Раствор М200

Katie Gavin — What a Relief
Альбом уяўляе сабой сучасную версію класікі фемінісцкага фольку, але добрыя моманты музыкі часта гучаць спехам, а інтраспектыўныя аўтапартрэты і гісторыі, поўныя суперажыванні, здавалася б, прыходзяць да нас без усялякай мэты.
Mount Eerie — Night Palace
Максімалісцкія песні, якія распасціраюцца ад гукавых калажаў даўжынёй менш за адну хвіліну да 12-хвілінных празаічных паэм, дзе меладычнае індзі-гучанне суседнічае з блэк-металічным крыкам. Усё падобна на тое, што чалавек вельмі моцна псіхаваў, а праз хвіліну пераходзіць у lounge rock. Хоць я кахаю падобнага кшталту музыку, я сапраўды скажу, што гэта яе агідны прыклад. Вядома, у гэтым хаосе ёсць прыгажосць — адчувальнасць, але альбом дэманструе стан замяшання, у якім усё знаходзіцца ў руху і не зусім тое, чым здаецца першапачаткова. Night Palace плюс да ўсяго дасягае апісанага знясільваючым эфектам, спрабуе зрабіць шматлікае, сказаўшы пры гэтым няшмат. Карацей, гэтак жа волкі, як і Mount Eerie. Не думаў, што менавіта так скажу, але магчыма, менш апантаны падыход пайшоў бы на карысць праслухоўванню. Уражанне ад музыкі сказіла і лірыку, думаю дарма інтэнсіўна асабістае змешваецца з палітычным і экзістэнцыйным.
Haley Heynderickx — Seed of a Seed
Чым больш Haley няўпэўненая ў чымсьці, тым больш яна ўпэўненая, што жадае спяваць пра гэта, дакладней пераходзіць ад магутных працяглых меданосных нот да гуллівага гутарковага спеву. Гітарная праца можа здацца нескладанай на першы погляд, але гэта толькі таму, што яна нязмушаная. Увогуле, калі вы фанат дзіўнага фольку, то трымаеце скрынку сурвэтак паблізу.
Willie Nelson — Last Leaf on the Tree
91 год, 76 альбом, класна, што Willie Nelson не спачывае. Так, кантры-каверы на Beck, Flaming Lips, Keith Richards, Nina Simone, Tom Waits, Neil Young, але Нэльсан прыўносіць у іх важкасць, філасофскі, часам гумарыстычны погляд на жыццё і погляд наперад, на смерць, які адлюстроўвае яго старэчыя гады, як быццам кожная песня можа стаць апошняй.
The Body — The Crying Out of Things
Перкусія post-noise, але шумы, з імі перабольшваюць, хрыпы і гэтак далей, усё надакучае, як і жаночы вакал Felicia Chen. Эксперыментальны металічны дуэт The Body сцвярджае сябе сярод ляска і шуму выродліва і жудасна пераважна гучна. Як бы пакутліва і няўтульна ні было ў жахлівым скажэнні, часам незвычайныя інтэрпрэтацыі гуртом даба, электронікі і папулярнай музыкі набываюць выдатныя рысы з дапамогай жывых струнных, духавых інструментаў і фартэпіяна.
Our Girl — The Good Kind
Гурт па-ранейшаму захоўвае рэфлексіўны падыход да інды-року з элементамі гранжу і шугейзу, але ўсё старамодна і ні пра што, выконваючы паступовыя змены тону і тэмпу з раз’юшанай асцярожнасцю.
Primal Scream — Come Ahead
Ніколі раней Primal Scream не гучалі настолькі недарэчна ці адарвана ад рэчаіснасці, калі фанат, то не запомніце іх такімі. Уласцівы пласцінцы далікатны аркестраваны, упрыгожаны госпел-харамі філадэльфійскі соўл 70-х з дыска-бітамі.
Словы — замаскіраваныя вялізных строфах банальнасці па тэме залежнасці і несправядлівасці.
