Такім чынам, можна жыць і так.

The Cure — Songs of a Lost World
Мне здаецца, з альбомам Songs Of A Lost World гурт The Cure толькі пачынае ўступаць у пару сталасці. Нягледзячы на мінулыя гады і нумар рэлізу, для мяне ўсё гучыць не як кульмінацыя творчай спадчыны, а менавіта, як паспяванне і пераход у дарослыя страты і гора. З такой нагоды, я скажу, што з саўндтрэкам да вечна змрочнага падлеткавага ўзросту — скончана. Магчыма, Songs of a Lost World не ўяўляе сабой значнага кроку наперад у параўнанні з лепшымі працамі, але канцэнтраваная доза Роберта Сміта — гэта заўсёды добра, калі ў патрэбны час. Аномія — вось як бы я назваў адным словам, тое, што навявае мне пачутае, нягледзячы на невялікія адхіленні ад змрочнасці і засмучэння. The Cure даказваюць, што яны не страцілі здольнасці ператвараць свае ўзрушэнні ў неверагодна экспрэсіўныя кампазіцыі, але цяпер гэта менавіта ў роўнай ступені вялічна, злавесна і займальна, абагульненым словам даросла. Мастацтва адлюстроўвае сваю эпоху, і менавіта гэтую тэзу добра перадае матэрыял, хоць ён, на мой погляд, не сапраўды сапраўдны шэдэўр канкрэтна зараз, але можа ім стаць праз нейкі час, што для альбома будзе толькі плюсам.

Porridge Radio — Clouds in the Sky They Will Always Be There for Me
Знаходзячыся дзесьці паміж альтэрнатыўным рокам, інды-попам і альбомам аўтара-выканаўцы, гэты матэрыял, як і шматлікае іншае сёння — стомнае ныццё з амбіцыямі на грандыёзнасці арэна-рока, гэта значыць ныццё з надрывам, якое рызыкуе быць прыгнечаным сваімі змрочнымі даляглядамі.

MC5 — Heavy Lifting
Канадскі прадзюсар Боб Эзрын, найболей вядомы сваім паўвекавым супрацоўніцтвам з Элісам Куперам, а таксама які працаваў над класікай 70-х, пачынальна з Pink Floyd — The Wall і сканчваючы Kiss — Destroyer, пераканаў Уэйна Крамера абвясціць Heavy Lifting альбомам MC5. Няўрымслівы гітарыст пакінуў гэты свет 2 лютага 2024 года ва ўзросце 75 гадоў, ён зрабіў гэта, ведаючы, што завяршыў працу над першым за 53 гады альбомам, выпушчаным пад імем запальнага калектыва Motor City Five. Праз тры месяцы, сыход бубнача Дэніса «Machine Gun» Томпсана, азначаў, што вогнішча гэтых легенд «баявога рок-н-ролу» з Дэтройта канчаткова згасла — калі не лічыць гаручай энергіі, якая заўсёды цеплілася ў іх трох знакавых альбомах з 1969 па 1971 год. Аднак, калі пакінуць убаку пытанне брэндынгу – гэта просты хард-рок, крыху састарэлы і клішаваны, увагу прыцягваюць хіба што госці, ад Слэша да Тома Марэлы.

Jerry Cantrell — I Want Blood
Гэта ў цэлым больш гнятлівы альбом, чым Brighten, і таму прыхільнікі Alice In Chains захочуць такую цяжкую, брудную і змрочную агрэсіўную альтэрнатыўную рок-музыку. Голас Кантрэла вар’іруецца ад незадаволенага да выдатнага гудзення са злавеснай напругай дрэйфуючы над жудасным гітарным арпеджыа. Тэксты з аўрай смерці абапіраюцца на старыя музычныя навыкі, якія зрабілі Alice In Chains аднымі з заўважных прадстаўнікоў пакалення гранж гітарыстаў.

