўваючы бонус у памеры 20 еўра для новых кліентаў Revolut, які яны атрымаюць пасля рэгістрацыі і першай транзакцыі на суму не меншую за 1 еўра.
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Sziget 2024. Day 1 Review.
Sziget 2024. Day 2 Review.
Sziget 2024. Day 3 Review.
Sziget 2024. Day 4 Review.
Sziget 2024. Day 5 Review.
Sziget 2024. Day 6 Review.