Раней было модна і каштавала канкрэтна

Everyone Says Hi — Everyone Says Hi
Альбом прыцягнуў маю ўвагу назвай, якая паўтарае песню Дэвіда Боўі, як высветлілася не дарма. Аказалася, ён пачынаўся як другі сольнік былога бубнача Kaiser Chiefs Ніка Ходжсана. Набор мякка сфакусаванай фонавай поп музыкі, напоўненай простымі, але запамінальнымі хукамі, меладычнай важкасцю і эмацыйнай сумленнасцю. У гучанні і структуры ёсць шмат падстаў для захаплення цікава ўбачыць доўгатэрміновую траекторыю праекту.

Ebo Taylor, Adrian Younge & Ali Shaheed Muhammad — Ebo Taylor JID022
Стромкі джаз і фанк аблічвае духавыя, вакал і бэк-вакал, гучыць сапраўды па-афрыканску, як быццам вы перанесліся на цырыманіяльны танец у вёсцы. Атмасфера свабодная і радасная, гэты шчодры дух сусветнай этнамузыкі падкрэсліваецца цудоўнымі песнямі і віртуознай музычнасцю.

L.S. Dunes — Violet
Свежы, жывы погляд на тое, як можа гучаць пост-хардкор у 2025 годзе, адначасова і жорсткі, і часта залішне цынічны, дэманструе баланс паміж змрочнасцю і пачуццём аптымізму. Пост-хардкорны стыль фліртуе з індзі-рокавым гучаннем, крыкі — з парылым вакалам. Калі LS Dunes упершыню заявілі аб сабе ў складзе з удзельнікаў Circa Survive, Coheed and Cambria, Thursday і My Chemical Romance, гэта падалося занадта добрай прапановай. Замест таго каб жыць у цені твораў, якія сфарміравалі іх рэпутацыю, LS Dunes імкнуцца зноў заявіць пра сябе як пра гурт, які не толькі шануе сваю спадчыну, але і пашырае яе.

Prison — Downstate
Мантаж і паслядоўнасць на Downstate сталі важнай часткай праслухоўвання з хуткімі пераходамі, псіхадэлічнымі згасаннямі і нечаканымі зменамі вышыні тону – усё гэта дадае дзівацтвы і без таго перакручанаму набору джэмаў у стылі прагрэсіўнага стоунер-рока.

Geologist & D.S — A Shaw Deal
Мова сэмплаў і дэканструяваных лупаў Geologist не ўнікальна, але для непадрыхтаванага вуха яна можа ўспрымацца хутчэй як зламаная музыка, якая ўмольвае аб тым, каб яе паправілі. Цярпімасць да вольнай формы і часта рэзкай гітарнай музыцы вызначыць, ці трапіць A Shaw Deal у вашу сталую ратацыю.

Cymande — Renascence
Гэта п’янлівая доза духоўнага фанка, якая схіляецца да вольнага выказвання джаза. Пульсавалы тэмп змяняецца аркестравымі струннымі, можна сказаць, што гэта лёгенькі фанк і соўл з 70-х, але паслухайце самі, вы адчуеце, наколькі абуральна сучаснай і аддана некласіфікаванай застаецца музыка Cymande.

Maribou State — Hallucinating Love
Hallucinating Love напоўнены пазітыўнымі флюідамі і экзатычнымі гукамі. Гэтыя 10 сонечных трэкаў наканаваны стаць душэўным саўндтрэкам лета 2025 года, але мне яны не даспадобы. Так, інтэлігентны падыход Maribou State да танцавальнай музыкі працягвае пазбягаць цяжкіх бітаў і ашаламляльных дропаў на карысць прахалоднай, спакойнай вытанчанасці, але гэтай вытанчанасці вельмі мала, асабліва калі вы шукаеце чылаўта.

Decius — Decius Vol. II (Splendour & Obedience)
Гэта не наватарскі альбом, але адна з самых выразных музычных кампіляцый, якія вы маглі б спадзявацца пачуць у клубе на пачатку 2025 года. У Decius ёсць усё, што вам трэба для сэксуальнага аргіястычнага подзвігу на танцпляцы. Слізкая сумесь чыкагскага хаўса, дэтройцкага тэхна, груваў эйсід-хаўса і похабнага электра-попа. Гэта таксама вар’яцкая весялосць, выдатная танцавальная электроніка.

