Выратаванне дасягаецца не верай, а праз патаемнае, містычнае веданне, даступнае абраным.

Squarepusher — Kammerkonzert
Смела ўключайце гэты альбом, калі жонка прыходзіць стомленая з працы і вам нічога не свеціць, ён адаб’е ў вас усялякае жаданне чаго-небудзь хацець, адаб’е хутчэй, чым яна сваімі прыдзіркамі. Выкарыстоўваючы аркестравую музыку ў якасці базавага элемента ствараецца нейкая псіхадэлія, то з арганнай жалобнай мелодыяй, то з імітацыяй клавесіна, то з нарастаючымі духавымі інструментамі, то са струннымі і фартэпіяна, якія люта змагаюцца адзін з адным.
The Machinist — Towers
На мой погляд, недастаткова індастрыял-гуртоў, якія былі б дастаткова рознымі і цікавымі, каб годна дапоўніць класічныя імёны, якія мы ўсе ведаем. Мне хутка становіцца сумна, калі кожны трэк — гэта суцэльная мастурбацыя і шума ці сэмпл ці шрэдэр-фэст. На жаль, і The Machinist — індастрыял/дэт/блэк-метал гурт з Манчэстэра, не дае мне менавіта таго, чаго я прагну. Мне ўвогуле мала хто дае, а я заўсёды прагну. Песні на Towers не толькі вельмі аднастайныя, яны прымушаюць сумаваць, аб тым, што недастаткова індастрыял-гуртоў, якія былі б рознымі і цікавымі, а вакол і побач суцэльная мастурбацыя.
Survivalist — A Place For Those Who Suffer, Alone
Паколькі я раней ніколі не чуў пра Survivalist, я мог падысці да іх альбома з чыстым сумленнем, пустым розумам і чаканнем чагосьці большага. Вынік — вокладка класная, лагатып лайно — як і музыка. Тым, хто памятае іншы гурт з такой жа назвай, варта быць асцярожнымі. Гэтая каманда з Белфаста, Паўночная Ірландыя, якая грае сумесь металкора і дэткора з вельмі механічным гучаннем, а не грув-метал гурт з Лос-Анджэлеса. PS Месца для тых, хто пакутуе ў адзіноце. Выжывальнік — як пра мяне напісана.
We Stood Like Kings — Pinocchio
А які доўгі вырас бы нос у Вашага прэзідэнта з-за хлусні? За 15 гадоў свайго існавання We Stood Like Kings балансавалі на стыку пост-рока, пост-метала, неакласічнай музыкі і прагрэсіўнага рока, вылучаючыся на шырокай альтэрнатыўнай музычнай сцэне, дзякуючы актыўнаму выкарыстанню фартэпіяна. Дзевяцітрэкавы 50-хвілінны канцэптуальны альбом пад назвай Пінокіа пераасэнсоўвае сусветна вядомую гісторыю ініцыяцыі драўлянай лялькі праз змрочную і жорсткую прызму здрады і барацьбы за ўладу. У музыцы гітарны рыф падтрымлівае басы, якія некалькі разоў паднімаюцца і апускаюцца, узмацняючы адчуванне тэрміновасці, пачуццё рытму і мелодыі пакуль што бездакорна. Фартэпіяна дапаўняе гітару, і, у сваю чаргу, вы можаце адчуць цяжэйшыя фрагменты. Але я не хачу пра музыку, я пра нос хачу напісаць… упс… адчуваецца напружанасць, нібыта сітуацыя раптоўна перарасла ў надзвычайную.
The New Pornographers — The Former Site Of
Гэта ўдумлівы і добра прадуманы альбом, які дакладна ведае, што хоча сказаць, аднак занадта часта ён адмаўляецца поўнасцю выказаць уголас сваю indie rock банальнасць.
Këkht Aräkh — Morning Star
Këkht Aräkh – сольны black metal праект, заснаваны музыкам пад псеўданімам Crying Orc у 2018-ым годзе. Зміцер Марчанка з горада Нікалаеў, Украіна, нейкім чынам вельмі папулярны зараз за кошт шчырасці і самапародыі, псеўда-магнітафоннага запісу і меладычнага гучання. Сінкапіраваны бас, гітары на двухтактавым лупе, фальклорны погляд на класічныя блэк-метал-штампы 90-х — гэтая формула аказалася на здзіўленне эфектыўнай і дазваляе пластам зачаравальных мелодый ззяць праз лоу-фай. Цалкам відавочна, што Këkht Aräkh не зацікаўлены ў тым, каб гуляць блэк-метал па шаблоне.
Thomas Stone — The Shunned Path
Томас Стоўн — лонданскі эксперыментальны мультыінструменталіст і кампазітар, ён выступаў паўсюль — ад галерэй да закінутага рэзервуара для вады. Аб’ектам асновы альбома з’яўляюцца літаўры, яны з кантрафаготам і малым барабанам спалучаюцца з электронікай, легендарным аналагавым перкусійным сінтэзатарам 1979 года, вядомым сваім унікальным магутным гучаннем, якое сфармавала гук ранняй індастрыял-музыкі пад назвай Pearl Syncussion SY-1. Цікаўная, дзіўная і глыбока выразная музыка, якая праходзіць ад класічных аркестравак да адчування дум-метала.
