Божухна

Angine de Poitrine — Volume II
Загадкавыя квебекцы выкарыстоўваюць момант, калі жалеза відавочна гарачае, і выпускаюць новую музыку адразу пасля непазбежнай віруснай папулярнасці. Заваяваць інтэрнэт з дапамогай музыкі ў нашы дні — задача няпростая, але ў Angine de Poitrine ёсць дзве рэчы, і адна з іх настолькі цудоўна ўяўна прастая, што гэты цуд — эстэтыка дзіўных істот у гарошак у вялікіх масках з Пап’е-машэ. Іншая — музыка з выкарыстаннем мікратанальных гітар і складаных рытмічных структур. Нішавая культура сустракаецца з высокай з намёкам і падморгваннем, напэўна можна сказаць, што часткова, калі Марсэль Дзюшан натхняецца Фрэнкам Запам, любое пачуццё музычнай настальгіі рассейваецца. Мы чуем папуры з гукаў прагрэсіўнага рока,якія сутыкаюцца, джазавыя сола выглядаюць як радыёперашкоды, паўтарэнне і зацыкльванне гучыць як у разнастайным тэхна, і ўсё, акрамя барабанаў, знікае, пакуль вельмі фанковая басавая лінія і бессэнсоўны вакал не з’яўляюцца, мігацеючы ў святле. Калі ўсе гэтыя дасылкі да ранніх Talking Heads, Daft Punk, Aphex Twin і нават Dream Theatre апынуцца сітуацыйным пераасэнсаваннем, або каментаром да апантанасці сярэдняга класа буржуазнай арт-сцэнай 21 стагоддзя, то ў нас застанецца сэмпл з «Сямейкі Аддамс», запісаны на старым ксераксе і адпраўлены ў мінулае па стацыянарным тэлефоне. Асабіста для мяне гэта большая музыка для тых, хто любіць шукаць чужую сапраўднасць. Даступнасць у музыцы — гэта не тое, чым Angine de Poitrine тут займаюцца. Тое, што нарадзілася з жарту, павінна памерці з усмешкай.
Bloodred — Colours Of Pain
З самага пачатку і да канца мяне ўразіла захапляльная структура рыфаў, вельмі кантраляваная, але пры гэтым лёгка адчувальная напруга і інтэнсіўнасць. Магутныя басовыя партыі — гэта ммм…, смачна, як густое рагу з крыві, касцей і тканін. Bloodred умеюць спалучаць добры олдскульны дэт-метал з сапраўдным олдскульным блэк-металам, а барабаны дадаюць паўнату і завяршальную рыску.
Danya Pilchen & Kali Ensemble — Paper Braids
Мне б хацелася пачуць моманты, калі група аўтараў крыху адышла б ад руціны ці проста крыху выйшла з-пад кантролю. Вы ўключаеце пласцінку, і нічога не адбываецца — датуль, пакуль раптам не з’яўляецца доўгі, высокі тон, паступова набіральны тэмбр. Адмысловае спалучэнне меланхоліі, цемры, велічы і касмічнага хаосу, да яго, далучаюцца іншыя асобныя тоны, усё зліваюцца ў зменлівы, высокаапрацаваны гукавы ланцуг, які набывае большыя абрысы. Гэта доўгае, атмасфернае нарастанне гуку, якое не спяшаецца. Яно працягваецца да сярэдзіны, дзе становіцца крыху змрочней. Так украінскі кампазітар Даня Пільчэн і ансамбль Kali даследуюць эфект зваротнай сувязі аргана на гэтым бескампрамісным альбоме, гэта не проста атмасферная музыка, гэта бязлітасна тэхнічны і рытмічны альбом.
