Забыў як хацеў назваць

Sepultura — Cloud Of Unknowing
Sepultura выпусціла свой апошні рэліз у кар’еры, слухаючы The Cloud Of Unknowing, я з цяжкасцю магу ў гэта паверыць. Ужо не важна, што гэта спалучэнне класічнага гучання эпохі Дэрыка Грына з новымі сучаснымі ідэямі, уключаючы аркестроўку і фартэпіяна. Нячаста ў мяне бывае пустая крытыка ў адрас альбома, і яшчэ радзей — пахвала, для якой не хопіць старонкі. Калі б у мяне было дастаткова часу і месца, я б да гэтага часу захапляўся Sepultura.
Zero Swann — The Ones Who Love
Рэзкі, скрыгатлівы і які вібруе гук з эфектам рэха, зрываўся ў пранізлівы, злавесны гітарны фідбек. Высокае, бруднае выццё з эфектам акордаў якія ломяцца, сыходзіць у бясконцую рэха-затрымку, што стварае малюнак гуку, які падае ў прорву. Актыўна выкарыстана рэверберацыя, яна як абстрактная прылада, што нараджаецца ў фізічную форму і суправаджае гатычныя элементы пост-панку з псіхадэлічнай энергіяй дэт-рока, падрыўнымі рытмамі, гітарамі ў стылі шугейз і індастрыял з амаль задушлівай, авангарднай атмасферай. Усё як мы любім, альбом за аўтарствам Джэрэмі Мура знясільваючы і клаўстрафобны. На гэты раз запіс па-майстэрску спалучае настальгію па дарквейве канца 70-х/пачатку 80-х з авантурна агрэсіўным падыходам да лоу-фай гучання.
Bell Barrow — True Human Through
Какафанічная сімфонія волі, якая выходзіць за рамкі любых акадэмічных стандартаў. Гук глыбокі, меланхалічны, у ім ваш слых, як фізіялагічны працэс, падвяргаецца радыкальнай дэканструкцыі, сціраючы грань паміж музыкай і гукавым забруджваннем. Дамінуе ахінальны дысананс, які балансуе на мяжы болю і задавальнення. Стрыманая, але наэлектрызаваная палірытмія, у ёй выяўляюцца раптоўныя скокі напругі, ультра-нізкія частоты, хаатычныя правалы і пульсавалыя гукі, якія нагадваюць кароткае замыканне. Альбом лімітава агрэсіўны, пазбаўлены гармоній, татальна перагружаны, з глыбокім лічбавым і аналагавым кліпінгам. Непрадказальныя, але рытмічныя пстрычкі і вібрацыі, прадвесцяць буру бруднага гук, ён поўны абертонаў, дзе нацяжэнне плоці і прыток крыві фармуюць сырую экспрэсію. Такая вось варожая, пазапрасторавая перадача нойза, паўэр-электронікі і фры-джаза. Для мяне ўсе гэтыя тры стылі, вядома ж, маюць розныя жанравыя межы, але яны аднолькава структураваныя, што дазваляе мультыінструменталістам наўмысна пазбаўляць іх формы. Джэрэмі Мур сам кіруе ўсімі прыладамі, плыўна перамыкаючыся паміж ударнымі, басам, гітарай і электронікай, каб увасобіць лавіну мікра-адлюстраванняў у суцэльнае гукавое воблака брутальных рытмаў і скажонай электронікі з дысанансным тактавым хвастом, які пакідае пасля сябе адчуванне звінючай пустаты, прабітай гукамі сцякаючай вадкасці ці згасальнай напругі, якая рэхам разыходзіцца ў прасторы, распадаючыся на чыстую энергію.
Magic Tuber Stringband — Heavy Water
Скрыпка і банджа вагаюцца паміж далікатнымі пастаральным пейзажамі і шумнай какафоніяй, а выпадковыя палявыя запісы дадаюць фарбаў. Такім чынам, Heavy Water — гэта фольк авантгард альбом з магутным пасылам аб няўмольнасці як прыродных працэсаў, так і сіл, якія вызваляюцца імкненнем чалавека дамінаваць над прыродай і іншымі людзьмі.
King Potenaz — Arcane Desert Rituals Vol 2
У 2025 годзе ў іх выйшаў першы том больш схільны да акультнага дума, другая частка — да псіхадэлічнага з тонкім узроўнем скажонай параноі. Гэта быў пераканаўчы крок да дыферэнцыяцыі, да стварэння выяў, які выходзіць за рамкі прадказальнага стоунер-змрочнага жанру. Цудоўна свежа і слухачы знойдуць мноства выдатных рыфаў, груваў і інструментальных гукаў, каб расслабіцца і атрымаць асалоду ад захапляльнага кінематаграфічнага падарожжа. Arcane Desert Rituals Vol 2 больш арганічна ўпісваецца ў джэмавы імпульс, часам атмасфера можа быць асцярожна павольнай, з доўгімі зацягнутымі інструментальнымі пасажамі, асабліва з інтэнсіўнымі, нізканастроенымі фузз-грувамі. Усё вельмі крута.
