Маркота для вонкавых перакрутаў

The Rolling Stones — Foreign Tongues
У запісе як ніколі чутная іх шчырасць і жаданне дагадзіць слухачам, асабіста для мяне гэта бясконцае вітанне ў паветры, якое прымушае адкінуць усё з глебы, нешта супрацьлеглае прыцягненню кружыць вас і гэтая моц — The Rolling Stones. Калі яны зноў адправяцца ў тур, нішто не зможа параўнацца з Gimme Shelter ці Paint it Black, але ці гэта мінус, што на альбоме няма хіта? Мінус — факт, што заўсёды ёсць адчуванне, што гэты альбом можа быць апошнім. Ніхто не ведае, але калі гэта так, то Foreign Tongues – гэта матэрыал, які апраўдвае іх спадчыну. У ім прынялі ўдзел Пол Макартні, Чад Сміт з RHCP, Роберт Сміт з The Cure. Можа быць, таму ветэраны рока гучаць неверагодна добра не толькі для свайго ўзросту, але і для гуртоў, якія на 60 гадоў маладзейшыя. Бо ствараецца ўражанне, быццам у гэтай легендарнай гісторыі рок-н-ролу гатовы пачацца зусім новы кіраўнік, нягледзячы на тое, што Міку Джагеру і Кіту Рычардсу ўжо за восемдзесят.

Megafang — Fog Abs
Праект, які зарадзіўся ў нетрах бруклінскага метал андэграўнду, які змяніўся ў нешта, натхнёнае рэйв-культурай і эксперыментальнай клубнай музыкай, але ў якім цяжкія жанры заўсёды будуць дамінаваць. Альбом — змешванне змрочнага індустрыяльнага тэхна, гіперпопа, вітчхаўса і дум металу, але самае важнае — гэта дзіўнае падабенства, якое трэба заўважыць, атрымаць, утрымаць і раскрыць у розных жанрах. Важна тое, як уплыў аднаго руху можа пераклікацца з цялесным хваляваннем іншага, каб тэкстуру гуку можна было разбурыць і пабудаваць нанова.

Jack White — Frozen Charlotte
Джэк Уайт выпускае свой сёмы альбом без усялякай папярэдняй рэкламы. Рэліз у значнай ступені гітарны, ніякіх разумных падарожжаў у свет фьюжн не будзе. Добра ці не? — вырашаць вам. Джэк проста прыходзіць, падлучае гітару і можа ператварыць кожны свой трэк у брудны блюз з шрэд-рыфамі. Нягледзячы на ўсе дасылкі да куміраў, альбом, несумненна, застаецца яго ўласным: неспакойным, сварлівым, пацешным і крыху неўраўнаважаным. Але я задаю сабе пытанне, ці не аднатыпныя ўсе гэтыя перагружаныя гітарныя сола і скажонае псіхадэлічнае вар’яцтва? Што адкажаце вы? Ну ці якое пытанне вы сабе задаяце? Адкажыце?

Eutanor — Automatocrat
Польскі гурт Eutanor, магчыма, крыху перабраў ва ўпартасці і ў імкненні гучаць як мага горш. У эпоху генератыўнага ШІ, таксама выклікае здзіўленне, пазіцыянаванне сябе як рабатызаваны металічны калектыў, заснаваны на рэальных падзеях. Якасць запісу настолькі дрэнная, што ствараецца ўражанне, што Eutanor проста не прыклалі асаблівых намаганняў, каб размыць бруд, які заглушае нарастанне паніжаных строяў і непрадказальных рытмаў з нізкімі, павольнымі рыфамі і змрочнай атмасферай шматслойных гітар. Яшчэ назвы трэкаў цяжка ўспрымаць, напрыклад: 1735064161, 1771078223 і 1804068394.

The Temper Trap — Sungazer
Голас Мандагі застаецца незвычайным інструментам. Гэта той тып альбома пад які можна танчыць дома з напоем у руцэ, у адзіноце ці ў надзеі на кампанію ў будучыні. Не пераскочыць Sungazer ні першы, ні другі альбом, але адрозніваецца цёплай вытанчанасцю, а такія кампазіцыі, як Bird on a Wire, Lucky Dimes з брэйкбіт-акцэнтам і Lifeline з сінтэзатарнымі ноткамі, выдатна падкрэсліваюць даўні ўплыў альтэрнатыўнага року на гурт, але з сучаснай душэўнасцю.

Bong-Ra — Esoterik
Гэты альбом апраўдвае сваю назву, аж да спецыфічнага напісання. Індустрыяльная музыка пабудавана на пластах шчыльнай, цвёрдай атмасферы, якая пульсуе басам, брэйкбітамі і скажонымі рыфамі. Паўразмоўныя рыканні, размытыя шумам, пераходзячыя ад прамалінейнай меладычнасці да атрутнага булькатлівага гуку падобныя на псіхоз. Саксафон дадае ў роўнай меры дзіўную элегантнасць і халодную жудасць. Часам, здаецца, што Esoterik супрацьпастаўляе адзін аднаму свой пачуццёвы і маніякальны бок. Частка з камернага джаза можа заспець знянацку, паколькі яна заціснутая паміж больш жорсткім індустрыяльным гучаннем, але Bong-Ra амаль удаецца развеяць сумневы паміж мелодыяй і дысанансам.

