Шырокае паняцце з шырокай пысай

Testament — Para Bellum
Black metal не моцна змяніўся, выбуховыя барабаны, гітары з трэмола ў злавесных паўтонах, у гэтай музыцы ёсць нешта амаль медытатыўнае, калі яна набірае абароты. Doom і funeral гандлююць занадта доўгімі, безрыфавымі паніхідамі. Хоць не ўвесь пост-метал інструментальны, амаль усе інструментальныя метал-гурты граюць тыя ці іншыя варыяцыі пост-метала. Вялікія музыканты арыгінальнай амерыканскай трэш-сцэны ў апошні час перажываюць не лепшыя часы. Metallica апошнім выпусцілі прадказальна расчаравальную пласцінку 72 Seasons, якую крытыкі да гэтага часу называюць геніяльнай, Megadeth — гэта Megadeth і плануюць альбом у 2026, Anthrax — зніклі без вестак, а Slayer знаходзіцца ў доме састарэлых, але раннія альбомы былі халоднай класікай, і яны вытрымалі буры часу і трэндаў без асаблівых катастроф. Так, давайце не будзем забываць пра Testament, яны зноў прызямліліся на правільным баку труны трэшу з новым рэлізам. Такім чынам, мы падышлі да 13-га альбома, Para Bellum. Ён не заменіць дэбютны альбом ці The New Order у вашых сэрцах, але гэта годны дадатак да іх творчасці, які паказвае, што яны прымаюць разнастайныя элементы, а не проста перапяваюць старыя. Гонар і хвала ім за тое, што яны старэюць годна.

Sally Dige — Holding the Sun
Нагадвае мне мой любімы голас Тоні Холідэй. Як жа бязмерная была мая радасць, калі я ўпершыню пачуў канадскую спявачку Салі Дыдж рэха грацыі, якое шукае сабе, адкрывае новыя тэрыторыі, як гукавыя, так і эмацыйныя, і ўсё ж заўсёды вяртаецца да зіхатлівага цэнтра сваёй уласнай ісціны. У альбоме прадстаўлены ўражлівы набор акустычных інструментаў: мандаліна, балалайка, арфа, скрыпка, віяланчэль і басэтля — на многіх з іх іграла сама Салі. У яе музыцы ёсць і рок-н-рольная вастрыня, і эмацыйны размах, ад якога падгінаюцца калені, але галоўнае голас.

Nine Treasures – Seeking the Absolute
Змена вашага гучання павінна быць у роўнай ступені захапляльнай і пужалай. З аднаго боку, гэта магчымасць даследаваць і напружыць свае творчыя мускулы, каб убачыць, на што яшчэ вы здольныя. З іншага — гэта можа адапхнуць вашых слухачоў, але, прасцей кажучы, гэта можа проста аказацца няўдалым. Вось раздарожжа, на якім мы знаходзім Seeking the Absolute, ён працягвае імкненне Nine Treasures да мангольскага фолк-метала, але адмаўляецца ад свайго папярэдняга падыходу на карысць больш прагрэсіўнай, альтэрнатыўнай філасофіі. Гурт Nine Treasures існуе з 2010 года, але заўсёды здаваўся навічком. Заснавальнік Ашкан Авагчуд родам з Унутранай Манголіі (Кітай), ён імкнуўся інтэграваць традыцыйныя мангольскія інструментальныя стылі з хэві-металам. Першыя тры незалежныя рэлізы дабіліся поспеху, але таксама і The Hu скралі ў іх частку ўвагі, стаўшы сусветным хітом са сваёй версіяй мангольскага фолк-метала. У рэшце рэшт, Nine Treasures расчараваліся ва ўласным гучанні і практычна цалкам адмовіліся ад сваіх папярэдніх запісаў у спробе адрадзіцца. Зараз яны злучаюць сваю будучыню з Seeking the Absolute схільнага да альтэрнатыўнага прогу занадта моцна чэрпаючага жыжку з TOOL. Ці з’яўляецца гэтая эвалюцыя упэўненым крокам наперад або непрадуманай памылкай?

