Калаж паспяхова захаваны

Xiu Xiu — 13″ Frank Beltrame Italian Stiletto with Bison Horn Grips
Бескампрамісныя мастакі аднолькава шануюць прыгажосць жыцця і ўсе яго цёмныя, выродлівыя бакі. Бліскучая і скажоная, напружаная і адкрытая пласцінка, якая па-майстэрску сканструявана, магчыма, з’яўляецца лепшай працай Xiu Xiu, а магчыма — не, з такімі гуртамі складана, яны сталі больш даступнымі, але і больш далёкімі.

Jake Bugg — A Modern Day Distraction
Што людзі чуюць у гэтым выканаўцы Калчаног не ведае. Для мяне Джэйк, несумненна, не ў курсе, як звяртацца з запамінальнай мелодыяй, нават калі ён, здаецца, не жадае выходзіць за рамкі сваёй раней усталяванай зоны камфорту. Сучасны брытанскі рок-трубадур прапанаваў шчыра нецікавыя разважанні аб свеце, у якім мы знаходзімся сёння, месцамі пад гітарны рок-гук 1960-х гадоў.

Sløtface — Film Buff
Пасля таго, як Ласэ Локей і Тор-Арнэ Вікінгстад сышлі, каб заняцца іншымі справамі, Хэйлі Шы стала адзінай удзельніцай трэцяга поўнафарматнага рэлізу нарвежскага панк-поп-гурта Sløtface. У цэлым класічны жаночы поп-панк які скочваецца да паўэр-попа. У той час як новае пакаленне артыстаў робіць вынаходлівыя рэчы, каб зноў ажывіць гітарную музыку, дзве хвіліны смаркатых панкаўскіх рыфаў ужо не маюць таго ж уплыву, што і раней.

Dolores Forever — It’s Nothing
Дэбютны поўнафарматны рэліз брытанскага інды-поп-дуэта Dolores Forever – гэта добры старамодны альбом у лепшым сэнсе гэтага слова. У роўнай ступені сінці-поп 1980-х і софт-рок 1970-х, з бясспрэчным пробліскам дзяўчынак.

Maximo Park — Stream of Life
На Stream Of Life няма нічога асабліва новага, але гэтая не абраза – насамрэч, шматлікія людзі слухаюць адрывіста-шалёны поп, як па мне тое для гучання на летніх тэрасах, так каб вы не задумляліся аб аўтары – падыходзіць.

Ezra Collective — Dance, No One’s Watching
Гэта магутны альбом-заява, які паднімае планку, усталяваную гуртом у мінулым, на вар’яцка высокі ўзровень. Грув здаецца глыбей, духавыя больш рэзкімі, а хукі больш чапляюць. Што я ведаў пра фанк, пра джаз фанк, яго заўсёды адрознівала слаўнае, абуральна грэблівае зліццё гукаў. Тут таксама сутыкаецца дыяпазон музычных дасылак: галавакружныя дабавыя гукавыя ландшафты, афробіт і кубінскія рытмы, а джаз і фанк як гібрыдная форма, якая вызваляе.

Lady Gaga — Harlequin
Мне падабаецца Lady Gaga як творчая адзінка, але я не фанат яе альбомаў. Harlequin таксама зусім не фантан, а дзёрзкая, дурная каша для ўсіх, хто не гатовы купіцца на яе шматлікія дзівацтвы. Для астатніх Gaga вярнулася, хаця альбом не падымецца на вяршыню ў размовах пра лепшыя працы Lady. Магчыма, гэта проста яскравае пяро ў яе капелюшы, але варта прызнаць, што не ва ўсіх ёсць такія галаўныя ўборы. Запал артысткі да старога галівудскага гламуру і гратэскнасці заўсёды быў глыбока закладзен у яе душы монстра славы. Прысутныя ў малой колькасці экстравагантныя, майстэрскія гукавыя дасылкі да вар’яцтва Харлі Квін даюць Гаге магчымасць прадэманстраваць сваё вакальнае майстэрства спосабамі, якія часта здаюцца нацягнутымі ў звычайным сучасным поп-асяроддзі. Harlequin хутчэй дзівоцтва, чым класіка. Ён парадуе прыхільнікаў джазавых стандартаў і прыхільнікаў Гагі, якія адчулі, што яна страціла частку свайго энтузіязму, а цудоўная версія песні World of a String у стылі Dusty Springfield 1960-х гадоў магла б стаць поп-хітом у любую эпоху.

A Place to Bury Strangers — Synthesizer
Змешваючы элементы нойз-рока, электроннага дарк-вейва і нават пост-панку з гатычным адценнем, гурт ідзе згодна з прэс-матэрыяламі, а асноўная ідэя фронтмэна APTBS Олівера Акермана для альбома заключалася ў тым, каб нешта, што адчуваецца было наўмысна хаатычным, бязладным і чалавечным. Synthesizer — вызначана іранічная назва, улічваючы, як у свае самыя раннія дні гэты самы інструмент выклікаў падобныя жахі з нагоды страты чалавечнасці ў музыцы, а цяпер так шмат пакінута на водкуп ІІ — вось у чым сутнасць. Вінілавыя копіі Synthesizer пастаўляюцца з убудаваным друкаваным поплаткам, таму вокладку альбома можна прайграваць як сінтэзатар. Вядома, у гэтым ёсць скептычны аспект: гэта трук, каб зноў прыцягнуць увагу да педальнага бізнэсу Акерманна. Але гэта таксама адпавядае яго галоўнай місіі: абсталяванне і апаратура могуць быць створаны для таго, каб уключаць больш людзей, а не замяняць іх; і нават калісьці які палохаў сінтэзатар можа выступаць у якасці выразнасці.

