Сустракайце Justin Bieber на Sziget 2022

Sziget, які пройдзе ў Будапешце з 10 па 15 жніўня 2022 года, абвясціў другую хвалю лайнапа. У спіс хэдлайнераў увайшлі канадскі спявак Justin Bieber, брытанскі дыджэй Calvin Harris і аўстралійскі рок-гурт Tame Impala.
Bieber прыедзе на Sziget у рамках свайго сусветнага тура «Justice World Tour», які стартаваў у лютым гэтага года ў ЗША і прадставіць новую канцэртную праграму са свайго шостага студыйнага альбома з такімі сусветнымі хітамі, як «Anyone» і «Ghost», а таксама «Peaches».
На 6-дзённым фестывалі таксама выступяць брытанскія выканаўцы Anne-Marie і Sam Fender,
амерыканскі дыджэй Steve Aoki, расійка Nina Kraviz, нямецкі рок-гурт Milky Chance а таксама:
Tourist
Holly Humberstone
Seth Troxler
Kölsch
Bad Gyal.
Folamour
і многія іншыя.