Tricky — Different When It’s Silent
Матэрыял гучыць адначасова не свежа і не настальгічна, бо на гэтым альбоме Tricky як не парадаксальна вельмі мала Tricky. Яго вакальныя партыі часта ўяўляюць сабой не больш за фонавы шэпт, нібы каментар да адбывалага. Замест гэтага значная роля адводзіцца брыстольскаму спеваку і аўтару песень Мітчу Сандэрсу, чый фальцэт з’яўляецца шматграннай і зачаравальнай асаблівасцю, якая не ўражвае мяне.

Fires in the Distance — Circadian Promise
Гурт Fires in the Distance грае імгненна вядомы і магутны меладычны дэт-метал. Сінтэзатары ненадакучліва ўпрыгожваюць гукавы ландшафт, дадаючы толькі крыху драматызму. Замест таго каб спадзявацца на формулы, якія ўжо шмат разоў выкарыстоўваліся, гурт пераадолеў традыцыйныя межы і праклаў свой уласны шлях — дынамічныя, устойлівыя тэмпы нясуць вас наперад. Якая б лютасьць ні панавала ў перкусіі ці рэзкім вакале, музыка застаецца лёгкай і непаўторна натхняльнай.

Gracie Abrams — Daughter From Hell
Улічваючы пашыраную палітру гукаў, тонкія рытмічныя і меладычныя эксперыменты з поп-музыкай, хачу сказаць — сапраўдныя пачуцці самі па сабе не ствараюць рызыкоўную музыку. Сапраўдныя пачуцці толькі злёгку выкрываюцца ў музыку. Гэты бэдрум-поп альбом, магчыма, ідэальна падыходзіць для тых, хто перажывае свежыя раны, сумныя настроі і асабліва эмацыйную непрапрацаванасць юнацтва.

Graveir — The Festering Triad
У аснове альбома ляжыць магутная перкусія і шчыльныя, бурныя рыфы, а дэпрэсіўны рытм паступова змяняецца рэзкімі воплескамі хуткасці — кульмінацыйная варыяцыя, якая апраўдвае сябе. У цэлым, трэці рэліз Graveir — гэта эфектыўны, інтэнсіўны, жорсткі блэк-метал, які гучыць лепш, калі тэмп мяняецца. Гітарная праца тут самавітая, а барабаны — інтэнсіўныя. Падмацаваны дысанансам, зруйнавальнай інтэнсіўнасцю і змрочнай, гнятлівай атмасферай, The Festering Triad працяты напругай, якая часам перарываецца больш грувовымі, рыфавымі бітдаўнамі.

New Order — (the best & rest of) New Order
Тры дыскі з рэміксамі могуць здацца камусьці залішнімі, бо калі ўсё добра, лепей ужо не бывае. Але гэтае пашыранае выданне шматкроць падкрэслівае рытм і груў, што робіць яго абавязковым для прыхільнікаў, якія шануюць больш сінтэзатарны бок творчасці гурта. Рэмайстраванае перавыданне альбомаў The Best of New Order 1994 года і The Rest of New Order 1995 года на чатырох дысках уключае 2 CD з трэкамі, раней даступнымі толькі на вініле, і новымі, якія раней не выдаваліся рэміксамі.

Kõdu — Kirjad Sõgedate Külast
Альбом падрабязна апісвае змрочнае разбурэнне глухой вёскі, расказваючы пра яе сюжэтныя аспекты праз серыю лістоў герояў, дзе кожная песня апавядае пра пункт гледжання розных жыхароў. Эстонскі гурт Kõdu засноўвае тэксты песень на сваёй роднай мове, чэрпаючы натхненне ў эстонскіх паэтаў XIX і XX стагоддзяў. На альбоме Kirjad Sõgedate Külast пераважае павольны блэк-метал, але таксама ён уключае ў сябе іншыя моманты, хоць і мімалётныя, такія як: эмбіентныя ўстаўкі, эклектычны інструментальны складнік, змяшаны з вясковымі аранжыроўкамі і драматычным стылем. Чыстыя гітарныя партыі і нават чыстыя вакальныя фрагменты даюць перадышку ад хуткага, рэзкага і перагружанага гучання. Вось выбітны альбом у шырокіх жанравых рамках сучаснага блэк-метала. Але здаецца для аўтараў гэта настолькі банальна, што ажно балюча.

