Гэта мая асабістая злева

Gorillaz — The Mountain
Гурт павінен быў бы застыць у бурштыне, але, нажаль, ён вярнуўся. У мяне высокая трываласць да музыкі, але мая рэакцыя можа быць вынікам эпідэміі скарачэння канцэнтрацыі ўвагі, жартую, вядома, яна ж не характэрна для майго пакалення. Проста, проста даўно да іх астудзеў і кожны раз усё халадней, а Дэйман Албарн і Джэймі Х’юлет вяртаюцца са сваім дзевятым альбомам Gorillaz, альбомам, які звяртаецца да ўнутранага свету, да разважанняў, да паўзаў і меланхоліі, але пры гэтым не захоўвае моманты энергіі. The Mountain не дае моцнага ўражання з першага праслухоўвання, ды і не вырабляе з наступных, калі шчыра. Альбом шмат у чым натхнёны любоўю Албарна да ўсходняй музыкі і гучыць волка. Свет Gorillaz заўсёды, з-за свайго маштабу і разнастайнасці, рызыкаваў сутыкнуцца з некаторымі цяжкасцямі, але там, дзе канцэпцыя была найболей ясная, песні адпавядалі ёй, забаўлялі — адным словам. Цяпер — самааналіз і смутак. Створаная імі мультыкультурная і шматмоўная мазаіка ніколі не бывае дастаткова глыбокай, часта з цяжкасцю дасягаючы ўзроўню экстатычнага нарастання і разрадкі. Не дасягаючы таксама і горка-салодкіх экзістэнцыйных вышынь ранняй творчасці Gorillaz. Тут горы не зрушваюцца з месца, толькі злёгку кранаюцца.

Rob Zombie — The Great Satan
Rob Zombie на The Great Satan, здаецца, разрываецца паміж жаданнем вярнуцца да бу-метала, які прынёс яму славу, і жаданнем працягваць плыць па плыні, граючы бессэнсоўны дальнабойны рок сваіх пазнейшых гадоў, таму альбом пакутуе ад адсутнасці кірунку. Тэксты песень, вядома ж, пераважна вар’ятны. Гэта быў бы не альбом Rob Zombie, калі б ён стаў занадта разумным.

Cryptic Shift — Overspace & Supertime
Яны змешваюць дэт-метал з падвойным басам і джаз, не саромяцца пры гэтым дадаць трохі хэві і прагрэсіў-метала і нават трэшу, калі ім уздумаецца. Джаз мае вельмі вольную структуру, таму 5 трэкаў доўжацца 80 хвілін, а ўменне па-майстэрску спалучаць усе гэтыя дзіўныя ўплывы і музычныя жанры ўражвае. Адзіным нязменным складнікам усяго перацякаючага працэсу з’яўляецца вакал, які ў асноўным складаецца з хрыпаў і рыкаў.

Squeeze — Trixies
Напісаны ў 1974 годзе, але да гэтага часу не запісаны і не выпушчаны, 16-ы студыйны альбом Squeeze з’яўляецца адначасова і самай старой, і самай новай працай гурта. У той час канцэптуальныя альбомы былі на піку папулярнасці, таму музыкі прыдумалі паўнавартасны свет, заснаваны на ўяўным начным клубе, населеным каларытнымі персанажамі ў стылі Брадвея эпохі «сухога закону». Менавіта маштаб працы ў той час і нагода краху, аўтары зразумелі, што іх кампазітарскія здольнасці пераўзыходзяць уменне выконваць песні, якія атрымаліся, таму і адклалі ўсё пыліцца на паліцу. Зараз, праз 52 гады, настаў час Trixies. Першапачатковы шэраг песень быў зменены, некаторыя радкі былі падпраўлены. У астатнім гэта тыя ж самыя песні, захапляльны цыкл аб выдуманым начным клубе — гэта не проста нявыкарыстаны музычны шлях, а магутны імпульс для гурта на познім этапе яе кар’еры. Дзіўна, што гэты выбітны альбом мог так лёгка згубіцца ў пясках часу. Але, выпадковае выяўленне арыгінальных дэма-запісаў, якія зараз можна пачуць у дэлюкс-выданні, вярнула Дыфарда і Тылбрука да ўвасаблення іх першапачатковай задумы. Гэта першы альбом Squeeze за дзевяць гадоў, і чаканне было доўгім ва ўсіх сэнсах — мы рады вітаць іх вяртанне з такім моцным вынікам.