Japandroids — Fate & Alcohol
Чацвёрты і апошні поўнафарматны студыйны рэліз канадскага інды-рок-дуэта Japandroids — шумная, але меладычная лебядзіная песня, поўная гітарных акордаў, якія нагадваюць мне Blink-182. Сярод грукатлівых барабанаў лірыка аб сумнеўных барах і жанчынах, якія тусуюцца на поўную, мы ж не кажам — шпульку, так, проста на поўную. Вось тыя, хто ўсё яшчэ верыць, што жыццё можа быць выратавана трыма акордамі, праўдай і шклянкай добрага пойла. На альбоме Fate & Alcohol Japandroids дэманструюць тую ж перакананасць, якая зрабіла іх раннія запісы цудоўнымі. Нажаль, аўтары не могуць пераадолець адчувальную неадпаведнасць паміж іх цяперашнім жыццём і персанажамі, якіх яны малююць у сваіх песнях.

W. H. Lung — Every Inch of Earth Pulsates
Прапаноўваючы пераканаўчае разважанне аб узаемадзеянні кахання і страты, альбом, тым не менш, дазволіць патанчыць, калі ёсць настрой. Synthpop і post-punk у іх выкананні інтуітыўна разумее дынаміку і прыцягальнасць танцпляца гэтак жа, як і мастацтва стварэння поп-музыкі. Every Inch of Earth Pulsates — прыдатная назва для пласцінкі, якая не марнуе ні секунды на тое, каб прымусіць нервовую энергію рухаць вашыя ногі.

Razorlight — Planet Nowhere
Незвычайна папсовыя для гаражнага року мелодыі, азмрочаныя ванітнымі намёкамі на сэкс. Planet Nowhere мяжуе паміж іроніяй і недарэчнасцю. Кавалачак дзёрзкай поп-музыкі з вострымі бакамі адчуваецца як страчаная магчымасць, паказваючы на тое, якімі Razorlight маглі б стаць класнымі, але не сталі і ці наўрад стануць.

Pom Pom Squad — Mirror Starts Moving Without Me
Асноўныя тэмы Mirror Starts Moving Without Me закранаюць самаўспрыманне і сканцэнтраваны вакол бесперапыннага і часам цяжкага шляху, на якім мы хочам даведацца, хто мы ёсць насамрэч. Такі пасыл цяжка засунуць толькі ў поп абалонку, таму смелы пераход да больш змрочнай эстэтыкі, якая ідэальна спалучаецца з яе здольнасцю даследаваць зменлівыя прэтэнзіі і імкненні, дадае ноткі індзі і гранжу, але толькі ноткі.
Бэрын трансфармуецца ў слабых персанажаў, якія ўвасабляюць яе сіндром самазванца, працягвае пісаць запамінальныя, салодкія гімны, якія апісваюць пакуты ранняй даросласці і хоча растлумачыць адну рэч: выява чырлідерші пераацэнена і знясільваючы клішавана. У альбоме, які часта прадстаўляе аўтара як дзяўчыну ў бядзе, ёй удаецца сыграць ролю героя, каб быць дзёрзкай як Billie Eilish і тэатральнай, як Taylor Swift.

Fievel Is Glauque — Rong Weicknes
Далікатны шансон і джаз-поп-мініяцюры кампенсуюць калейдаскапічны спосаб, якім музычныя інструменты пераходзяць адзін у аднаго. Мудрагелістыя структуры і гуллівыя недахопы папсовай псіхадэлікі пазітыўна ззяюцб, калі заахвочваецца імправізацыя. У Fievel Is Glauque ёсць тлумачэнне.

Halsey — The Great Impersonator
Гэта не альбом, прызначаны для таго, каб быць лідарам чартаў. Няма відавочных радыёхітоў. Нягледзячы на тое, што The Great Impersonator (Вялікі пераймальнік) падкрэслівае тое, чаму Холзі навучылася ў іншых, ён паказвае і тое, што адрознівае яе: настойлівасць у выразе моцнага болю праз свае песні. Halsey не вельмі добра пераймае. The Great Impersonator чэрпае свой уплыў з артыстаў, якія яе натхнялі, ад Дэвіда Боўі да Брытні Спірс.
Адсылкі, нажаль, часта відавочныя. Letter to God (1983) з’яўляецца дакладнай копіяй I’m on Fire Бруса Спрынгсціна, а Panic Attack — Dreams Fleetwood Mac.