Den Der Hale — Larking About
З першых жа секунд альбом заяўляе аб сабе з абсалютнай упэўненасцю. Жаданне перамен стварыла нешта змрочнае і зусім цудоўнае. Адмовіўшыся ад традыцыйных рок-інструментаў на карысць магнітафонных завес, сэмплаў і гукавых ландшафтаў, гурт, тым не менш, стварае блэк-метал гучанне, якое валодае жудаснай, зачаравальнай, злавеснай атмасферай. Рытмы гучаць пераканаўча, меладычныя лініі не проста ўпрыгожваюць, а нарастаюць, і ўся архітэктура рухаецца з такой унутранай дакладнасцю, што нават самыя цяжкія моманты здаюцца плаўнымі. Пранізлівы гул, прывідны хор, барабанны бой, а пасля мы апыняемся ў апраметнай цемры нейкага эмбіентнага забыцця.
Foghazer — He Left the Temple
Жыццё неаплатнага, перагружанага працай музычнага крытыка няпростае. Але калі чуеш, нешта ўнікальнае — забываеш пра гэта. Foghazer робіць блэк-метал пад трып-хопавыя барабанныя рытмы з рэдкімі бластамі і джазавымі ўстаўкамі, практычна цалкам адмовіўшыся ад вакалу. Я высока шаную кінематаграфічную атмасферу, якую атрымоўваецца стварыць He Left the Temple.
Memorials — All Clouds Bring Not Rain
Ныючы вакал у стылі Nico і шчыльная, насычаная і меладычная сумесь краутрока, псіхадэлічнага попа, арт-рока, дабавога саўндскейпінгу і іншых стыляў, дзе эксперыментальныя інстынкты хутчэй змякчэлыя, чым утаймаваныя.
Splendidula — Absentia
Хоць большая частка ўсёй музыкі (і мастацтва ў цэлым) нараджаецца з смутку, у музыцы Absentia падкрэсліваецца важнасць здаровай сістэмы падтрымкі ў перыяд смутку. Тэксты не расказваюць гісторыі ў лінейным сэнсе, а функцыянуюць хутчэй як псіхічныя ландшафты, поўныя цялесных пакут, духоўнага разбурэння, зламаных перакананняў і адчування зняволення ў сістэмах, няхай ментальных, сацыяльных ці метафізічных, якія больш не прапануюць ні складнасці, ні міласэрнасці. Песні старанна прадуманыя, не перагружаныя дэталямі, а аранжыроўка досыць вольная, каб стварыць адчуванне асабістага кантакту і дазволіць вам без цяжкасці адчуць чужы глыбокі боль. Вакал пачынаецца з маркотных спеваў і пышна ўзмацняе гэты эфект, ён нарастае, агрэсіўны, але не грубіянскі, напорыст, але не згладжвае складанасць матэрыялу. Замест таго каб проста ляжаць па-над музыкай, ён праразае яе, нібы дадатковы інструмент ціску, надаючы альбому чалавечую выразнасць, адчуванне пакарання, распаду, гэта рэзка, гэта пранізліва, гэта занадта глыбока і адчувальна.
Pictish Trail — Life Slime
Яшчэ ледзь-ледзь і гэта мог быць бадзёры, прыемна незвычайны электрапоп, які выкарыстоўвае арсенал сінтэзатараў і сэмплераў, але гэта нейкія псіхадэлічныя поп-песні з заслонай і яркай мішурой, не прасякнутыя фуззам.
Osmium Gate — Cannibal Universe
Cannibal Universe – гэта меладычны рэліз, насычаны атмасферай і прыгажосцю, прапушчанай праз неабходны цяжкі бляск. Канцэптуальна — гэта даволі змрочная інструментальная музыка з інтэнсіўнымі рыфамі, якія ствараюць адчуванне тэрміновасці, роспачы і гневу. З іншага боку, іх музыка жывая, аддае перавагу гуку, які больш нагадвае сучасны дэт-метал, але з выкарыстаннем кампазіцыйных прыёмаў блэк-метала. Гурт не піша песні, ён стварае бачанні.
Melvins With Napalm Death — Savage Imperial Death March
У выніку атрымаўся фармальны, але ў той жа час бліскуча нефармальны альбом ад гэтага дуэта. Проста напішу, каб вы ведалі, што такое ёсьць. Прыемна чуць, што 40 гадоў у гэтай справе не прытупілі іх цягу да неразважлівасці. … Усё гэта дастаткова займальна і не патрабуе асаблівых намаганняў ад вас.
My New Band Believe — My New Band Believe
Скажэнне песень у мудрагелістыя формы само па сабе не гарантуе поспеху, вось таму прыклад, My New Band Believe – гэта цалкам акустычны альбом у стылі аўтарскай песні, але адначасова і ліхаманкавы сон, і музей летуценняў, жаданняў здзівіць, празмерны постмадэрнісцкі калейдаскоп.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
Harry Styles — Kiss All the Time. Disco, Occasionally
U2 — EP DAYS OF ASH
Megadeth — Megadeth
