Бракуе сапраўднага сяброўства

FKA twigs — Eusexua
Бракуе весялосці, але хараство Eusexua складаецца не з яго празмеру сэксуальнай вакалізацыі зместу, а з рознабаковага гучання, якое улучае элементы акустычных балад, індустрыяльнага року, эмбіентных гукавых ландшафтаў, панурага трып-хопа. Прамалінейнае напісанне поп-песень — яшчэ адна дысцыпліна для вывучэння FKA twigs.

Rigorious — Kingdom Unfold
Ёсць усе інгрэдыенты для добрага гурта, запал да меладычнага металу з адценнямі класічнай музыкі і некаторымі сярэднявечнымі вібрацыямі, але мелодыі не ў стане забяспечыць дадатковы ўдар, які дасць ім адрозненне ад сярэдніх калектываў жанру. Мінусам таксама адзначу вакал, які не падыходзіць для метал банды.

Mogwai — The Bad Fire
Выклікаючы эйфарыю і меланхолію, глыбокую павагу і самааналіз, Mogwai па-рознаму яшчэ больш умацоўвае статут вялікіх брытанскіх пост-рок арыгіналаў. Глыбока змрочная музыка, пераўтвораная ў хупавую і дзіўную, але толькі для тых, хто не схільны да ныцця. Вам проста трэба захацець адчуць пэўны спосаб успрымання, каб ацаніць іх, калі не атрымаецца, то нічога жахлівага не адбудзецца. Сярод мноства разбуральных пажараў у свеце зараз такое мастацтва можна і абысці бокам, нягледзячы на легендарна-ветэранскі статус.

All Involved — The Enemy Within
Гэта агрэсіўна і агідна, але з цудоўнымі меладычнымі часткамі, кантрастамі паміж чыстым і рэзкім вакалам, інструментальнымі лініямі і грамавымі ўдарамі. Можна пачуць сумесь шматлікіх тэндэнцый сучаснага металу, часткі з металкорам, меладычным дэт-металам, груў-металам, груў-трэш-металам і іншымі, змяшанымі ў роўнай ступені. Нават тым, хто не захапляецца сучаснымі металічнымі тэндэнцыямі, варта даць гэтаму альбому шанец, яго адрознівае напоўненасць пластамі эмоцый.

Ela Minus — DÍA
Змешваючы даступны поп з тэхна эксперыментамі, Ela Minus фіксуе бязладную прыгажосць свайго росту ў рэальным часе. І хоць яна часам структуруе трэкі крыху наперакос, мне падабаецца пазнаваць усярэдзіне пад бітамі мелодыку Depeche Mode часоў Exiter і PTA.

Apocalypse — Pandæmonium
Гэта вельмі добры рэліз Viking Black Metal, а фармат one-man band не з’яўляецца нечым прынцыпова новым. Часам Pandæmonium сырой і агрэсіўны з рытмамі палевага драйву ад бас-гітары і барабанаў, а часам больш атмасферны і меланхалічны з добрымі аркестравымі партыямі клавішных.

Ex-Vöid — In Love Again
Здаецца, што ўвесь індзі-рок заключаны ў гэтых 10 трэках — ад 80-х да нашых дзён, гранджавы і салодкі. Гэта любоўнае пасланне шматлікім уплывам Ex-Vöid, але, несумненна, іх уласнае абнаўленне нагадвае вам пра шмат старых любімых вамі песень, адначасова выяўляючы сваю ўласную індывідуальнасць.

Luring — Malevolent Lycanthrophic Heresy
Паўночнаамерыканская Black Metal школа мае такую асаблівасць: зацвілы, балючы, атмасферны і змрочны гук, які выкарыстоўвае старую lo-fi прывабнасць 90-x, масіўныя і панурыя партыі клавішных, каб узмацніць змрочную і жалобную прывабнасць музыкі. Luring — гэта класічны Black Metal Другой хвалі — брутальна, панура і агідна, але так, каб гэта было зразумела прыхільнікам.

Rose Gray — Louder, Please
Выдатны дэнс-поп, каб перасоўвацца паміж сцэнамі ўлетку. «Louder, Please» не вынаходзіць ровар, але ўяўляе сабой зусім прыемны запіс, які з непераўзыдзенай дакладнасцю перадае дух першай прапановы.

Reckless Manslaughter — Sinking Into Filth
Нізка наладжаны дысторшн, моцна скажоная і простая акордавая прагрэсія інтэнсіўных тонаў, якая прыводзіць да некаторага Slam Death, калі ўступаюць барабаны. Альбом добра зроблены з годнай каштоўнасцю вытворчасці, у яго ёсць усе прыкметы традыцыйнага Death Metal, ён гнілы ва ўсіх правільных адносінах — агідная дэманстрацыя таго, што можа прапанаваць нямецкая сцэна.

Tunng — Love You All Over Again
Выдатныя дзіўныя фолк-песні, якія гучалі б дарэчы ў фолк-тусоўках, калі б не храбусценне і звон лоу-фай бітаў з арганічнымі сэмпламі. А так ні туды, ні сюды і тыпу эксперыментальнае індзі.

The Machinist — Contempt For Life
Часам частка хаосу перарывалася мелодыямі, але яны часта былі недаўгавечныя і сціраліся цяжарам альбома. Механістычны, счарнелы экстрэмальны метал — гэта люты напад на пагардлівую ганарлівасць, зеўраючую, бясконцую пустэчу, якая хаваецца за зманлівым фасадам чалавечага існавання, як мазгавы чарвяк, які жыве ў галаве трупа.

Benjamin Booker — Lower
Сплаў дрым-попа, эксперыментальнага хіп-хопа, інды-сладжу і ілбіенту, усё прапускаецца праз псіхадэлічную, а дзесьці і гранжавую лінзу, ствараючы хаатычныя кампазіцыі, якія служаць ідэальным палатном для вельмі асабістай лірыкі аўтара.

Sleepbomb — The Sleeping Dead
Гэта псіхадэлічны дум-праект з Сан-Францыска, засяроджаны на паўнавартасных арыгінальных саўндтрэках да жанравых фільмаў, уключаючы нямыя шэдэўры нямецкага экспрэсіянізму — «Кабінет доктара Калігары», «Насферату» і «Метраполіс». Гістарычна гэта быў жывы досвед, яны выконвалі свае саўндтрэкі па ўсім Заходнім узбярэжжы ЗША з 2003 году і зараз нацэліліся на Ўсходняе ўзбярэжжа і ўвесь свет да 2025 году. Першапачаткова стылістычна блізкія да хаатычнай версіі гібрыда Throbbing Gristle і Coil з Black Sabbath. Выдатны альбом дум-метала, натхнёны дрон-музыкай выклікае такія эмоцыі, як жах, неспакой і нават хваляванне.

Disoriented — Crossed the Line
Хоць Pantera была стваральнікам жанру Groove Metal прота ноткі можна пачуць і чуваць у працах Black Sabbath, Led Zeppelin і нават Deep Purple, а грэцкі квартэт Disoriented чэрпае натхненне ва ўсіх згаданых гуртах. Выкарыстоўваючы сацыяльна-палітычныя тэмы ў тэкстах песень, квартэт узмацняе сваю агрэсіўную музыку, але яна набывае мяккасць з інструментальнымі мелодыямі, якія імітуюць блюз.

Дзянic Леснiк

Таксама чытайце:

Franz Ferdinand — Тhe human fear
Patriarkh — Пророк Илия
Snoop Dogg — Missionary