Daron Malakian and Scars on Broadway — Addicted to the Violence
Падчас прыпыненняў System of a Down гітарыст Дэран Малакян выпусціў тры поўнафарматныя альбомы пад псеўданімам Scars on Broadway у перыяд з 2008 па 2025 год. Гурт змешвае ню-метал, грув-рок і поп з вялікай колькасцю сінтэзатараў, ствараючы пацешныя рыфы. Магчыма, яны не такія дзікія і крэатыўныя, як раней, але ў Addicted to the Violence выкарыстоўваюцца разнастайныя прылады, якія надаюць гучанню навізну, напрыклад: арганы і мандаліны.

Soulfly — Chama
Max Cavalera адкідае страшэнна моцны цень у метале, з шырокім спектрам гуртоў, якія ён або заснаваў, або граў разам з імі. Хоць самай вялікай спадчынай Кавалеры стане яго час з Sepultura, ён быў з Soulfly ў два разы даўжэй. У апошнім lp старэйшы Кавалера перадаў прадзюсарскае праўленне і творчы фокус свайму сыну і бубначу Soulfly. Канцэпцыя Chama засяроджаная вакол хлопчыка, які выжывае ў бразільскіх фавэлах. Тыя, хто знаёмы з Soulfly, не будуць здзіўлены пачутым, але, магчыма, многія ацэняць, як гурт ператварыў Chama у гарманічна спалучаныя адна з адной партыі з годным уступленнем, выбухным целам і правільнай канцоўкай.

God Body Disconnect — Lost Within Loss
11-ы альбом God Body Disconnect глыбока прасякнуты канцэпцыяй страты і шкадавання, але пры гэтым ён валодае дарам суцяшэння. Слухач акунецца ў туманны, летуценны свет, поўны настальгічных вібрацый і горка-салодкіх мінімалістычных гукавых ландшафтаў, вытканых з бедных меланхалічных фартэпіянных нот і гудзячых матываў. Дзякуючы сваім людскім і рэалістычным тэмам, перш за ўсё ідэі пошуку і здабыцця ў сне і марах, таго, што сышло ў рэальным жыцці, матэрыял валодае выразнымі і апавядальнымі якасцямі. Ён злучае цёплыя гукі і меланхолію ў гукавым свеце, дзе смутак і пошук суцяшэння парадаксальным чынам суіснуюць. Спакойныя інтэрпрэтацыі эмбіент-музыкі, пераплеценыя з яркімі гукамі і сэмпламі з паўсядзённага жыцця і фільмаў. Каб надаць гэтаму форму, аўтар выкарыстоўвае вінтажную атмасферу: тры касетныя магнітафоны 80-х і 90-х гадоў і відэамагнітафон.

-ii- – Apostles of the Flesh
Маюцца на ўвазе вочы, “two eyes.” -ii-. Граюць тое, што яны, здаецца, называюць “ghost wave,”, што знаходзіцца недзе паміж пост-рокам, готыкай, дарквейвам, трып-хопам і індастрыялам, часам нагадваючы HEALTH. Два элементы асабліва вызначаюць высокі ўзровень гэтага альбома: вакал і ўдарныя.

Trepaneringsritualen — Diadem of Fire
Trepaneringsritualen — стварэнне шведскага музыканта Томаса Марціна Экелунда, рытуальна-індустрыяльны праект, натхнёны дэт-індастрыялам, дарк-эмбіентам і сілавой электронікай. Мае шырокую дыскаграфію, якая ўключае мноства альбомаў і калабарацыі з вядомымі эксперыментальнымі блэк-метал/індастрыял гуртамі, такімі як Deathstench і Sutekh Hexen. A Diadem Of Fire — яшчэ адна частка якая развівае серыі рэлізаў Trepaneringsritualen, самастойны эпізод, які за кароткі прамежак часу распавядае нам гісторыю. Яна сыходзіць каранямі ў акультызм і старажытныя містэрыі, падкрэсленую індустрыяльнымі рытмамі і племяннымі выкліканнямі. Ударны біт паралізуе, а грубіянскі, прывідны голас літаральна заклікае, патрабуе ўвагі. І дазвольце дадаць: гэта вар’яцтва, да якога я далучаюся добраахвотна, абсалютна быў вольны ў дзеях.