Inhaler — Open Wide
На імгненне здаецца, што гурт, нарэшце, можа апраўдаць раннюю шуміху. Аднак па меры таго, як разгортваецца пласцінка, яна разбураецца пад цяжарам уласнай манатоннасці. Немагчыма не пачуць уплыў бацькі Х’юсана, U2, паўсюль на пласцінцы. Нажаль Open Wide спалучае ў сабе ўпэўненасць маладосці з ураўнаважанасцю, якая прыходзіць з досведам, досведам з тужлівых успамінаў Бона.

Biig Piig — 11:11
Нармальная такая сучасная папса. Трэкі, якія не затрымоўваюцца надоўга, часта пабудаваны на гладкіх фанковых басовых лініях і хупавай электроніцы, так што ў рознабаковых песень, дзе на заднім фоне так ці інакш маячаць 80-е, можна шматлікаму навучыцца.

James Brandon Lewis — Apple Cores
Гэтая музыка — пакажчык эвалюцыі джаза, яна перасякае мінулае, сучаснасць і будучыню, па-майстэрску спалучае традыцыі з навізной, змешваючы свой запатэнтаваны падыход з новымі павевамі — ад энергічных да вытанчаных.

Heartworms — Glutton for Punishment
Рэдка можна ўбачыць артыстаў, якія выскокваюць з такой моцнай ідэнтычнасцю. Незвычайны дэбют, які даказвае, што Heartworms, як чорная версія якаснай альтэрнатыўнай, але ўсё ж, поп-музыкі — гэта сіла, якая па праве павінна быць на слыху. Адзіная маленькая прыдзірка заключаецца ў тым, што пару разоў палітра гукаў Heartworms набліжаецца занадта блізка да рэтра-пакланення пост-панку васьмідзесятых, на мой погляд не варта было гэтага рабіць.

Guided by Voices — Universe Room
У цэлым, іх творчасць застаецца прыхільнікам хрыплай індзі-гітары 90-х. Нават плюс, што ўсё гэта пахне старызной, як коўдра з гарышча вашай бабулі, проста інакш такую музыку не зусім магчыма паглынаць. Не спрабуйце бачыць гэты пост-рок скрозь прызму сучаснасці, у гэтым выпадку ў выніку атрымліваецца дзіка разнастайная кампазіцыя, у якой слухачу даводзіцца актыўна залучацца, каб не адставаць, а сталае нечаканае пераключэнне перадач, лепш успрымаць думаючы аб касетным плэеры, а не сматрфоне.

Dream Theater — Parasomnia
Праз 15 гадоў пасля сыходу Майк Партной зноў вярнуўся ў гурт. Некаторыя лічаць, што яго прысутнасць, значна большая, чым проста наяўнасць бубнача ды перкусіяніста, была недастатковым інгрэдыентам і адной з прычын, па якой альбомы, выпушчаныя пасля «Black Clouds and Silver Linings», былі не такімі запамінальнымі, як больш раннія працы. У гэтым заключаецца адна з праблем, прызнайце, што чакалі ад Dream Theater занадта, ну ці шмат чаго. Ад празмерных чаканняў натуральна ўзніклі пытанні: іх агонь і запал усё яшчэ на месцы?; іх намаганні па напісанні песень згаслі?; яны крыху паспяшаліся з новым альбомам?; магчыма, пасля 40 гадоў у бізнэсе гэта лепшае, чаго можна чакаць? На мой погляд больш мяккія, больш інтраспектыўныя і задуменныя песні добра атрымоўваюцца, але занадта шмат кампазіцый не ўсхвалявалі, дастаткова простыя рыфы, зноў атмасфера ад клавішных дапамагае акругліць гучанне, і гэта проста гучыць стомна.

Crown Magnetar — Punishment
Гэта быў адзін з самых суровых deathcore EP, які я калі-небудзь чуў. Існуе тонкая грань паміж хаосам і кантролем, паміж грубай агрэсіяй і меладычнай стрыманасцю. Многія гурты спрабуюць прайсці па ёй, ураўнаважваючы два бакі ў ідэальнай гармоніі. Вельмі змрочны і брутальны Punishment амаль пазбаўлены мелодыі, яна як бы ўсё яшчэ прысутнічае, але змагаецца за паветра, задыхаючыся пад цяжарам няўмольнай моцы на заднім плане. Альбом цалкам схіляецца да сваёй агрэсіі, дазваляючы затрымлівацца толькі самым слабым слядам мелодыі — роўна настолькі, каб нагадаць вам пра тое, што тут душыцца.

Дзяніс Леснік

Таксама чытайце:

Relics of Humanity – Absolute Dismal Domain
Sacrifice — Volume Six
Mogwai — The Bad Fire