UNKLE на Sziget 2016

Бліжэй да паўночы стартавалі UNKLE. І тут пачуцці самыя супярэчлівыя. Па-першае, вялікая праблема Sziget 2016 – адкрыта дрэнны гук, у тым ліку на асноўных сцэнах (моцны перагруз па басах, з-за чаго часта не чуваць нават вакаліста). Па-другое, склад. Як вядома, зусім нядаўна Джэймс Лавель (James Lavelle) рэанімаваў праект UNKLE, сабраў новых музыкаў і адправіўся ў тур.
На сцэне Sziget з’явілася Ліла Мос з The Duke Spirit, што можна лічыць плюсам, а вось мужчынскі вакал моцна кульгае, хто гэта было? Так, вядома, ніхто не чакае 100% ідэнтычнасці вакальных партый Ена Браўна (Ian Brown) і Тома Йорка (Thom Yorke), магчыма, гэта і не трэба, але моцна рэжа вуха нетрапленне па тэмбру голасу. Жадаецца максімальнай набліжанасці да арыгінала. Па ўсіх астатніх параметрах — якасці выканання, музычным матэрыяле і моцнай энергетыцы — усё засталося без змен. Вельмі моцны сэт. А ў нас з’явілася новая мара — ізноў пачуць UNKLE на ідэальным гуку.

Дзяніс Леснік

Чытайце таксама:

Kovaks на Sziget 2016
Bohemian Betyars на Sziget 2016
Movits на Sziget 2016
MØ на Sziget 2016
Skunk Anansie на Sziget 2016
Rico & Sticks на Sziget 2016