Падатак на музыку? Куды пайдуць грошы?

Ведалі, што багатыя краіны выкарыстоўваюць дзяржаўныя сродкі для выхавання самароднага музычнага прадукта?

Вось топ-10 дзяржаў, якія трацяць больш за ўсё грошай з бюджэту на музыку:

Францыя — $307 млн.
Англія — ​​$227 млн.
Іспанія — $104 млн.
Нарвегія — $47 млн.
Канада — $21 млн.
Тайвань — $17 млн.
Ісландыя — $9 млн.
ЗША — $8 млн.
Швецыя — $8 млн.
Паўднёвая Карэя — $7 млн.

У Рэспубліцы Беларусь, чыста музычнага радка выдаткаў мы не знайшлі, але даведаліся, што ў бюджэце закладзеныя такія артыкулы: бел. руб

Культура 217 415 021,0
культура і мастацтва 187 677 068,0
кінематаграфія 16 516 939,0
іншыя пытанні ў галіне культуры 13 221 014,0

для даведкі:
Сродкі масавай інфармацыі 170 859 958,0
тэлебачанне і радыёвяшчанне 142 413 596,0
друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і выдавецтвы 6 738 642,0
іншыя пытанні ў галіне сродкаў масавай інфармацыі 21 707 720,0

Думайце самі, каго і як вам хацелася б падтрымаць за гэтыя грошы і куды яны ідуць на самой справе?

А ў свеце федэральныя парады маюць тэндэнцыю надаваць прыярытэтную ўвагу такім відам мастацтва, як жывапіс і опера, у той час як сучасная музыка часта прыцягвае сродкі ад партнёрскіх сувязей паміж дзяржаўным і прыватным сектарамі, рэгіянальныя і муніцыпальныя ўстановы ўлады таксама робяць унёсак.

У ЗША адносна сціплы бюджэтны падыход да мастацтва — траты $148 млн. з іх $8 млн. – музычная індустрыя. Можа пры сучасным геапалітычным становішчы ў свеце турбавацца аб выдатках на музыку недарэчна, але спад не толькі адбываецца ў Штатах. Усё больш краін з высокім узроўнем «культурных» выдаткаў, здаецца, пачынаюць прытрымлівацца прыкладу Амерыцы. Але зніжэнне колькасці сродкаў не вядзе да зніжэння якасці.

Фонд мастацтваў Нарвегіі павялічыў артыкул расходаў з $19 млн. да $47 млн., што ўражліва для краіны з прыкладна 5-мільённым насельніцтвам. Гранты атрымлівалі тысячы нарвежцаў, сярод іх Kvelertak.

Прыклад, на пачатку кар’еры Эйбел Маканен Тэсфае (вядомы як Weeknd) атрымаў амаль $150 тыс. на маркетынг. Грошы прыйшлі ад агенцтва FACTOR – дзяржаўна-прыватнага партнёрства, накіраванага на прасоўванне канадскай музычнай індустрыі. Канадскі Савет па справах мастацтваў уручыў музычных грантаў і прэмій у мінулым годзе на $21 млн.

Ісландыя — цікавы выпадак. 330 тыс. чалавек насельніцтва, малюсенькая выспная нацыя доўгі час абазначала сваю вагу ў культурных адносінах дзякуючы такім выканаўцам як Bjork і Sigur Ros. Парламент Ісландыі скараціў бюджэт на мастацкія праекты з $45 млн. да $25 млн., што выклікала бурную крытыку з боку людзей у творчай сферы. Тым не менш, агульныя дзяржаўныя выдаткі на музыку ў Ісландыі складаюць каля $9 млн. што год. Of Monsters and Men для падтрымкі свайго першага паўночнаамерыканскага туру атрымалі фінансавае стымуляванне каля $8 тыс. з музычнага фонду Kraumur, які зараз існуе як прэмія за лепшы альбом Ісландыі.

Швецыя, якая выдзеліла летась каля $220 млн. на фінансаванне ў галіне культуры, у тым ліку не менш як $8 млн. на музыку, у 2009 годзе прыняла закон, у якім прапісана: «Культура павінна быць дынамічнай, складанай і незалежнай, заснаванай на воле выказвання. Кожны павінен мець магчымасць удзельнічаць у культурным жыцці. Творчасць павінна быць неад’емнай часткай развіцця грамадства”. Дзесяткі артыстаў пасля таго атрымалі фінансаванне на запісы сінглаў і альбомаў ад Шведскай рады мастацтваў. У Швецыі на федэральныя грошы прыходзіцца толькі 45% усіх дзяржаўных выдаткаў на культуру.

У Паўднёвай Карэі ўрадавая падтрымка музыкі станавілася чыста эканамічна матываванай. У 2005 годзе краіна пачала размеркаванне $990 млн. з інвестыцыйнага фонду для ўзняцця сваёй індустрыі поп-музыкі. Гэта прывяло да буму K-pop, які ўжо тады дасягнуў культурнай паўсюднасці з «Gangnam Style” у выкананні PSY. Ну а зараз вы самі ўсё бачыце, афіцыйныя дакументы паказваюць, што Міністэрства культуры, спорту і турызму выдзеляе не менш як $7 млн. на музыку што год.

Іспанія фінансуе з бюджэту музычную прамысловасць на агульную суму $106 млн. з іх каля $5,5 млн. на раскрутку сваіх за мяжой.

Францыя падтрымлівае федэральным фінансаваннем у памеры $315 млн. такіх выканаўцаў, як Christine and the Queens, Amadou & Mariam, Justice, Шарлота Генсбур і многіх іншых (але не Daft Punk, якія адмовіліся ад дзяржаўнай падтрымкі).

Вось гэтыя прыклады пакідаюць у галаве ў нас пытанні:

Ці трэба падтрымліваць музычную індустрыю з бюджэту? Колькі грошай і на што расходаваць?

У вас ёсць адказы? Дзяліцеся імі.

Маё меркаванне — інвестыцыі ў мастацтва не каштуюць нам грошай, мастацтва прымушае нас зарабляць грошы, калі вы разумееце аб чым я.

Дзянic Леснiк

Таксама чытайце:

Музычная крытыка мёртвая. Змяніць?
Петля Пристрастия – Суперпазіцыя
Як стэрэа было прададзена людзям.