Primavera Sound аб запуску новага мадрыдскага фестывалю

Нядаўна правядучы фестываль Primavera Sound у Партугаліі, Бразіліі, ЗША, Аргенціне і Чылі, франшыза ўпершыню гэтым летам закіне сястрынскае мерапрыемства ў Мадрыд праз тыдзень пасля фестывалю ў Барселоне. Лайнапы будуць аднолькавымі. Раней Primavera абвясціла, што хэдлайнерамі стануць: Depeche Mode, New Order, Pet Shop Boys, Måneskin, Blur, Kendrick Lamar, Rosalia, Skrillex, St. Vincent, Calvin Harris.
Арганізатар фестываляў Хуан Понс натуральна сказаў пафасныя банальныя словы: «Мы вырашылі стварыць гэтую новую пляцоўку, таму што гэтае месца мары для фестывалю і створана для яго. Мы б адчувалі сябе недарэчна, калі б не скарысталіся I верагодна, мадрыдскi будзе лепшы за барселонскі.
Так, дадамо, што Арганда-дэль-Рэй, Сьюдад-дэль-Рок уяўляе сабой спецыяльны комплекс, прызначаны для правядзення найбуйнейшых музычных фестываляў. Ён распасціраецца на 274000 квадратных метраў, абсталяваны фантанамі і зялёнымі зонамі, мае прыбудову з аўтастаянкай плошчай 150000 квадратных метраў і месціць 96000 чалавек.
Як дабрацца? Міжнародны аэрапорт Мадрыд-Барахас імя Адольфа Суарэса: размешчаны за 12 км на паўночны ўсход ад сталіцы. Да цэнтра горада ўсяго 30 хвілін на грамадскім транспарце. Далей — Станцыя Чывітас Метрапалітана (7 лінія метро) адтуль бясплатны шатл бас.
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Iggy Рop — Every Loser
Depeche Mode — Spirit
Maneskin – Rush!