Warmduscher — Too Cold to Hold
Карацей кажучы, усё ж, занадта холадна, каб утрымаць. Здавальняючае гучанне жаночага поп-року з душком 90-х, па пачатку крыху прадказальна, затым з элементамі хіп-хопа, джаза і панк-фанка. Хай і не крынічыць разнастайнасць, затое часам таленавітую музычнасць і чароўнасць можна знайсці, няхай нават у альбоме і няма па-сапраўднаму «вялікага» моманту.
Gwen Stefani — Bouquet
У некаторых момантах альбом пагражае застацца крыху аднастайным радыёпопам 80-х, але ў Bouquet няма нічога адкрыта дрэннага, не зразумею, чаму яго лаюць за нясмачнасць і пасрэдныя аранжыроўкі. Стэфані сказала, што запіс быў натхнёны яхт-рокам 70-х гадоў, які яна слухала ў дзяцінстве ў сямейным універсале. Так, музыка тут неіранічная, але і Гвен ужо не дзяўчынка. Плыўны рух да свайго саду жаночай задаволенасці дастаткова прыемна і бяспечна. У ім выразна прасочваецца эмацыйная глыбіня, якая стварае адчуванне, быццам аўтар зноў хутка будзе на піку свайго майстэрства ў напісанні песень. На новым зусім іншым пранізлівым жаночым піку.
FLO — Access All Areas
Добрую ідэю трэба дапрацаваць, перш чым сапраўды заяўляць аб сабе. Часам пласцінка спатыкаецца аб сваё імкненне абапірацца на класічную схему R&B, застаючыся пры гэтым эксперыментальнай. Рэтра-ўплывы з настальгічным сэмпляваннем тут дрэнна зліваюцца з сучаснай тэматыкай і метадамі прадзюсавання.
Tears for Fears — Songs for a Nervous Planet
Апошні паўнафарматны рэліз Tears for Fears уключае чатыры новыя песні і 18 жывых трэкаў з канцэрта 2023 года ў Франкліне, штат Тэнэсі. Новыя песні — першыя пасля альбома-вяртання 2022 года The Tipping Point — стандартныя сінці/ці проста-поп-мелодыі са слізготнымі эмбіентамі і сучаснымі псіхадэлічнымі дыска тонамі. Улучаныя ў жывую частку з FirstBank Amphitheater у Тэнэсі, нумары, пераносяць сваю элегантнасць 80-х. У цэлым, мае права на жыццё, але мне такія рэлізы не даспадобы.
Poppy — Negative Spaces
У цэлым гэта размашысты, нечаканы альбом, які даказвае, што цяжэйшае гучанне Poppy ідзе. Намяшана ўсё: ад простай папсы да хэвіметала з індастрыялам. Паслухаў — не задумаўся — забыўся — гэта музыка для нашай постжанравай, постусеагульнай лічбавай эпохі. Negative Spaces горш, чым папярэднія працы.
Kim Deal — Nobody Loves You More
Кімберлі Эн Дзіл — амерыканская спявачка і музыка, найбольш вядомая як бас-гітарыстка Pixies і гітарыстка і вакалістка ў жаночым інды-пост-панк гурту The Breeders. Сольны дэбют яе гучыць шырока. Задуменна-летуценныя мелодыі спалучаюць у сабе авангардны поп, альт-кантры, струнныя, якія нарастаюць, і гулкія духавыя. Nobody Loves You More гучыць адначасова так, быццам гэта даўно страчаная сесія 1996 гады, і, так быццам нейкім чынам, ідэальна падыходзіць да моманту. А чаму, ды таму, што апошнія некалькі гадоў альтэрнатыўная гітарная музыка цалкам настальгуе аб назоўніках 90-х. У многіх адносінах праект уяўляе сабой коўдру, якую можна прадаць, як і ў яе сучасніцы Кім Гордан з «The Collective» у пачатку гэтага года. Індустрыяльны ўкус басу холадна ківае ў бок розных эпох пяцідзесяцігадовай кар’еры аўтара, вось і ўсё.