Tara Clerkin Trio — Somewhere Good
Вакал добра парыць над туманнай дабавай басовай лініяй і большасць часу гэтыя восем песень успрымаюцца гэтак жа лёгка, як і шматлікае з трып-хоп класікі 90-х і 2000-х гадоў, знаходзячы прытулак дзесьці паміж калыханкай і летуценнасцю. Трыа выкарыстоўвае шмат элементаў брыстольскага саўнда, ад змрочных сінтэзатарных пераліваў да павольных, як ледавік, брэйкбітаў, але дадае мноства не цікавых гукаў, з імі, нажаль, альбом не захрасае ў памяці. Падыход засяроджваецца на тым, каб разгортваць песні, дазваляючы электроніцы злівацца з жывымі шнструментамі ў дзіўнай унікальнасці, у той час як выпадковыя сэмплы плыўна перацякаюць адзін да аднаго. Менавіта гэтая змрочная, меланхалічная перагрузка джазавымі элементамі і амаль што 8-бітнымі электроннымі ўстаўкамі вызначае для мяне эмацыйны цэнтр адрыньвання ад Somewhere Good.
Insect Inside — Reborn in Blight
Каб даць думкам аслабіць ціск на мозг часам патрэбен алкаголь, калі яго няма — падыдзе зруйнавальны брутальны дэт-метал. Слухаючы Insect Inside – Reborn in Blight думкі ўсё ж з’явіліся. Мне прыйшло ў галаву відавочнае, што тэхнічны брутальны дэт-метал адрозніваецца ад брутальнага тэхнічнага дэт-метала. Першы бярэ за аснову агрэсіўнасць дэт-метала, але павялічвае хуткасць і інструментальнае майстэрства. Другі — дадае брутальны фактар да тэхнічнага дэт-метала за кошт большай агрэсіўнасці і больш магутных рыфаў. Калі б толькі ў гурта хапіла ўпэўненасці і рашучасці праігнараваць меры засцярогі і адразу перайсці да больш жорсткага гучання. Рэзкія, вуглаватыя рыфы сутыкаюцца з люта дынамічнымі бласт-бітамі, скажонымі і сінкапіраванымі нізкачашчыннымі патэрнамі і пякельнымі крыкамі, утворачы зменлівую сцяну гуку, якая ўвесь час знаходзіцца на мяжы абвальвання. Гучанне адначасова звычайнае і вынаходлівае. У залежнасці ад вашага стаўлення да вакалу, ён можа служыць фактарам які адцягвае ці дадаткам, выкарыстоўвацца для ўзмацнення ці паслабленні інтэнсіўнасці гучання, стваранага музыкамі. Тое, як чысты голас узаемадзейнічае з нізкімі хрыпамі і высокімі крыкамі, дазваляе зразумець, які пасыл перадае выканавец.
Lee «Scratch» Perry & Mouse On Mars — Spatial, No Problem
Апошні афіцыйны рэліз Лі «Скрэтча» Пэры (памерлага ў 2021 годзе) — гэта сумесная праца з гуртом Mouse On Mars, запісаная ў Берліне на працягу трох дзён у 2019 годзе. У некаторых выпадках музыка сапраўды ідэальна спалучаецца з Пэры, і вынік пераўзыходзіць суму складнікаў. Як правіла, гэта найболей змрочныя, злавесныя па гучанні трэкі. У астатніх выпадках музыка не служыць добрым фонам для голасу Скрэтча.
Diabolus, Mecum Semperterne! — Diabolus, Mecum Semperterne!
Цалкам магчыма, што наша здольнасць да канцэнтрацыі ўвагі змяншаецца з-за імгненнага задавальнення, якое дасягаецца за кошт выкіду дофаміна пры праглядзе інфармацыі ў сацыяльных сетках, але, мабыць, менавіта паслабленне запатрабавання ў запамінанні найбольш згубна адбіваецца на адчуванні каштоўнага жыццёвага досведу — гэта сцірае нашу чалавечнасць, вось і сцірае нашу чалавечнасць, вось і. Мяркую, усяму добраму прыходзіць канец. Насамрэч, усяму дрэннаму таксама. Можна сказаць, што ўсяму калісьці прыходзіць канец. Над усім могілкавы туман у выглядзе дзевяці рэлігійных трэкаў напісаных на латыні, чарада чыстага блюзнерства, мярзота рыфаў, бласт-біты і дэманічны вакал, артадаксальны блэк-метал, прысвечаны адраджэнню сатанінскіх ідэй. Глыбока дэпрэсіўныя, агрэсіўныя тоны засланяюцца поўным спусташэннем. У цэлым, гэта быў цудоўна жудасны альбом, які, здавалася, проста па адчуванні, адлюстроўваў жыццё канкрэтнага чалавека. Яно настолькі страшэнна бруднае, што яго чарноцце магло б апаганіць анёла, калі вы верыце ў падобныя рэчы. Такі бесчалавечны альбом запамінаецца.
