Sziget вяртаецца

Sziget, таксама вядомы як «Востраў Свабоды», пасля двухгадовага перапынку, аб’явіў даты правядзення ў наступным годзе і пачатак сезоннага распродажу першых білетаў. Фестываль пройдзе з 10 па 15 жніўня 2022 года ў Будапешце, Венгрыя. Удзельнікі фестывалю яшчэ не вядомыя, але як адзначаюць арганізатары, «гэта будзе самы маштабны лайнап з найвялікшымі артыстамі і яркімі выканаўцамі ўсіх часоў».
Першыя білеты можна набыць толькі падчас 48-гадзіннага распродажу з 12 па 14 жніўня 2021 года. Абанемент на ўсе дні фестывалю будзе даступны за 250 еўра, а VIP-абанемент абыдзецца ў 450 еўра. Білеты па звычайнай цане будуць даступныя пасля старту продажаў пазней у гэтым годзе.
У 2019 годзе Sziget сабраў больш за 530 000 чалавек са 100 краін і стаў пятым па велічыні фестывалем у свеце.