New Mexican Doom Cult — Ziggurat
Адразу тлумачэнне, псіхадэлічны стоўнер/дум гурт New Mexican Doom Cult не з Нью-Мексіка і нават не мексіканскі. На самой справе, яны грунтуюцца ў Еўле, Швецыя і, яны шведы. Зіккурат — гэта ступеністы культавы будынак, характэрны для архітэктуры Старажытнай Месапатаміі, масіўныя вежы з тэрасамі, якія былі нібыта «мостам» паміж небам і зямлёй, дзе на вяршыні размяшчаўся храм бога-апекуна горада. Яны будаваліся з сырцовай цэглы і абліцоўваліся абпаленай. Як і належыць стоунер-дум-гурту, рытм-секцыя неверагодна грувавая, а гітары гучаць са скажэннямі з-за паніжанага ладу.

The Darts — Halloween Love Songs
Сіэтлскі жаночы гаражны рок гурт The Darts — мульцяшна-гатычныя, хорар-сэксуальныя кажаны. Гэта жанчыны-музыкі, якія жадаюць, каб іх любілі — як артыстак з пачуццём гумару і вінтажным гламурам, а не як сэксуалізаваны аб’ект. У іх ёсць здольнасць стаць дасяжнымі шырокай публіцы, а не заставацца ў андэграўндзе сярод крутых хлопцаў, перайсці ад культавага/нішавага гурта да мэйнстрыму, а яшчэ ў іх ёсць гучанне, знешні выгляд, майстэрства, гумар і песні… А Хэлоўін заслугоўвае большага, чым адзін хітовы трэк. Halloween Love Songs – канцэптуальны альбом, а не тэматычны трук. Хутчэй, гэта двухбаковы настрой, дзе небяспека, радасць, гумар, пот і катарсіс суіснуюць у адной гадзіне музыкі. Бок А поўны яркай, вячэрняй энергіі, такіх песень, якія можна ўключыць на поўную гучнасць, пакуль у доме гараць ліхтары. Бок Б гэта саўндтрэк для вечара, калі гарыць вогнішча, для танцаў у поце пасярод ночы, для пацалункаў на ложку поўным пустых абгортак ад цукерак і для таго, каб кружыцца ўсю ноч.

Angus McSix and the All-Seeing Astral Eye
Angus McSix выкарыстоўвае ўсе клішэ, якія спарадзілі паўэр-метал і хэві-метал за апошнія пяцьдзесят гадоў, і ператварае іх у баблгам-метал, песні, якія ў роўнай ступені з’яўляюцца і хэпі-металам і паўэр-металам.

Alice Costelloe — Move on with the Year
Альбом, які спалучае ў сабе далікатны арт-поп, створаны дзякуючы ўзрушаючаму прадзюсіраванню і лёгкасці голасу, які зграбна лунае над багатай палітрай электронных інструментаў. Амаль эфірныя гукі рэзка кантрастуюць са змрочнымі, нібы з дзённіка, тэкстамі, якія даследуюць непрапрацаваныя, сямейныя эмоцыі.

Marlugubre — Per Amor Nymphae
Альбом Per Amor Nymphae глыбока ўкаранёны ў грэцкую міфалогію, у прыватнасці, ён прысвечаны выявам німф. У інтраспектыўным падарожжы па Старажытнай Грэцыі мы пачуем пра Арфея і Эўрыдыку. З дапамогай гуку ажыве першасная багіня ночы Нік, даследуецца таксама гісторыі пра Хлорыс німфу вясны і кветак, якая стала Флорай, і драматычны міф пра трагічнае каханне марскога бога-рыбака Глаўка да выдатнай німфы Сцылы. У гэтым альбоме акустычныя гітары пераплятаюцца на працягу ўсяго гучання з скажонай і чыстай блэк-метал агрэсіяй, перадаючы рамантызм, далікатнасць, адчуванне пазачасавай прыгажосці і лютасьць, ператвараючы музыку ў апавядальны інструмент, а не проста кампазіцыю.