Rosa Walton — Tell me it’s a Dream
Дэбютны сольны поўнафарматны альбом Розы Уолтан з гурта Let’s Eat Grandma гучыць як лёгкае папуры з прыкра-салодкіх інды-поп-кампазіцый, пры гэтым няма запамінальных мелодый.
Melting Brain Club — Spiritual Filth
Давайце пагаворым пра смеласць, бо зараз яе бракуе большасці гуртоў. А непрадказальны і часам бескампрамісны Spiritual Filth, здаецца, з лёгкасцю і ўпэўненасцю перамыкаецца паміж некалькімі стылямі і, падобна, не занадта клапоціцца аб жанравых шыльдачках. Альбом аб дэканструкцыі кахання і эмпатыі, адначасова з’яўляецца цёплым абдымкам і рэзкім заклікам да абуджэння для тых, хто сутыкаецца з пустатой, уяўляе сабой канцэптуальнае даследаванне глыбокай нянавісці да сябе, сораму і параноі, звязанай з перспектывай вечнага праклёну. Творчасць спалучае ў сабе рознабаковы экстрэмальны прагрэсіўны рок з агрэсіўным, напорыстым настроем панк-музыкі. Мне падабаецца, калі гурты настроеныя, ствараць тую музыку, якую хоча, і гэта відавочна прыемны выпадак.
Olivia Rodrigo — You seem pretty sad for a girl so in love
У трэцім поўнафарматным студыйным альбоме Алівіі Радрыга прыняў удзел Роберт Сьміт з гурта The Cure. Дуэт на What’s Wrong with Me з’яўляецца тэматычным працягам трэка Begged. Песня даследуе знясільваючыя наступствы спроб выратаваць аднабаковыя адносіны. Яна ярка перадае нарастальнае пачуццё няўпэўненасці ў сабе, якое ўзнікае, калі вы аддаяце ўсе сілы партнёру, і ў канчатковым выніку ўсведамляеце, якую шкоду гэта наносіць вашаму псіхічнаму здароўю. Сьміт вельмі рэдка выступае з чужымі песьнямі ці падтрымлівае маладых артыстаў публічна. Па словах самога фронтмэна The Cure, ён шчыра зачараваны вакалам, талентам Радрыга як аўтара песень і лічыць яе абсалютна фантастычнай, увогуле для гэтага трэка Роберт падыходзіць, як тэматычна, так і вакальна. У астатнім мне больш няма чога сказаць пра альбом.
Aerdryk — Onzuiver
З самага пачатку Onzuiver гучыць шчыльна і агрэсіўна, альбом настолькі ж змрочны, наколькі гэта наогул магчыма ў блэк метале, і яны літаральна збіваюць вас з панталыку павольнымі, цяжкімі рыфамі мноства гітар і пакутлівым, злавесным вакалам. Мне страшна ўявіць, якім можа быць іх свет. Гэта зруйнавальны ўдар па і без таго параненай псіхіцы, цудоўны брудны і не дынамічны, ідэальны саўндтрэк для маркотнага асяроддзя на працы.
Leah Callahan — Our Lady Of The Sad Adventure
Нам навязваюць недапрацаваныя канцэпцыі і банальныя назіранні людзей сярэдняга ўзросту, даведзеныя да абсурду спалучэннем стыляў рознай музыкі ад шугейзу і пост-панку, да дрым і сінт-попу.
Beyond the Veil — Oblivion
Прагрэсіўны рок 70-х і 80-х сустракаецца з сучасным экстрэмальным металам, узнікае адчуванне выхаду за межы звыклай эмацыйнай тэрыторыі, у прасторы, якія адначасова здаюцца ізалявальнымі, задушлівымі і дзіўна шырокімі. Чысты вакал гучыць вельмі выразна, валодае велічным гучаннем дзякуючы аркестравым аранжыроўкам.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
Darkthrone — Pre-Historic Metal
Foo Fighters — Your Favorite Toy
Melvins With Napalm Death — Savage Imperial Death Marchh
