Заткні свой чумны рот і зрабі мне бутэрброд

U2 — EP DAYS OF ASH
Прыгажосць і самавыяўленне з’яўляюцца важнымі інструментамі не толькі для выжывання. Таму я ўпэўнены, што нармальныя скептыкі не знойдуць для сябе нічога вартага ў добранаўмыснай пратэстнай музыцы Days of Ash. …Ірландцы сапраўды маюць поспех у растраце патэнцыялу. Але, прынамсі, U2, падобна, зноў пачынаюць давяраць сабе. Выдатна чуць, як гэтыя артысты зноў жадаюць выступаць на барыкадах, поўныя энергіі і жарссці. Іх гучанне не стала больш рэзкім, чым за апошнія гады, а, гасцявыя выступы Adeola, Jacknife Lee, Ed Sheeran і Taras Topolia, для мяне пацвярджаюць, што U2 не настроены на барацьбу, а толькі спрабуюць рабіць выгляд, як ніколі раней. У музыцы і тэкстах толькі адчуваецца сапраўдная тэрміновасць, несумнеўна, злучаная з адносна хуткім тэрмінам выпуску EP, на фоне зусім нецікавых рыфаў, зграных досыць павольна для задуменных паўзаў паміж нотамі, песенных канструкцый, якія не атрымліваюць развіцця, невыкарыстаных прылад, уражлівай адсутнасці разнастайнасці, паўтораў да млоснасці і зусім неапраўданай працягласці.

Upon The Altar — Profanation’s Vapor
Я перакананы, што блэк-метал зараз лепш за ўсё гучыць у Польшчы. У Польшчы, сапраўды, павінна быць, нешта не так, таму што краіна вырабляе якасны метал, няхай гэта будзе тэхнічны, як раннія Decapitated , трэшавы ў стылі Vader або блэкавы, як Behemoth . Upon The Altar за дваццаць з лішнім хвілін імкнуцца ўзнавіць атмасферу 90-х, даследуюць блэк-метал, дэт-метал і дум-метал. Атмасфера тут вельмі моцная, плоскасць каламутных барабанных партый і гукавых рыфаў цягнецца бясконца, а дысанантныя віскі рэхам аддаюцца ўслед за імі. Я не магу сказаць, ці імкнуліся яны да эмбіентнага блэк-метал гучання ці ў іх гэта проста атрымалася з-за якасць запісу. Хаця я не з тых, хто любіць пераслухоўваць падобныя EP, я рады, што паслухаў яго. Я таксама рады, што гэта ўсяго толькі EP, таму што яшчэ паўгадзіны праслухоўвання Profanation’s Vapor маглі б пачаць не выклікаць у мяне агіду, нават не пабаюся сказаць, не дай Бог мне б яшчэ ўсё гэта спадабалася і затрымалася ў душы. Калі б мне трэба было падабраць слова, каб апісаць польскі метал, я б сказаў «перакананне».

Tom Smith — There Is Nothing In The Dark That Isn’t There In The Light
Дэбютны сольны поўнафарматны рэліз Тома Сміта з гурта Editors быў спрадзюсаваны Іэнам Арчэрам. Кар’ерны паварот вакаліста здаецца даволі бледным адступленнем, гэта самаздаволены альбом, асабістае разважанне аб чалавечай прыродзе. Наяўнасць ангельскай пастаральнай музыкі прынцыпова адрознай ад вуглаватага поп-року Editors, паказвае, што Сміт — толькі адзін з важных інгрэдыентаў, а не ўвесь рэцэпт поспеху гурта. Людзі — далікатныя, пара б гэта зразумець, звяртайцеся з імі асцярожна.