Heavenly — Highway to Heavenly
Гэты альбом дэманструе баланс паміж чыстай, буянай, пазітыўнай панк-энергіяй і элегічнымі тэкстурамі пышнага, барочнага попа. Брытанскі інды-поп-гурт Heavenly выпускае свой першы паўнафарматны альбом з моманту выхаду Operation Heavenly у 1996 годзе. У запісе прынялі ўдзел жывыя арыгінальныя ўдзельнікі. Прайшло 30 гадоў, а яны гучаць сапраўды гэтак жа і па-ранейшаму застаюцца адным з самых недаацэненых, незаўважаных гуртоў. Можна сказаць, што The Cardigans і Belle and Sebastian натхняліся гучаннем Heavenly, дамогшыся камерцыйнага поспеху, але, якімі б годнымі яны ні былі, ім ніколі не атрымоўвалася параўнацца па арыгінальнасці, глыбіні, стараннасці і ідэалізму. Удзельнікі Heavenly былі ўжо не зусім падлеткамі ў 1977 годзе і вядома ўсё пачалося з панка, але неўзабаве, замест таго каб гучаць як панурыя, абкураныя, мачо-арыентаваныя альтэрнатыўныя гурты той эпохі, Heavenly стваралі бадзёрую, поўную энергіі, меладычную, інтэлектуальную поп-музыку і спявалі аб гвалце, грамадскіх чаканнях і гендэрнай палітыцы. Цяпер вам зразумела, чаму ўмоўныя Cardigans папулярней і вядомей? Яны стылістычна, мастацкі і камерцыйна не супрацьстаялі ўсяму астатняму, што адбывалася ў поп і рок-музыцы таго часу.

Onrust — Drawn Into Descent
Уявіце сабе свет, дзе вятры падтрымліваюць тэмпературу на ўзроўні -50 градусаў круглы год. Уявіце, што вы ў ім адзін. Бельгійскі пост-блэк-метал гурт Onrust напісаў для яго саўндтрэк з брудных басовых нот, каб вам было лягчэй уяўляць.

Jenny On Holiday — Quicksand Heart
Гэты альбом не моцна адрозніваецца ад гучання Let’s Eat Grandma, ствараецца ўражанне хутчэй размеранага развіцця, чым рэвалюцыйнага рэбрэндынгу. Але для тых, хто сумуе па М83 ці Grimes, ёсць новы паўэр-поп, хоць пампезнасць адпавядае амерыканскаму мэйнстрыму гранж-поп-гуртоў 90-х і дысанансу ў стылі шугейз. Шматлікае ў альбоме Quicksand Heart здаецца паспешным ці, магчыма, свядома пазбаўленым амбіцый, якія пазбягаюць адважных творчых рашэнняў у карысць той бяскрыўднай паслядоўнасці, якую можна ўключыць на вечарынцы, каб стварыць патрэбны настрой.

Staghelm — Natura Semper Praevalet
Альбом прапануе неўтаймаваныя і захапляльныя гукавыя ўражанні, якія гіпнатызуюць, кожная нота працятая нігілізмам, кожны фрагмент — рэха пустэчы. Трыптых гукавых ландшафтаў, адлюстроўвае лес праз тры розныя прызмы: веліч і прыгажосць, моц і гнеў, спусташэнне і смерць, спалучаючы вобразы і гукі прыроды з суворай цішынёй атмасфернага блэк-метала і немымі аркестравымі элементамі.

Mitski — Nothing’s About to Happen to Me
Даўнія слухачы могуць палічыць альбом надзвычай смелым, спалучаючы майстэрскае выкананне настальгічных мелодый вінтажнага попа і шумнага інды-рока, атрымліваецца дзіўны, тагасветны, і ў той жа час імгненна даступны і выклікаючы звыканне альбом. Mitski цудоўна іранічная і на працягу ўсяго матэрыялу знаходзіцца ў лепшай лірычнай форме, ёсць уменне прамаўляць смяротныя рэплікі, якія прымушаюць задумацца, а таксама немыя і тыя, што выклікаюць смех.

Bruno Mars — The Romantic
Хаця ў гукавым плане ўсё здаецца цалкам прымальным, праекту не хапае харызмы і ўпэўненасці. Mars практычна не мае апоры і ў выніку атрымліваецца толькі чарговая самапародыя, прычым даволі стомная і пустая.

Дзяніс Леснік

Таксама чытайце:

Moby — Future Quiet
Kreator — Krushers of the World
Sabaton — Legends