Бывае трэба не шмат думак

Ritual Ascension — Profanation of the Adamic Covenant
Мы ўсе набываем форму, якую нам загадваюць іншыя — увасабленне, якое можа супярэчыць таму, як мы бачым сябе. Часта ў насмешцы над традыцыйнымі мадэлямі мыслення, мы шукаем волю ва ўзмоцненай мудрасці, безразважных рытмах і галасах, якія параць над усім гэтым. А з узростам усё больш многія стамляюцца ад ярлыкоў. Так, добра мець базавую сістэму адліку для таго, каб лягчэй пачынаць, але ў апошні час я выяўляю, што адмаўляюся ад такіх аднаразовых тэрмінаў на карысць чагосьці больш істотнага і апісальнага. Я не грэбую нізінным пячорным бокам майго рэптыльнага мозгу і слухаю такое, як … Ritual Ascension — Profanation of the Adamic Covenant — катакомбы, з іх працякае гнілата і блюзьнерства, закліканае супраць нябёсаў з глыбіні зямлі. Цвіль і кроў засмечваюць нашы вочы, сэрцы і розум, заганяючы нас усё глыбей і глыбей у вар’яцтва, пакуль нашы лёгкія не запоўняцца брудам. Праглынанні прасякнутых мяртвяковай атрутай вантроб, пасродкам заганнага і старажытнага рытуалу ў гонар нязграбнага бажаства, чые гіганцкія крокі ў хмаре чумы патрабуюць ад вас хварэць. Стоп… каб, штосьці ўчапіла, артыст павінен выкласціся па поўнай у музычным плане так, каб гэта было запамінальным, але бескампрамісна цяжкім, брутальным, тэхнічным, хаатычным ці ўсім вышэйпералічаным, альбо музыка павінна зыходзіць з месца асабістай шчырасці і досведу – тут, хутчэй з досведу.
Elton John & Brandi Carlile — Who Believes In Angels?
Часам вы жывяце хутка і паміраеце маладым, ваша мастацтва дасягае інстынктыўнага падлеткавага піка, перш чым рассеяцца на працягу дзесяцігоддзяў. Часам, як пры ўзыходжанні на гару, вы працягваеце думаць, што дасягнулі вяршыні, але ёсць іншы ўступ, іншы гарызонт. А часам вы проста Elton John і вам не патрэбен радыкальны аптымізм, які падкрэслівае важнасць адказнасці ў эпоху фашысцкіх тэндэнцый, які азначае, што аўтаномія чалавека — гэта супраціў, але вы пры гэтым як бы рок-н-рол. Песні з радасцю выклікаюць у памяці класічныя альбомы яго залатога веку сярэдзіны 1970-х гадоў, дадаючы рэфлексіўны элемент, які робіць знаёмыя жэсты па-сапраўднаму значнымі. Часта ў песнях ёсць нешта ад брадвейскіх мюзіклаў, але некаторыя з іх цудоўныя.
L.A. Witch — DOGGOD
Гурт LA Witch грае псіхадэлічны, пост-панкавы, наркатычны дрон-блюз, які на іх трэцім альбоме стаў вытанчаным і дасканалым. Альбом быў запісаны ў студыі Motorbass у Парыжы, горад відавочна пратачыўся ў сітавіны гурта і грувы пласцінкі, з яго гатычным уплывам. Ён гучыць як саўндтрэк да таго, як чалавек апранаецца ў плашч на магіле Джыма Морысана на Пер-Лашэз.
Dead Pioneers – Po$t American
У цэлым, альбом Po$t American не мог бы быць больш актуальным у трампаўскіх штатах Амерыкі. Назва гурта мне таксама падабаецца. Калі б словы не былі гэтак мэтанакіраваны, то Dead Pioneers не мелі б значэння, яны былі б «проста яшчэ адным гуртом». Грег Дзіл перадае свой жыццёвы досвед карэннага амерыканца і тлумачыць сістэмны спосаб, якім карэнныя амерыканцы падвяргаліся пераследам, забойствам, а іх культура знішчалася або прысвойвалася. Дарэчы, Dead Pioneers афіцыйна заявілі, яны лічаць, што «Пралятаючы над гняздом зязюлі» — «адзін з самых важных фільмаў, якія забяспечваюць прагрэс у ачалавечванні карэнных народаў у кінематографе», дзіўна чаму яны не завялі гутарку пра кнігу Кена Кізі.
YHWH Nailgun — 45 Pounds
Незалежна ад таго, ці выгараюць трэкі раней, ці застаюцца дастаткова доўга, каб стаць культавымі героямі, 45 Pounds — гэта той тып пласцінак, які пакіне след на вашых барабанных перапонках, на вашых нервах, на вашай здольнасці рацыянальна апрацоўваць гук. Панк-фанк ужо даўно з’яўляецца часткай Нью-Ёрка, але гэта здаецца эвалюцыйным скачком для стылю. Вельмі арыгінальны дэбют ад неўтаймаванага, амбіцыйнага гурта, чыя постіндустрыяльная гарадская якасць (паглядзіце гэта неверагоднае відэа, дзе яны граюць у закінутым тунэлі Нью-Ёрка) надае яму неверагоднае пачуццё месца і фактуры. 45 Pounds — гэта гратэскавая, эксцэнтрычная, 21-хвілінная мара аб дум-музыцы feel-bad-man. Гэтыя 10 песень нязручныя, дурныя і, перш за ўсё, нахабныя.
