Выспа Волі прадстаўляе трэцюю хвалю імёнаў

«Мы робім склад, які адлюстроўвае музычную разнастайнасць фестывалю, дзе кожны можа знайсці сваю любімую музыку — якая ахоплівае ўсе жанры», — сказаў Тамаш Кадар, галоўны арганізатар фестывалю Sziget, у сваёй аб’яве.
У 2020 году ўжо меркавалася, што, FKA Twigs якая кідае выклік жанрам, прыедзе на Sziget, але па вядомых нагодах гэтага не адбылося. Аднак сёлета яна прывязе на фестываль свой апошні альбом Eusexua, выпушчаны ў студзені. Брытанская эксцэнтрычная спявачка і аўтар песень, музычны прадзюсер, танцорка, бізнесвумен, мадэль і актрыса шырока вядома сваёй творчасцю. Яе музыка ахоплівае шырокі спектр, уключаючы трып-хоп, электроніку, індытроніку, тэхна, арт-поп, транс, гіперпоп і авангард.
Рэперша нігерыйскага паходжання Little Simz, якая нарадзілася ў Лондане, уладальнік шматлікіх музычных узнагарод, а таксама зорка папулярнага серыяла Netflix Главар (Top Boy), прыязджае на Sziget, а ў траўні гэтага года мы можам чакаць яе наступнага рэлізу.
Аўстралійскі электра-глэм-поп-дуэт Empire of the Sun, вядомы сваімі захапляльнымі выступамі, якія нагадваюць навукова-фантастычны паказ мод, і тонкімі панадлівымі хітамі, такімі як Walking on a Dream і We’re the People.
Жаночы гурт The Last Dinner Party з цёмных куткоў пабаў Усходняга Лондана, прыцягнуў увагу буйных гуказапісвальных лэйблаў, агентаў і прамоўтэраў усяго за некалькі месяцаў. Яны бліскуча ўвайшлі ў эпоху адраджэння гітарнай музыкі. Альбом Prelude to Ecstasy, які быў выдадзены ў лютым 2024 года, атрымаў прызнанне крытыкаў і дэбютаваў на першым месцы ў брытанскіх чартах, а таксама быў намінаваны на Mercury Prize.
Брытанскі музыка Майкл Ківанука ўпершыню прыцягнуў значную ўвагу публікі сваім дэбютным альбомам Home Again. Таленавіты артыст угандыйскага паходжання стварыў некаторыя з самых запамінальных твораў сучаснай соўл-музыкі апошніх гадоў, за якія ён атрымаў BRIT Award.
Акрамя 40 новых імёнаў музычнай феерыі, Sziget таксама анансаваў тры захапляльных мастацкіх выступленні, якія сапраўды ўнікальныя. Выспа Волі сустрэне галандскага артыста Даана Матота, бразільскую трупу Grupo Impacto de Dança і гіспанскі тэатр Troula Street Theatre.
Поўны спіс новых імёнаў у алфавітным парадку: Alessi Rose, Analog Balaton, Bartees Strange, The Beaches, Beba, beton.hofi, Casey Lowery, Daan Mathot: DEEP, The Dare, Davodka, Ela Minus, Elderbrook, Empire of the Sun, EV, FKA Twigs, Frenna & The Gang, Grupo Impacto de Dança: TRÊS GRITOS, Hollow Coves, The Joy, Julien Granel, KiLLOWEN, Krept & Konan, Krúbi, Last Train, The Last Dinner Party, Little Simz, LSDXOXO, Michael Kiwanuka, Ocean Alley, Pogány Induló, Portugal. The Man, Sahra Halgan, Sevdaliza, Sofia Isella, Strandz, Theodora, Thumpasaurus, Troula Street Theatre: HEXAGONUM, The Wellermen, Woomb, Дeva feat. Napfonat
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Новы раён Delta на фестывалі Sziget 2025
Sziget Festival 2025 аб’яўляе новыя імёны
Першая хваля артыстаў Sziget 2025