Rivers Ablaze — Inexternal Dread
Васьміхвілінны опус, змрочная песня з чыстым вакалам, як жа мне надакучыла пісаць такое, таму што, шматлікае – клішэ, затое вось пападаецца Rivers Ablaze, апыняецца з аднаго чалавека ў прагрэсіўны вугорскі калектыў ператварылася ўсё. Калектыў займаецца не толькі прагрэсіўным металам – блэк-метал, дэт-метал і нават крыху авангарду дасягаюць кульмінацыі ў іх пятым поўнафарматным альбоме Inexternal Dread. Доўгія трэкі, многія з якіх больш за восем хвілін, даследуюць пранізлівыя, дысанантныя і тэхнічныя атмасферы, якія пастаянна змяняюцца па настроі. Барабанны дроб распавядае гісторыі, але і блэк-метал-часткі сустракаюцца значна часцей, чым насычаныя вакалам акустычныя фрагменты, элементы хардкора і альтэрнатывы, якія ўкрапаны ад песні да песні. Спалучэнне непрадказальнай брутальнасці і інструментальнай эфектыўнасці — гэта сіла, якую варта вывучаць, даследаваць і атрымліваць асалоду ад яе.
Kim Gordon — Play Me
12 трэкаў на альбоме Play Me разгортваюцца як абстрактныя накіды хіп-хопа, трып-хопа, футворка і шэрагу іншых электронных стыляў. Але менш чым за 30 хвілін Гордан максімальна эфектыўна выкарыстоўвае нашу здольнасць да канцэнтрацыі ўвагі, якая скарачаецца, з-за больш поп-арыентаваных меладычных прац. Калі The Collective здаваўся наватарскім, быў неверагодна насычаным па гучанні, то Play Me — яго поўная супрацьлегласць і рызыкуе састарэць, як крытыка адміністрацыі Трампа.
Mallavora — What If Better Never Comes?
Альтэрнатыўны метал, які спалучае элементы R&B, соўла і блізкаўсходняй культуры. Гэты альбом не быў суцэльным спусташэннем, адчаем і лютасцю, але так і не даў мне вырашыць, якая доля горшая.
Wax Head — GNAT
Gnat — ангельскае слова, якое азначае дробных двукрылых казурак: мошку, гнюса, камара (наўрад маецца на ўвазе вольная сістэма адсочвання памылак праграмавання). Назва абрана правільна, дэбютны альбом манчэстарскага гаражна-нойз-рок-гурта Wax Head прэтэндуе на званне лепшага ў гаражным-нойз-року 2026. Абапіраецца на магутны, які прабірае да костак фузз, буянства спрасаваных рыфаў, магутны грув з якім дужаецца вакал, гукавы штурм, выбух лютасьці і бас які прабіваецца скрозь гэта ўсё. З самых цёмных куткоў душы, гітары крычаць, сінтэзатары выюць, барабаны грымяць і мы застаемся збітымі музыкай.
Superior Rage — In Memorium
Вы не ведалі, што царква (асабліва праваслаўная) і блэк-метал — адзіныя? Дыхатамія — гэты падзел цэлага на дзве ўзаемавыключальныя, супрацьлеглыя часткі. Дыхатамія царквы і блэк-метала дзіўна падкрэслена ў альбоме. Тэлефануюць нам царкоўныя званы, лютасьць і агрэсія працягваюцца да больш эмбіентнага фрагмента, музыка па-ранейшаму ўяўляе сабой волкі блэк-метал з атмасфернымі/змрочнымі і сімфанічнымі рысамі. Яшчэ адзін пласт цемры, пастаральнасць якога, азмрочана струннымі інструментамі і іншасказальна красамоўнымі, ціха ўсхваляванымі песнямі. Выдатная рэч, каб у яе пагрузіцца, амаль атрымалася. Альбом дастаткова маштабны, дазваляе адцягнуцца ад праблем свету, і дастаткова моцны, каб гэтыя праблемы не далі яму пракрасціся ўнутр вас. Адна з характэрных асаблівасцяў альбома — гэта тое, як гурт трымае слухача ў напружанні, увесь час змяняючы гучанне.