Autumn Tears – Crown of the Clairvoyant
Autumn Tears – міжнародны праект пад кіраўніцтвам паэта, піяніста і кампазітара Тэда Трынга. Песні больш падобныя на рухі, праводзячы слухача праз амбіцыйна арганічнае, цалкам неакласічнае падарожжа з удзелам не менш як сарака трох музыкантаў. Няма ніякай пэўнай структуры для куплетаў, прыпеву, ні інтэрлюдыі, кампазіцыя проста ідзе туды, куды ёй трэба па асобнай рытмічнай ці меладычнай ідэі. Мы маем даволі лёгкую секцыю струнных, добра складзеную групу духавых, некалькі драўляных духавых і некалькі стандартных разнастайных інструментаў — напрыклад, арфу, вуд і фартэпіяна.

The Modal-Modular Interchange — VIGIL: The Three Angels’ Messages
Вынікам гэтага «мадальна-модульнага ўзаемадзеяння» стаў гукавы трыпціх, які валодае ўзрушаючай складнасцю. Кожнае з трох пасланняў, ці напрамкаў, прапануе сваю ўнікальную перспектыву. Уплывы на іх шматгранныя: ад эмбіента і спірычуэл-джаза да рутс-блюза, авангарднай пост-рокавай класікі і электронікі на статычных гармоніях, якія выклікаюць пазачасавае адчуванне.

Gianluca Becuzzi — American Requiem
American Requiem — новы эпізод у серыі падвойных альбомаў Gianluca Becuzzi. Ён даследуе тут праз эстэтыку блюзу і кантры тэмы жыцця і смерці на прыкладзе капіталізму ў сучасным грамадстве Злучаных Штатаў, атмасферна выкарыстоўваючы элементы на аснове шчыльнай структуры дрона і жудаснага дарк-эмбіента з нізка настроенымі дыстаршаванымі гітарамі.

Crippling Alcoholism — Camgirl
Murderpop — вось такі свежы жанравы тэг для сваёй музыкі ўзялі Crippling Alcoholism. Але па сваёй сутнасці гэта — пост-панк у стылі Joy Division і дарк-вэйв электроніка з адценнямі New Order, якая бярэ за рытм шэраг тэхна-хаатычных бітаў або паўнавартасную какафанію грайндкора. Атрымліваецца, што ў бліскучую ружовую, абгортку з літарамі POP уклалі гнілыя цукеркі, агаляючы змрочную, смуродную, дэгенератыўную вываратку лічбавай эпохі.

Josef Global — Female Digitalia
Стылістычна дуэт партнёраў Renata dS (Швецыя) і Joacim SdL (Бразілія) дэманструе майстэрства лавіравання паміж жанрамі: тэхна з рытмічнай халоднасцю EBM, тужлівы пост-панк і электроннай чысцінёй мінімал-вейва. Сутнасць Josef Global нараджаецца ў інтымнай і паўсядзённай прасторы: на канапе ў іх гасцінай. Менавіта ў гэтай своеасаблівай студыі яны ствараюць сваю музыку — змрочную, дзёрзкую і магутна рухомую сінтэзатарамі. Іх гучанне — гэта падарожжа ў памежны стан свядомасці, дзе сюррэалістычныя тэксты пераплятаюцца з тым, што яны самі называюць «абсурдам, народжаным недасыпаннем», ствараючы ўнікальную і злёгку трывожную атмасферу.

Blush Response — Ego Death
Агрэсіўны вакал, адкрыта натхнёны як індастрыялам, так і металам, прасякнуты моцным уплывам абразіўнага дысторшна, накладзены на спалучэнні рытмічнага шуму, цяжкія басовыя гукі і зачаравальныя, грандыёзныя пасажы, натхнёныя індастрыял-металам.

Harvest — For the Souls We Have Lost
Настальгія рухае стварэннем і спажываннем столькіх сучасных металаў, так што, паслухайце гэтую элегантную і велічную працу ў стылі дэт-дум-метал з моцным уплывам готыкі. Новы італьянскі квінтэт Harvest выкарыстоўвае простыя, сабатаўскія рыфы, узаемадзеянне гатычных напеваў і змрочнага рыку. Галоўныя тэмы — закінутасць і адзінота, гэтыя станы матрыруюцца з пункту гледжання чалавека, які бег ад грамадства, а таксама праз прызму болю і страты. Doom па сваёй сутнасці прамалінейны паджанр, але прастата часта не азначае нешта лёгкае і элементарнае. Чаргуюцца паралізуючая дэпрэсія і моманты лютасьці, а меланхалічныя тоны цудоўна дымчатыя.