Worm Shepherd — Dawn of the Iconoclast
Першапачаткова мяне прыцягнулі вокладкі іх альбомаў, такія я проста люблю. Пад алейнымі фарбамі дэткор разгортваецца ў сваёй тыповай манеры. Вакаліст відавочна палошча горла кавалкамі цэглы, запар варта мноства брэйкдаунаў, неакласічны блэк-метал, дзе гітарнае сола яшчэ адзін інгрэдыент, як і сімфанічныя элементы. Чарвякі — багатая крыніца бялку і натхнення для метал-гуртоў, і няцяжка зразумець чаму. Яны агідныя, іншапланетныя і нясуць у сабе асацыяцыі са смерцю і разлажэннем. Карацей, якая асалода для вушэй пачынаючы з назвы Чарвячны пастух — Світанак іканаборства, ну хараство, так? і плюс, класічны ўзор максімальнай пампезнасці сімфанічнага/блэкнед-дэткора.

Hilary Duff — luck… or something
Гэта крыху падобна на прагляд чужых старых фотаальбомаў, бачныя пробліскі настальгіі, але ў канчатковым выніку разумееш, што гэтым успамінам ніколі не наканавана было стаць тваімі. Хілары па-ранейшаму гэтак жа вядомая, як і раней, шмат у чым таму, што гэтую музыку вы ўжо чулі. Цалкам, альбом працяты парылымі поп-сінтэзатарамі, якія пераліваюцца і іскрацца тым жа нястомным аптымізмам, які вы, верагодна, памятаеце па ранніх хітах Даф. Хоць спявачка і спрабуе выказаць нам, што тая дзяўчына, якую мы ведалі, зараз жанчына, якая варожыць на картах Таро і атрымлівае сапраўднае сэксуальнае задавальненне, гэта не пераканаўча, мы не верым, гэта значыць я — не веру, а вы?

Funeral Skies — Fragment Through Hollow Eternity
Гэта інструментальны досвед, які дазваляе адчуць фізіку жыцця і смерці праз чысты гук, а не праз гаворку. Калі вам ужо дрэнна, гэта не лекі. Даследаванне шляху ад моманту нараджэння да згасання раздушыць вашу душу, у ім у роўнай ступені прысутнічаюць смерць, хваробы, гнілата і такое спусташэнне, якое пранікае ў ваш розум, і з якога вы не зможаце абрацца. Музыкі з Інданезіі простыя, але вельмі эфектыўныя. Пачатковыя тоны зманліва гуллівыя і жыццярадасныя, і хоць рыфы маюць шчыльнае, цяжкае адценне, мелодыя ззяе скрозь іх і над імі. Фартэпіянныя партыі цудоўныя і гучаць у тандэме з гітарамі, тут таксама прысутнічаюць скрыпічныя ноты, узнікае адчуванне, што мне далі ўвесь час у свеце, каб паразважаць аб нашым існаванні. Пазітыўныя вібрацыі ўяўныя. Яны часам стрымліваюць напругу, а затым дазваляюць мелодыі ціснуць на вас, даводзячы да слёз.

Creaturelens — Bloody Circuits
Спалучаючы рытуальны дарквейв з агрэсіўнымі сінтэзатарнымі гукавымі ландшафтамі, гэтае сямітрэкавае падарожжа аб’ядноўвае неапрацаваную энергію металу з сучаснай электроннай музыкай. Для тых, хто жыў у 80-х, гэта будзе сентыментальнае гучанне.

Mumford & Sons — Prizefighter
Альбом Prizefighter — гэта ўвасабленне бяскрыўднасці. Для любога жанру самае дрэннае быць бяскрыўдным. Ці наўрад альбом прыцягне ўвагу тых, для каго гучанне Mumford & Sons адышло на другі план гадоў 10-15 таму. Але для прыхільнікаў, якія віталі іх вяртанне пасля працяглага перапынку з Rushmere 2025 года, гэты альбом пакутуе ад той жа надмернасці, што ўся творчасць, ён глыбока ўкаранёны ў бяспечных фальклорных і кантры-традыцыях, не дапамаглі нават запрошаныя Gracie Abrams, Hozier ды iншыя.