Half Waif — See You at the Maypole
Часта дорыць моманты радасці. Больш шырокі спектр жывых музыкаў — арфа, кларнет, скрыпка, вакальны ансамбль — дае песням накшталт Collect Color і Big Dipper магчымасць дыхаць і надае больш рэдкім, больш электронным трэкам накшталт Violetlight і Heartwood адчуванне інтымнасці ў параўнанні з астатнім. У цэлым, яшчэ больш кранальнымі з’яўляюцца адносна стрыманыя кампазіцыі, такія як рытмічная, фартэпіянная балада Sunset Hunting, жудаснаватая і экалагічная Mother Tongue, хоць нішто ў See You at the Maypole не з’яўляецца простым ці пазбаўленым рашучасці.

Thee Sacred Souls — Got a Story to Tell
Гэтыя меладычныя басовыя лініі, фонавыя барабаны, смачныя тэкстуры клавішных і гітар і разумнае выкарыстанне прасторы спалучаюцца з узнёслым песенным майстэрствам.
Усё падаецца са звышнатуральнай дакладнасцю, песні гурта пра каханне, юрлівасць і знямогу вібруюць веліччу, адначасова закранаючы тую ж эмацыйную драму, што і яркі, захапляльны рэтра-соўл.

Godspeed You! Black Emperor — No Title as of 13 February 2024, 28,340 Dead
Ахраненая назва, у астатнім занадта пост-фатальная херня. Вось гурту Godspeed You! Black Emperor, як бы гэта тупа не гучала, не хапае карпаратыўнага мэйнстрыму ўплыву, музыка адпавядае бяздумнай сіле сваёй назвы, пакідае месца для дыскамфорту. Калчаногу спадабалася толькі тое, што струнныя гуляюць як урыўкавыя фрагменты мелодыі па-над гартаннымі басовымі гудзеннямі, эфект сапраўды трывожны.

Caribou — Honey
Honey — гэта рэйв-музыка для вечарыны на аднаго, ураўнаважвае поп-тэндэнцыі з дынамізмам і размахам фестывальнага танца, ствараючы знешне экспрэсіўную індывідуальнасць эмоцыі. Honey таксама бракуе глыбіні апавядання, вы, верагодна, застанецеся чакаць большага зместу, вас толькі адцягнуць мелодыі, якія быццам млявае падганянне да прыпеву без якой-небудзь дасціпнасці ці цёмнай сіметрыі.

The Smile — Cutouts
Там дзе можна пачуць эксплуатацыю навыкаў з каталога Radiohead у асноўным засмучэнне становіцца весялей. Астатняе не горш, а імправізавана і джазава. Хоць, безумоўна, інструментальная частка мае залішнюю тэндэнцыю да звілістасці, The Smile гучаць, калі можна так выказацца, суцэла камфортна ў рамках таго, што зараз з’яўляецца іх устоянай эстэтыкай.

Geordie Greep — The New Sound
Гэта неверагодна падобны на мюзікл рок, рэпкор твор, вытрыманы ў стылі гратэск —
падзеліць людзей на тых, у каго сапраўды выбухне мозг, і тых, хто будзе высмейваць самаўлюбёную лухту Geordie Greep. Аднак вы дакладна не знойдзеце іншага альбома ў гэтым годзе, які б гучаў так інтэнсіўна, крэатыўна, амбіцыйна і напоўнена ідэямі, але не выклікаў жадання выключыць ад бязладзіцы з амбіцый і авангарднай перагрузкі. Аднак ёсць моманты, калі аўтар кідае занадта шмат ідэй у адну песню, што прыводзіць да разбалансаваных структур.

Coldplay — Moon Music
Гэты гурт у дзвюх песнях меў рок-схільнасці, сам сябе знішчыў выбліскам поп-хукаў. Moon Music яшчэ больш прэтэнцыёзны поп, чым мінулыя працы. Пра лірыку, сусветная праўда ў тым, што кахання недастаткова, каб перамагчы ўсе шматзначныя хваробы, з якімі сутыкаецца чалавецтва, і слабасць Coldplay у тым, што яны не аддаюць належнае гэтай складанасці. Наіўнасць і ўпарты аптымізм заўсёды п’янкія, але гэтыя перыяды павінны чаргавацца чымсьці хоць часам больш сур’ёзным, як у жыцці, так і ў творчасці, каб быць найвялікшай сілай.

Дзянic Леснiк

Таксама чытайце:

Lady Gaga — Harlequin
The Voidz — Like All Before You
Molchat Doma — Belaya Polosa