Antropoceno — No Ritmo da Terra
Кандомбле — афра-бразільская рэлігія, у аснове якой ляжаць афрыканскі анімізм і пакланенне духам Орыша, звязаным са стыхіямі, рознымі родамі чалавечай дзейнасці і духоўнымі аспектамі быцця. Дык вось, у нас ёсць музыка, якая выкарыстоўваецца ў рытуалах гэтага веравання. Яна характарызуецца інтэнсіўнымі рытмамі барабанаў (атабаку), дыялогам галасоў (спевы на мовах ёруба/банту) і выклікае транс. Да яе, увага!, дадалі элементы металу, пост-року, арт-року, неа-псіхадэліі — чысты авангард. Усе патрэбныя ноты гучаць, усе патрэбныя гукі прысутнічаюць, а бездакорная якасць запісу дазваляе ўсяму гэтаму гарманічна спалучацца.
Cryptworm — Infectious Pathological Waste
Толькі калі абавязкі дарослага жыцця выцеснілі час для выпадковага праслухоўвання, я пачаў шанаваць альбомы з сцісласцю. А яшчэ, калі ты слухаеш нешта падобна каналізацыйнага року, то гэтай самай сцісласцю ты атрымліваеш асалоду. Гітарная праца заслугоўвае пахвалы, запазычаючы самыя агідныя элементы з Autopsy, Cannibal Corpse, усё астатняе проста забівае клеткі мозгу.
Avalon Emerson & The Charm — Written Into Changes
Змрочныя і альтэрнатыўныя, эксперыментальныя гукавыя кірункі darkwave і witch house былі трансфармаваны на лад поп-музыкі 80-х, гэта можа здацца некалькі няўлоўным, аднак, так і ёсць. На альбоме Written into Changes Авалон Эмерсан спрабуе хілымі няёмкімі рухамі перавярнуць правілы танцавальнай поп-музыкі, але толькі не зусім арганічна ўпісваецца ў разнастайныя дыджэйскія сэты.
Exhausted — The End of the Sun Season
Адно з самых ушанаваных культавых імёнаў партугальскага дэт/дум-андэграўнду афіцыйна вяртаецца пасля доўгага маўчання. Захаваўшы арыгінальны склад, які вызначыў іх раннюю ідэнтычнасць у 1990-х гадах, гурт, застаецца цвёрда адданым сваім змрочным вытокам. У цэлым, альбом не прапанаваў нічога прынцыпова новага для жанру, але ў ім было шмат элементаў, якія спадабаюцца прыхільнікам дэт-метала, уключаючы зруйнавальныя рыфы, жудасны вакал і немае гучанне. The End of Sun Season, выпушчаны на CD, уяўляе сабой новы EP, а таксама легендарны дэма-запіс 1996 года Frozen Embrace, які доўгі час лічыўся краевугольным каменем нацыянальнага дэт/дум-андэграўнду.
Ladytron — Paradises
Альбом Paradises нельга назваць адкрыта расчаравальным, але ў ім няма таго матэрыялу, які раней прыемна было слухаць на сонейку, маю на ўвазе, нечага падобнага іх старым хітам. У тэкстах песень няма асаблівай глыбіні, а музычна ўсё нагадвае Pet Shop Boys.
Void of Light — Asymmetries
Падыход Void of Light да пост-метала багаты і дынамічны, накладвае ў адну скрыню цяжкія рыфы, меланхалічныя мелодыі і гнуткія тэмпы, што адлюстроўвае дваістае ўвасабленне святла і цемры, узмацняе здольнасць музыкі зачароўваць. Альбом часта зруйнавальна цяжкі і тэматычна змрочны, але таксама натхняльна меладычны.
Chez Kane — Reckless
Нядзіўна, што лепшая частка альбома — гэта вокладка, ну і вакал. У яе цёплы голас, які так і вабіць дакрануцца і амаль ідэальны слых. Яна спявае з агнём, запалам і ўпэўненасцю гімны ў стылі 80-х, з усёй моцы імкнучыся стварыць нешта смелае і сэксуальнае праз заразлівыя хукі і насычанае гітарнае гучанне з акампанементам клавішных.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
Gorillaz — The Mountain
Moby — Future Quiet
Kreator — Krushers of the World