Laura Marling — Patterns in Repeat
Patterns In Repeat — адзін з лепшых запісаў у кар’еры Laura Marling на сённяшні дзень, таму, што ў ім практычна няма музыкі. Адкрыта выказваючы свае самыя патаемныя пачуцці, Лора ў чарговы раз дамагаецца прызнання крытыкаў, павагі слухачоў і асабістага задавальнення, вось такі кавалачак яе ўласнай хатняй гаспадаркі. Інтымны голас, мякка перабіраецца гітара — як калыханка — цячэ матчына цяпло, якое рызыкуе згусціцца да ванітнай прысмакі, калі меллотрон і струнныя выкарыстоўваюцца для закліку анёлаў да абароны. Усё ў гэтым альбоме гаворыць пра чалавека, які знаходзіцца ў стане спакою, ад тону голасу да плыўнасці гуку і празрыстасці тэкстаў.

Soccer Mommy — Evergreen
Тут ёсць новы ўзровень вытанчанасці, які адпавядае таму факту, што калісьці падлетку, які запісваў музыку дома, зараз 27, і гэта яе чацвёрты альбом. Soccer Mommy прадстаўляе яшчэ адну партыю інтымна-дэталізаваных песень пераймаючых Automatic For the People гурта R.E.M. Гэта музыка, якая не аб тым, каб выйсці за межы гора, а аб тым, каб жыць у ім так праўдзіва, як толькі можна чакаць ад аднаго чалавека. Гэта бяспечнае і камфортнае падарожжа, вы, вядома, можаце выявіць, што марыце пра больш маштабныя прыгоды, таму, што наўрад ці Курт Кабэйн захацеў бы страляцца пад такую музыку.

Amyl and the Sniffers — Cartoon Darkness
Тут прадстаўлена мноства звычайных страў speed-punk і buzz-rock для падлеткаў, але занадта сонныя песні перарываюць гэты струмень. Cartoon Darkness поўны паспяховых эксперыментаў, якія дазваляюць Amyl і The Sniffers пачаць ствараць для сябе элементы больш папсовага і інтраспектыўнага гучання. Зразумела, што такая спадчына абяцае расці і развівацца ў грандыёзнай манеры.

Pixies — The Night the Zombies Came
Нічога з гэтага не з’яўляецца чымсьці асабліва жахлівым, але так мала запамінальных песень, што ўсё падобна на рэха ад рэха былой славы. Вядома, некаторыя дэталі, такія як энергічныя гітарныя партыі ці непрадказальная лірыка, адводзяць мякчэйшы матэрыял ад поўнага асуджэння. Як і ўсе рэлізы пасля ўз’яднання гурта, The Night The Zombies Came, у цэлым, злёгку нестандартны рок і акустычныя брынчанні. Рэшткавы смак лёгкі, гнуткі і далікатны, поўны балад і заспакаяльных аранжыровак, сыр. Ён падаецца пад кактэйль, які імкнецца змякчыць ваш настрой, а не прымусіць вас хацець дыхаць агнём, як гэта звычайна ў іх ранніх працах.

Félicia Atkinson — Space as an Instrument
Аткінсан, як і іншыя кампазітары, якія клапоцяцца аб навакольным асяроддзі, ствараюць трэкі і напаўняюць іх гукавымі значэннямі для ўласнай медытацыі. Так што, не пачынайце ламаць галаву аб пакінутай прыгажосці прыроды і парадку вашага малюсенькага месца ў сусвеце. Любыя апоры, якія вы можаце знайсці на скалістай паверхні пласцінкі, слізкія па задуме. У выніку задавальнення ад Space as an Instrument здаюцца заваяванымі з працай, кожны момант мелодыі і супакою — прасвятленнем на фоне бурнай нявызначанасці.

Gavin Friday — Ecce Homo
З тэкстамі песень, натхнёнымі стратай і яго цяперашнімі адносінамі з мужчынам пасля разводу, ва ўзросце 64 гадоў Friday відавочна знайшоў сябе і стварыў глыбока пранікнёную пласцінку, большую частку якой пераважаюць прыемна хрыплыя, стомленыя ад жыцця, жоўценькія поп-рок электрабалады, якія лепш за ўсё слухаць на высокім узроўні гучнасці.

Дзянic Леснiк

Таксама чытайце:

Петля Пристрастия – Суперпазіцыя
Molchat Doma — Belaya Polosa
The Offspring — Supercharged