Crossover — Miserere
У Miserere ёсць усё патроху: ад фольку да блэка, ад дэт-метала да трэшу. Ёсць нават элементы блэк-н-ролу, з’едлівыя трэш-рыфы, якія перамяжоўваюцца з элементамі дэт-метала і дум-метала. Тэмы песень таксама вар’іруюцца ад смяротна сур’ёзных да стэрэатыпна змрочных і злых, а часам і да адкрыта смешных. Нават усё роўна, які менавіта метал вам да спадобы, проста паслухайце.

Altin Gün — Garip
Няшэ Эрташ — турэцкі аўтар-выканаўца, вядомы як сучасны ашуг і віртуоз ігры на сазе. У новым паўнафарматным альбоме амстэрдамскага турэцкага гурта Altin Gün прадстаўлены пераасэнсаваныя версіі яго песень. Сапраўды моцны альбом, у якім гурт вяртаецца да вытокаў свайго існавання, адначасова даследуючы новыя, вельмі цікавыя і для іх мінімалістычна далікатныя поп-баладныя тэрыторыі. У гэты раз псіхадэлічныя тэндэнцыі Altin Gün менш відавочныя, хоць і тут ёсць чым атрымаць асалоду.

Deathraiser — Forged In Hatred
Forged In Hatred — гэта даніна павагі класічнаму трэш-металу з багаццем атмасферы канца 80-х, тэмпам, агрэсіяй, змрочнымі мелодыямі і крутымі сола. Гэтыя 35 хвілін чыстага хаосу і разбурэння нагадваюць ранні трэш-метал перыяд Sepultura.

The Soft Pink Truth — Can Such Delightful Times Go On Forever?
Змешванне сімфоній і аркестравок з электроннай музыкай ужо даўно пражывае сотае жыццё на нашай планеце і дорыць святло ў дні цемры, нібы шырокаэкранны музычны шляхавы дзённік. Абстрактны гук радасных, гуллівых эксперыментаў, якія пранікаюць у вытанчаныя светы камерных ансамбляў і канцэртных залаў часам прэтэндуе на званне высокага мастацтва. На працягу амаль 40 хвілін гучання альбома, асобныя моманты прыцягваюць увагу і ўражваюць сваёй незвычайнай прыгажосцю. Але мне не хапае той ахінальнай атмасферы сну, якая панавала ў двух апошніх альбомах The Soft Pink Truth.

Buried — Imagined Deformation
Buried апускаюцца ў змрочныя глыбіні брутальнага дэт-метала, але пры гэтым захоўваюць меладычнасць. Imagined Deformation — тэхнічна дасканалы, брутальны дэт-метал альбом, але большая частка яго інструментальнага суправаджэння мне не падаецца смачнай.

Duchna — Shards of a Waking Sun
Скрыжаванне пост-метала, шугейза і цяжару дума пабудавана на манументальных гітарных рыфах і маштабных касмічных рэверберацыях, праз прызму атмасфернай ізаляцыі і эмбіентных тонаў. Вакал плыўны і ўрачысты, пакуль глыбокія, змрочныя рытмы спалучаюцца са шчыльнымі басовымі нотамі, ствараючы палітру, якая адначасова дзіўная і таямнічая, затым спевы нарастае ад болю і гневу, тады песні набываюць ярка выяўленае эмацыйнае адценне.

Winged Wheel — Desert So Green
Зачаравальны, спачатку падобны на сучасны псіхадэлічны рок, гук паступова пераходзіць у ўзвышаны нойз і нігілістычны пост-панк, і ўжо не так прыемна. Эклектычнасць настрою даказвае, што аўтары атрымліваюць задавальненне ад падарожжа, я атрымліваў толькі ў моманты перыядычнага збліжэння па стылі з такімі гуртамі як Warpaint.

Дзяніс Леснік

Таксама чытайце:

Megadeth — Megadeth
Thomas Raggi — Masquerade
Florence + the Machine — Everybody Scream