Ethereal Darkness — Echoes
Узяўшы за аснову такія ўстояныя жанры, як меладычны дэт-метал, дум-метал і дэт-метал, яны аб’ядналі інгрэдыенты ў зачаравальнае, а часам і запамінальнае гучанне. Пагрузіць вас у цемру і прымусіць любіцб негатыўныя эмоцыі праз сумесь гэтых жанраў, а не менавіта адзін — не так ужо і проста. Разнаяйцавыя двайняты (дызіготныя двайняты) — самы распаўсюджаны тып двайнят. Яны ўзнікаюць, калі падчас авуляцыі вызваляюцца дзве асобныя яйкаклеткі, аплодненыя двума рознымі народкамі. Паколькі яны паходзяць з унікальных яйкаклетак і народкаў, яны маюць прыкладна 50% агульнага ДНК, што робіць іх генетычна нічым не адрознымі ад звычайных братоў і сясцёр. Разумееце пра што я? Кожная песня апускаецца ў сваю ўласную цемру, але ніводная з іх па-сапраўднаму там не затрымліваецца, і альбом пракладвае шлях праз месцы, якіх большасць людзей імкнуцца пазбягаць. Не зусім тое, што можна назваць шэдэўральным, але, прынамсі, можна назваць сумленным альбомам.

Nirriti — Dhrupad Anutpada
Перад тым як страціць прытомнасць вы ўжо не чуеце ўсё выразна і адчуваеце сябе вельмі расслаблена, такое ж адчуванне дае і гэты альбом. Шумная брутальнасць набліжаецца да гіпнатычнага стану, паколькі музыкі напаўняюць гэтыя фрагменты адчуваннем паўтарэння з дапамогай ледзь чутных гам і мігатлівых водгаласаў вакалу. Перкусійны гвалт, які, перарываючыся какафанічным выбухам, руйнуе любую цішыню ўдарамі талерак — выглядае як катаванне. Усюдыісная вакальная рэверберацыя, якая паўтараецца амаль з кожным пякельным ровам, ператвараючыся ў мноства жахлівай блытаніны і хаосу, становіцца апошнім задушлівым пластом у непранікальнай заслоне жаху. Для таго, каб быць прагрэсіўным, трэба значна больш, чым проста недарэчныя гітарныя рыфы і складаныя барабанныя партыі. Быць прагрэсіўным значыць разбураць музычныя межы, якіх, магчыма, ужо і не існуе. Усе традыцыйныя элементы прысутнічалі: бласт-біт барабанаў, пакутлівыя вакальныя крыкі, сцяна гітарнага гуку і агрэсія — глыбокі, змрочны і агрэсіўны блэк-метал… у гэтым няма ніякіх сумневаў. Але Nirriti, аднак Nirriti, зайшлі занадта далёка ў бясформенную бездань, каб дагрукацца да ўсіх, яны цалкам адданыя сваёй неартадаксальнасці. Дух метала заўсёды быў трансгрэсіўным. Хоць жанр больш не можа быць увасаблены толькі групай мужчын з доўгімі валасамі, апранутых ва ўсё чорнае з крыкамі аб сатане і смерці, у ім усё яшчэ застаецца элемент, які пагражае ўстоянаму парадку або светапогляду. Гэта найбольш відавочна ў самім гучанні, якое, відаць, адштурхвае большасць слухачоў, нават прыцягваючы такіх дзівакоў, як мы. Dhrupad Anutpada або Non-Origination — інтэнсіўны блэк-нойз з філасофскай тэмай, якая адмаўляе існаванне, яго ерась настолькі ж трансцэндэнтна жахлівая, наколькі і гучыць. Нячаста сустрэнеш альбом, які адчуваецца як гукавы ўдар пад дых, які не перастае біць цябе. Скоўвае эмацыйным уздзеяннем, уяўляе сабой высокаінтэлектуальны, глыбока прадуманы і вельмі эмацыйны твор, які адкрывае сваю душу тым, хто гатовы яго пачуць, у надзеі, што яны паставяцца да яго з цеплынёй і разуменнем.

Duir — Catarsi
Італьянскі гурт Duir, які грае ў стылі атмасфернага фолк/блэк-метала, вяртаецца са сваім другім поўнафарматным альбомам Catarsi. Іх гучанне здаецца жывым і натуральным, фальклорныя інструменты дапаўняюць традыцыйнае спалучэнне гітар і ўдарных. Атрыманае спалучэнне прыцягвае стрыманай прыгажосцю, якую я часта асацыюю з фальклорным металам, дазваляючы Duir пракласці шлях, паралельны блэк-металу, адначасова развіваючы свае ўласныя, непаўторныя гукавыя тоны. І хоць флейта і катрынка дадаюць дадатковае вымярэнне ў якасці меладычнага цэнтральнага элемента, яны робяць больш, чым проста акцэнты і ўпрыгожванні.

Дзяніс Леснік

Таксама чытайце:

The Rolling Stones — Hackney Diamonds. Іх лепшае з часоў сямідзесятых?
AD OZIUM — In the Style of Dead Sparrows
Darkthrone — Pre-Historic Metal
Foo Fighters — Your Favorite Toy