Linkin Park — From Zero
Адкажыце на пытанне, толькі шчыра і самуму сябе, ці слухалі лі бы вы такое не глядзячы на брэнд? Адкажу за сябе — я не слухаў бы. Музыкам трэба было зрабіць нешта новае і ўдасканаліць сябе пад новай назвай з новым жыццем. А старыя фаны і так бы падцягнуліся. Назва From Zero пра тое, што гурт пачынае ўсё нанова. Але навошта кал нічога рэвалюцыйнага ў ім, вядома, няма. У прыватнасці, From Zero капіюе стылі гучання першых трох альбомаў LP, не дасягаючы іх эмацыйнага ці гукавога ўздзеяння. Ахопленая тугой лютасьць Hybrid Theory, гімны Meteora і схільнасці да альтэрнатыўнага року Minutes to Midnight – гэта не проста арыенціры, яны з’яўляюцца падмуркам усёй музыкі. Магчыма, падобная пазнавальнасць вызначыць прывабнасць From Zero для шмат каго, але ж вы ведаеце, што людзі ідыёты (так казаў Біл Мюррай), таму пагугліце што ім падабаецца. Пры першым праслухоўванні From Zero не моцна адрозніваецца ад шаблону, які зрабіў Linkin Park адным з самых вядомых гуртоў нулявых. Такія хіты, як In The End, спалучалі рэп з не вельмі легкім металам і скрэтчамі. Песні былі прысвечаны экзістэнцыйнай тузе і вынікалі трафарэтнай статыцы «ціха-гучна-ціха». Аднак новыя трэкі не запальваюць як ранней, таму што і ты ўжо не падлетак. Галоўныя сінглы ні аб чым, ну шчыра — лайно. Эмілі не з’яўляецца заменай Чэстэра — ніхто не заменіць яго голас і душу — Армстранг спосаб падоўжыць жыццё Linkin Park, каб зарабляць грошыкі, а мы ўсе тут за мастацтвам прыйлі, а на нашай настальгіі робяць іх. Але шкада, што, нягледзячы на вакальную моц і спрыт Эмілі Армстранг, па сутнасці, яе звялі да ўдзелу ў тым, што ў асноўным адчуваецца як караоке Linkin Park. Ідэя: лепш бы рандомна абіралі заўзятара з натоўпу і кожны б пеў па адной… а потым яшчэ па адной, такое б спадабалася жыхарам фэстаў. Але гэта маё асабліва асабістае меркаванне. Дзякуй.
The Cure — Songs of a Lost World
Мне здаецца, з альбомам Songs Of A Lost World гурт The Cure толькі пачынае ўступаць у пару сталасці. Нягледзячы на мінулыя гады і нумар рэлізу, для мяне ўсё гучыць не як кульмінацыя творчай спадчыны, а менавіта, як паспяванне і пераход у дарослыя страты і гора. З такой нагоды, я скажу, што з саўндтрэкам да вечна змрочнага падлеткавага ўзросту — скончана. Магчыма, Songs of a Lost World не ўяўляе сабой значнага кроку наперад у параўнанні з лепшымі працамі, але канцэнтраваная доза Роберта Сміта — гэта заўсёды добра, калі ў патрэбны час. Аномія — вось як бы я назваў адным словам, тое, што навявае мне пачутае, нягледзячы на невялікія адхіленні ад змрочнасці і засмучэння. The Cure даказваюць, што яны не страцілі здольнасці ператвараць свае ўзрушэнні ў неверагодна экспрэсіўныя кампазіцыі, але цяпер гэта менавіта ў роўнай ступені вялічна, злавесна і займальна, абагульненым словам даросла. Мастацтва адлюстроўвае сваю эпоху, і менавіта гэтую тэзу добра перадае матэрыял, хоць ён, на мой погляд, не сапраўды сапраўдны шэдэўр канкрэтна зараз, але можа ім стаць праз нейкі час, што для альбома будзе толькі плюсам.
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Петля Пристрастия – Суперпазіцыя
Pixies — The Night the Zombies Came
Molchat Doma — Belaya Polosa