Музычная крытыка мёртвая. Змяніць?

Дык чаму ж мы чытаем крытыку? Звычайна гэта кіраўніцтва для спажыўцоў — давераная крыніца, якая дапаможа адсартаваць сігнал ад шуму для вас, і, спадзяюся, прымусіць прытармазіць і звярнуць погляд на мастака. Менавіта спыніць, дапамагчы ўбачыць годнае, а не адбракаваць дрэннае, бо прайсці міма вы можаце і самі. Калчаног лічыць, сапраўдная вялікая крытыка — гэта воля ад цыклу шуміхі, радасць ад чытання, а не суровы трактат або рэкамендацыя ад таго, хто даў сабе самазваны тытул культурнага брамніка.
Вядзі мяне да нязведаных месцаў пішучы брат праз твае разважанні і задуменнасць, бо інтэрнэт стварыў утоеную сферычную бурбалку, дзе людзі баяцца здацца ідучымі не ў нагу з агульным кансенсусам, да якога самі з гадамі фанацтва дашлі.
Хоць музычная крытыка, магчыма, стала больш персаналізаванай, недахопам з’яўляецца тое, што з такой колькасцю рук, якія дзіка змагаюцца за ўвагу, яна здаецца смеццевай ямай аматарскіх меркаванняў і таксічнага дыскурсу.
Маркетынгавыя кампаніі, рэкламныя выдаткі, энтузіязм лэйблаў залежаць ад фактычных і патэнцыйных продажаў артыстаў, падабаецца нам гэта ці не.
Праблема пагаршаецца адсутнасцю якіх-небудзь адчувальных вынікаў для тых, хто спрабуе працаваць з новымі асобамі, дапамагаючы ім развівацца і атрымаць поспех. Цяпер падштурхоўваючы музыкаў на загалоўкі платформаў, усе разумеюць, што занадта часта штуршок згасае, задыхаючыся да таго, як матэрыял зможа выйсці на дастатковую аўдыторыю. Вось праклён існуючай рэчаіснасці — у нас больш доступу да музыкі і, такім чынам, да незразумелых і дробных пачаткоўцаў. Плюс — мы даведаемся пра іх, мінус — гэтым аўтарам становіцца ўсё цяжэй дыхаць, каб мець значэнне, права на памылку не застаецца.
У сучасным свеце, такі чалавек, як, напрыклад, Дэвід Боўі, хутчэй за ўсё, не атрымаў бы другі шанец. Гэта асабіста маё меркаванне. Ягоная кар’ера спынілася б на першым альбоме.
Мы таксама, здаецца, дасягнулі кропкі, дзе дыфузны характар даступных сродкаў масавай інфармацыі знізіў ролю крытыка да звычайнага ўдзельніка, а не эксперта. Мы, забыліся, што журналісты дапамагалі асэнсаваць зрухі і тэндэнцыі ў культуры і сусветным парадку, спрыялі руху падполля ў мэйнстрым. Відавочна, што ўсё змянілася, многія з адметных рыс прадстаўнікоў дадзенай прафесіі зараз дэмакратызаваны, толькі адзінкі кідаюць выклік нашым эстэтычным стандартам.
Урэшце , гэта не добра для любога з нас. Адсутнасць моцных, інфармаваных і крытычна важных галасоў, якія адстойваюць новае мастацтва, якія прывабліваюць грамадскасць да ацэнкі, робіць папулярную культуру слабейшай. Калі мы сапраўды адчуваем, што анархісцкі культурны клімат не можа прэтэндаваць на заяўленую вагу, тады мы таксама павінны прызнаць, што канцэпцыя масавай культуры сама па сабе мёртвая.
Я правёў вельмі маркотны дзень, праглядаючы музычныя выданні. І што я даведаўся? У значнай ступені тое, што і чакаў: абнаўленні ў асабістым жыцці і судовых скаргах, яшчэ аб перавагах у брэндах і ежы.
Я прачытаў некалькі рэцэнзія на альбомы, мне сказалі, што яны былі нахабныя, гарачыя, сэксуальныя, мудрагелістыя.
Вынік:
Музычная журналістыка, як і ўсё астатняе добрае ў свеце, павінна кіравацца страсцю, а не грашыма. Па большай частцы, крытыка зараз — пацалункі без сэксу. А ён жа патрэбен, праўда?
Дзянic Леснiк
Таксама чытайце:
Як стэрэа было прададзена людзям.
The Cure — Songs of a Lost World
Петля Пристрастия — Суперпазіцыя