Як стэрэа было прададзена людзям.

Сёння, калі мы чуем слова «стэрэа», мы не задумваемся аб тэхналогіі, паколькі яна трывала ўвайшла ў наша жыццё. Але для гэтага было зроблена шмат, бо гісторыя пачалася 70 гадоў таму.
Кожны раз, калі з’яўляецца нешта новае, неабходна растлумачыць, спакаваць і рэкламаваць кліентам, якія задаволены сваімі бягучымі прадуктамі. Стэрэа не выключэнне, яго трэба было прадаць скептычна настроеным спажыўцам. Гэты працэс уключаў у сябе прыцягненне ўвагі публікі, захопленай тэхналогіяй касмічнай эры, выкарыстоўваючы перадавы графічны дызайн і спецыяльныя дэманстрацыйныя запісы стэрэа.
Калі Томас Эдысан у 1877 году прадставіў міру фанограф, першы прыбор, здольны запісваць і прайграваць гук, носьбіты гукавой інфармацыі ўяўлялі сабой паглыбленні на паверхні фальгі, зробленыя іголкай (гэта быў недахоп тэхналогіі). Фанографы эвалюцыянавалі і станавіліся вельмі папулярнымі ў ЗША і Еўропе.
Да 1950-х гадоў грамафонныя плыткi сталі паўсюдныя, навісла пытанне паляпшэння іх якасці, справа ў тым, што профілі левага і правага боку V-вобразнай гукавой дарожкі не адрозніваліся — гэта былі «мона» або аднаканальныя музычныя сістэмы. Прасцей кажучы, усе гукі і інструменты змяшаныя разам.
Стэрэафанічны гук, важны крок, ён бы двухканальным і вылучыў элементы з агульнага патоку, калі так можна выказацца, змяніўшы ландшафт і ўражанні ад праслухоўвання. Аўдыёінжынеры хацелі павысіць якасць запісанага, імкнучыся больш дакладна прайграваць жывы гук.
Брытанскі інжынер Алан Блюмлейн пачаў шлях двухканальнай запісы ў 1930-х гадах. Але толькі ў 1950-х стэрэатэхналогія стала часткай кінатэатраў, радыёпрымачоў і тэлевізараў. Пры выкарыстанні стэрэа — гук некаторых прылад мог зыходзіць з левага дынаміка, а гук іншых з правага. Таксама было магчыма зрушыць пэўны гук злева направа ці справа налева, ствараючы адчуванне руху.
Калі новыя запісы былі прадстаўлены на рынку, пачалася гонка гукавых узбраенняў . Стэрэа актыўна рэкламавалася як апошняе тэхналагічнае дасягненне. Кожны з буйных гуказапісвальных лэйблаў той эпохі пачаў прасоўваць яго. Такія кампаніі, як Columbia, Mercury і RCA, якія прадавалі як стэрэаабсталяванне, так і стэрэазапісы, імкнуліся пераканаць людзей у тым, што высокая якасць варта дадатковых інвестыцый.
Як стэрэа было прададзена людзям?
Ключавой праблемай для продажу была задаволенасць спажыўцоў ужо існуючымі монафанічнымі музычнымі сістэмамі. У рэшце рэшт, прыняцце стэрэа азначала, што вам неабходна было купіць новы прайгравальнік, калонкі і ўзмацняльнік. Трэба было нешта паказаць людзям, зацікавіць іх. Нарадзілася «стэрэа дэманстрацыя» — сумесь відэа, друкаванай рэкламы і саміх пласцінак, закліканых прадставіць новую тэхналогію і яе яркі гук. Стэрэафанічныя дэма запісы паказвалі інавацыйныя якасці новай сістэмы, з магчымасцю «балансавання сігналаў» або выканання «праверак водгуку дынаміка». Вытворцы часта ўключалі ў камплект падрабязныя інструкцыі з тлумачэннямі, каб рэкламаваць людзям новы досвед.