Greentea Peng — Tell Dem It’s Sunny
Яна як сумесь Martina Topley-Bird, The Fugees і Amy Jade Winehouse адначасова, але твор цалкам суцэльны, нягледзячы на разнастайнасць стыляў. Нястомна займальнае, нягледзячы на разнастайнасць настрояў і зусім захапляльнае на працягу ўсяго апавядання — дзіўнае спалучэнне псіхадэлічнага рэпу, R’n’B, соўла і трып-хопа. Greentea Peng спалучае тагасветныя гукавыя ландшафты з тэкстамі, якія прасякнуты ўразлівасцю, мякка пераўтворыць, накіроўвае цярпенне, звяртаючыся да сэрца як да працягу бясконцага шляху.
Whitechapel — Hymns In Dissonance
Hymns In Dissonance змяшчае ўсе лепшыя элементы сучаснага Deathcore: разбуральныя рыфы, дзяўбежныя бласт-біты, халодную атмасферу і велізарныя брэйкдаўны.
Bambara — Birthmarks
Нягледзячы на адсутнасць літаратурных намёкаў, узнікае нейкі раздражняльны эфект, паколькі пласцінка вагаецца паміж стылямі: пагрозлівая высокая нота, якая пранізвае грукатлівы бас, намякае на небяспеку, але сустракае яе невыразным прыпевам. Голас гучыць крыху больш зношаным і стомленым і здаецца, што электронных тэкстур стала больш, але гэта па-ранейшаму альтэрнатыўны рок-альбом, які не будзе гучаць недарэчна, у астатнім гурт прытрымліваецца свайго рамяства, аж да напісання мелодый, якія гучаць знаёма па іх творчасці.
Selena Gomez & benny blanco — I Said I Love You First
Стаць дарослым — значыць выбраць толькі тыя аспекты дзяцінства за якія вы хацелі б трымацца, і падтрымліваць іх на сваіх умовах. Аўтабіяграфічны стыль Rare і I Said I Love You First даказвае, што Гомес зладзілася з гэтай задачай, ствараючы музыку так, як ёй зручна. Але зручна для яе — не значыць добра для нас, ну ці шматлікіх з нас. Альбом захоўвае прыкметную дыстанцыю паміж артыстам і слухачом, і да канца пакідае адчуванне некаторай пустэчы і адчувае цяжкасці з фармаваннем уласнай выразнай ідэнтычнасці. Хоць дуэту часам удаецца намацаць поспех, занадта многія з гэтых песень у канчатковым выніку гучаць як папса, якая стала не творчай ежай для таблоідаў.
Deafheaven — Lonely People With Power
Deafheaven паслядоўна працавалі над удасканаленнем асвяжальнага блэк-метала + шугейза, за які атрымалі вядомасць але, спрабуючы знайсці кампраміс, яны занадта шмат аддаюць абапал. А Lonely People with Power уяўляе сабой ваганні паміж балючай ізаляцыяй, інтраспектыўнай лютасцю і пырхаючай прыгажосцю, альбом, які нагадвае мёртванароджаных матылькоў.
Destroyer — Dan’s Boogie
Ад рэдкага інды-року да мяккага джазавага сінці-попу і яркіх тэмпераментаў новай хвалі. Месцамі мелодыі застаюцца зачаравальна незразумелымі, яны прасякнуты смутна вінтажным гучаннем, якое нагадвае бліскучую летуценнасць The Velvet Underground ці дрэнную версію Roxy Music.
Perfume Genius — Glory
Хоць аўтар па-майстэрску гуляе з класічным рокам і амерыканскімі гукамі, як бы я ні імкнуўся, значная частка запісу коціцца міма мяне. Glory, адрозніваецца свежай прастатой змрочнай сталасці, але гэта не асляпляльныя воплескі запал, і не ціхія імпрэзы духу. На разок карацей кажучы, няхай нават і добра.
Wolfgang Flür — Times
Гэта аблічбаваны, (некалькі) мадэрнізаваны погляд на чыстую, рэзкую, ультрастылізаваную электронную поп-музыку, вынайдзеную Kraftwerk. У гэтым сэнсе ён падобны да тысяч запісаў, якія з’явіліся за апошнія 40 гадоў. Адчуваецца Times як развітальная панарама – праз час, грошы, сэкс і касмічныя вандраванні.
Will Smith — Based On A True Story
Першы паўнафарматны альбом за 20 гадоў ад акцёра/рэпера Уіла Сміта, у запісе якога прынялі ўдзел госці: Big Sean, Fridayy, Jaden, DJ Jazzy Jeff, Joyner Lucas, Marcin, India Martínez, OBanga, Jac Ross, Russ, B. Simone і Teyana Tayl. Смешны жэст, Сміт відавочна не хацеў запісаць свае пачуцці на плёнку, ніякага асэнсаванага самааналізу, пустыя напышлівыя прамовы самому сабе, проста шкада, што ён вырашыў зрабіць гэта з дапамогай песень, якія прапануюць мала эмоцый або забаў.
Sam Akpro — Evenfall
Рэп пад уплывамі даба, джаза, рока і пост-панку, цёмная, звілістая ода сталіцы Вялікабрытаніі музычна яе адлюстроўвае. У рэфлексіўнай манеры, падрабязна апісваючы складаны, але прыцягальны свет уяўляе сабой мудрагелісты маментальны здымак.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
Circuit des Yeux — Halo On The Inside
The Horrors — Night Life
SASAMI — Blood On The Silver Screen