Не музычныя пляцоўкi Sziget 2023

Sziget гэта толькi музыка? Не, ёсць нешта цiкавей!
Без перабольшання можна казаць, што, бадай, самая вялікая сцэна на Sziget — гэта вулічныя тэатры, бо іх пастаноўкі можна ўбачыць на працягу ўсяго фестывалю.
Cirque du Sziget, яшчэ адна з самых папулярных пляцовак, вернецца на сваё звычайнае месца, але па магчымасці з больш і больш маляўнічымі прапановамі. З ранняга дня да позняй ночы вялікі цырк-шапіто на 1000 месцаў і адкрытыя пляцоўкі будуць напоўнены захапляльнымi прадстаўленнямi. Кожны дзень у намёце будуць выступаць чатыры калектывы. У гэтым годзе, дзякуючы супрацоўніцтву паміж Sziget і Міжнароднай федэрацыяй цыркавых школ (FEDEC), дзве цыркавыя школы атрымаюць магчымасць прадставіць сваіх студэнтаў на фестывалі. Кожны вечар праграму намёта завяршае спектакль Humans 2.0 сусветна вядомай аўстралійскай кампаніі Circa. Дырэктар кампаніі Ярон Ліфшыц кідае выклік меркаваным абмежаванням чалавечага цела, каб выявіць лепшае ў акрабатах.
Тэатр, які быў рэканструяваны ў мінулым годзе, прапануе дзве адкрытыя сцэны і шырокі спектр іншых мерапрыемстваў для тых, хто цікавіцца сучасным мастацтвам. Ёсць спектаклі з 12 розных краін — у тым ліку з Кубы, Мазамбіка, Швейцарыі, Вугоршчыны, Франціі I Iталіi — з поўдня да позняга вечара кожны дзень. У дзьвух спектаклях будзе прадстаўлена захапляльная п’еса Into thin air, зліццё сучаснага танца і цырка ад галандскай кампаніі Panama Pictures — трох акрабатаў, якія кідаюць выклік гравітацыі, лунаючы і лётаючы амаль у паветры. Дзесяць маладых танцораў з баскскай трупы Hika Teatro спалучаюць мясцовую традыцыйную мову рухаў з хіп-хопам, у той час як падлеткі расказваюць пра ўласныя праблемы з нястрымнай, бессаромнай шчырасцю.
У гэтым годзе яго таксама варта наведаць ноччу, бо дзве светлавыя інсталяцыі перанясуць вас у чароўнае царства святла. Партугальскі мастак выкарыстоўвае лазеры і дым, каб стварыць містычны эфект, ствараючы ўражанне, што наведвальнікі фестывалю праходзяць скрозь маляўнічае воблака. Удзельнікі могуць сваімі рухамі фармаваць аблокі, сціраючы межы паміж рэальнасцю і ілюзіяй.
На Sziget ёсць мерапрыемствы для ўсіх узростаў. Выдатным прыкладам з’яўляецца Вандроўны кірмаш („Vurstli”), дзе цікавыя сюрпрызы чакаюць усіх, ад бабуль і дзядуляў да самых маленькіх дзяцей. Уласны парк атракцыёнаў тэатра Карзат, захавальніка традыцый вугорскіх кірмашовых забаў у City Lights, кожны дзень фестывалю будзе прапаноўваць гуллівым жыхарам Сігета нязменныя забавы, магічныя гульні і самае маленькае кола агляду будуць чакаць на сваім звыклым месцы ахвочых заўсёднікаў і пачаткоўцаў.
У чацвёрты раз жывыя скульптуры будуць прадстаўлены на фестывалі Sziget. У дадатак да адкрытага прыёму заявак, вядомыя прадстаўнікі гэтай прафесіі, нідэрландскі Чэмпіянат свету па жывой скульптуры і партугальскае агенцтва Staticman-Living Statues Masters, таксама будуць дэлегаваць мастакоў на фестываль, павышаючы ўзровень.
Дзянic Леснiк