Патэнцыял і моц стэрэагуку штурмавалі гандлёвыя салоны і гасціныя. Цікаўныя пакупнікі маглі чуць, як цягнікі пыхкалі злева направа, дзівіцца рову лятучых ваенных самалётаў і лавіць энергічныя галасы дзяцей, калі яны імчаліся па гульнявых пляцоўках. Кампанія Capitol Records выпусціла «Stereo Disc» на якім былі навакольныя гукі, такія як «Боўлінг» і «Навагодняя ноч на Таймс-сквер», каб вывесці слухача з дому і ў дзеянне. Асабліва цікавым прыкладам запісу дэманстрацыі стэрэа з’яўляецца RCA Victor «Sounds in Space». Праз год пасля паспяховага запуску савецкага спадарожніка ў 1957 годзе, гэты класічны альбом сыграў на цікавасці амерыканцаў да касмічнай гонкі, якая бушуе паміж двума супердзяржавамі. Сёння натхняльныя аркестравыя творы ранняй эпохі стэрэа, такія як альбомы RCA Victor «Living Stereo» выступленне Чыкагскага сімфанічнага аркестра, лічацца аднымі з лепшых дасягненняў запісанага гуку.
Візуалізацыя стэрэа, таксама была велізарнай часткай рэкламнага працэсу, у прыватнасці, яна адрознівалася прывабным сучасным графічным дызайнам. Яркія, часта маляўнічыя надпісы «Stereorama», «360 Sound» або «Sound in the Round». Некаторыя дэманстрацыйныя стэрэафанічныя запісы сфакусаваныя на ўражаннях ад праслухоўвання. На вокладцы World Pacific Records «Something for both ears!» гламурная мадэль з двума вушнымі рагамі імітуе стэрэаэфект. Гэтыя прывабныя элементы дызайну сталі важнай часткай візуальнага брэндынгу гуказапісвальных кампаній. Усё было зроблена, каб прыцягнуць увагу кліентаў і растлумачыць ім, як працуе стэрэа. Цяпер гэтыя экзэмпляры сталі знакамітымі прыкладамі вокладак альбомаў сярэдзіны стагоддзя. Да канца 1960-х гадоў стэрэагук дамінаваў і больш не патрабавалася паказваць Stereo або 360 Sound на канвертах. Спажыўцы проста меркавалі, што яны купляюць стэрэазапіс па змаўчанні.
Сёння слухачы могуць атрымліваць асалоду ад некалькіх каналаў з аб’ёмным гукам, стэрэа застаецца асноўным элементам прайгравання гуку. Паколькі вініл у апошні час вярнуў свае пазіцыі, а дэманстрацыйныя стэрэафанічныя запісы сярэдзіны стагоддзі жывуць новым жыццём у выглядзе рэтра-ікон — яны шануюцца як акно ў залаты век новых гукавых тэхналогій і сучаснага графічнага дызайну.
Дарэчы, была спроба прадаваць і квадрафанічныя пласцінкі, інфармацыя на якіх счытвалася з чатырох (двух франтальных і двух тылавых) аўдыёканалаў, слухач адчуваў звычайную стэрэапанараму перад сабой і яшчэ адну стэрэапанараму ззаду сябе. Дадзены фармат атрымаў абмежаваны распаўсюд у 1970-х, напрыклад, выйшла квадраверсія Pink Floyd – «Dark Side of the Moon». У пачатку 1980-х развіццё гэтага напрамку было спынена.
У СССР адна адзіная проба па чатырохканальным гучанні мела месца ў 1980 годзе, быў запісаны і выпушчаны альбом «Кантры-фолк-рок-гурт „Яблоко»» (КА90—14435-6). Пласцінка каштавала ў 3 разы даражэй за звычайныя (6 рублёў) , а агульны тыраж склаў 18000 копій.
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Viagra Boys — Cave world
David Bowie — Blackstar
Iggy Рop — Post depression
