Прадзіманы ў здранцвенні. П а-беларуску Viagra Boys — VIAGR ABOYS.

Я слухаю шмат новай музыкі. Частка з яе пышная тэхнічна, але яна пакідае мяне абыякавым. Частка цалкам забываецца, як толькі перастае гучаць. Некаторыя гурты імкнуцца да чагосьці незразумелага, некаторыя паўтараюцца, некаторыя ідуць з шаблонам так блізка, што знікаюць у ім. Але музыка, якая сапраўды добрая, глыбока добрая — музыка, якая застаецца са мной, фармуе нешта ўнутры мяне, змяняе маю адчувальнасць — гэта рэдкасць. І калі гэта здараецца — гэта сьвятыня. Так атрымалася з Viagra Boys, я выпусціў з увагі іх дэбют, але, на шчасце, стары добры сябар Iggy Pop пазнаёміў мяне з імі пяць гадоў таму. Пост-панк хлопцы ўспрымаюць свет, не як пакой з крывым люстэркам, а як крывы пакой з люстэркамі. Для многіх пры ўспрыманні гурта на чале стаіць перфарматыўнасць — неахайная харызма фронтмэна Себасцьяна Мэрфі — перавернутыя элементы мужнасці, магчыма, гэта постмадэрнісцкае мастацтва або сапраўдная частка персоны шведа, які адкрывае сваю пашчу, каб упусціць у сябе смеццевую культуру гіперкапіталізму і выплюнуць яе назад. У лепшым выпадку Себасцьян ашуканец, вытрасае нас з нашага штодзённага здранцвення.
Што зачапіла менавіта мяне ў Viagra Boys? Проста той факт, што хаос пануе, але за ім стаіць выразная структура. Спрабаваць сказаць разумныя рэчы дурнымі словамі — не проста паданне — гэтае грубае, інтэлектуальнае і хваравіта чалавечае мастацтва. Пад брудам і жартамі музыкі пакінулі сэнс, яны ператварылі ідыятызм у зброю, з дапамогай гратэскавай карыкатуры і добра разлічанай развязнасці дзеясловяць нязручныя ісціны аб спажывецтве. Свет інтэрнэт-культуры — асаблівая мэта іх гуллівага нігілізму, а таксама іх дзіцячая пляцоўка. На гэтай прасторы, як і на сцэне, адбываецца бясконцы клінічны акт адпаліраванай і моцна скожанай танцавальнай амаральнасці. Не спыняецца іронія над вобразам таварызаванага цела, якое так праймае лічбавы свет. Туша, каб патанчыць, часам устае з багны нізіннага жадання: ежа, сэкс і крэветкі. Таму музыка тут грае ключавую ролю, хаця так можа не падацца, бо: вы павінны дакладна ведаць, што робіце, калі жадаеце гучаць так, быццам вам напляваць.
Шведы, як прарослая і даўно згнілая ў халадзільніку цыбуліна, ніхто ўжо не памятае пра яе паходжанне, але ўсім лянота гародніну выкінуць. Вось так ужо дзесяць гадоў Viagra Boys пакідаюць след тужлівага і смерду, які выклікае мошпіт па ўсім свеце, а чацвёрты альбом працягвае серыю выдатных, абсурдных пост-панк-экскурсій. Уключайце гучна і атрымлівайце асалоду ад дзівацтвамі. Вы пачуеце пра тое, як Чэндлер Бінг загінуў у выніку няшчаснага выпадку ў джакузі, і пра тое, як хлопец спрабуе пераканаць сваю дзяўчыну, што яго захапленне захаваўшымся неалітычным целам, знойдзеным у балоце, носіць чыста археалагічны, а не сэксуальны характар, пакуль тоўстыя вырадкі ў электрычных інвалідных калясках (дзякуючы рухавікам, зробленым гоблінамі) купляюць гіпсакардон і іншыя прадукты, якія яны могуць з’есці. І ў гэтым геніяльнасць Viagr aboys. Гэта не сатыра ў традыцыйным сэнсе — гэта цудоўная карціна пра нас, напісаная блазнам на люстэрку ў якое мы глядзім.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
Viagra Boys — Welfare Jazz
Iggy Pop — Every Loser
The Horrors — Night Life