Dupliqet — (the) corrupting
Dupliqet – гэта індастрыял-поп-калектыў з двух чалавек, які стварае гукі на стыку чалавецтва і машын. Іх песні пульсуюць металічнымі рытмамі, надламанымі сінтэзатарамі і зачаравальнымі хукамі, даследуючы свет, у якім тэхналогіі засланяюць сваіх стваральнікаў, а чалавецтва добраахвотна здаецца. Чарпаючы натхненне з індустрыяльнай музыкі і непасрэднасці поп-музыкі, дуэт стварае саўндтрэк, накіраваны ў будучыню, для нашаq няпростаq сучаснасці, ад плоці і костак да водгаласаў сталі і схем капітуляцыі. Ці валодаюць тэхналогіі ўсёй неабходнай інфармацыяй для кіравання сапраўднай утопіяй? Ці варта нам проста здацца і дазволіць машынам думаць?

Ordeals — Third Rail Prayer
Тэрмін «трэцяя рэйка» ў палітычным кантэксце адносіцца да рэчаў, дастаткова небяспечных, каб разбурыць кар’еру. Я даведаўся пра гэта, калі даследаваў дэбютны альбом Ordeals. Таксама трэцюю рэйку часам завуць «жывой рэйкай», гэта я пра тую, якая праходзіць уздоўж шляхоў розных метрапалітэнаў, перадаючы электрычны ток, дастатковы для сілкавання рухавікоў цягнікоў або для згубы тых, хто выпадкова да яе дакранецца. Фанатычны роў, крыкі, цярплівы бас і няўмольныя барабаны, атмасферныя, напоўненыя думам, вяршыні мелодый малююць карціну злых рэлігійных цырымоній. Ordeals праймае сектанцкая, рытуальная энергія, яны абяцаюць звілістую, падземную сумесь блэка і дэт-метала, упрыгожаную ціхай грандыёзнасцю.

Perturbator – Age Of Aquarius
Раней Perturbator распрацаваў стыль сінтвейв/дарксінт з элементамі кіберпанку, які пакарыў многіх металістаў, паклаўшы пачатак красоверу паміж музычнымі сцэнамі. Затым аб’ядноўваў у сабе сінтвейв, пост-панк, дарквейв і індастрыял. Цяпер новы альбом Age Of Aquarius спалучае эксперыменты папярэдніх альбомаў з электроннай танцавальнай музыкай, ствараючы футурыстычную, але ў той жа час загадкавую і акультную атмасферу.

Modder – Destroying Ourselfs for a Place in Sun
Не ўзгадаю, каб раней сутыкаўся з такім жанравым дуэтам, змешванне сладж-метала і электронікі стварае захапляльныя спалучэнні, якія добра чутныя ў інструментальнага калектыў Modder. Цяжар песень згладжваецца магутнай ніткай цемры, якая пранізва яе.

World, Interrupted — Sorrow, Bring Me Joy
Праект World, Interrupted, трывала ўкаранеў у дарквейв і індастрыял-сцэне Польшчы. Іх гучанне — гэта сплаў ледзяных, атмасферных сінтэзатараў, глыбокіх электронных басовых ліній і зачаравальнай моцы жаночага вакалу. Да гэтага мікса стратэгічна дадаюць рыскі скажонай гітары, надаючы волкую і магутную тэкстуру. У выніку атрымліваецца музыка, адначасова трывожная і эмацыйна рэзанансная, шчыльная, энергічная і танцавальная.

Erdling — Mana
Партыя гладкіх поп-мелодый з простымі рыфамі, яшчэ прасцейшымі грувамі, упрыгожаны яркімі сінтэзатарнымі сола або аўтанастроенымі хорамі і глыбокім манатонным нямецкім «спевам». Усё здаецца сапраўды спраецыяваным з Rammstein. Ці атрымалася Erdling стварыць камерцыйна арыентаваны еўрапейскі гук, накладваючы ў мясістае індустрыяльнае металічнае ядро, каб запоўніць пустэчу? Не — таму што трэба не пераймаць, а натхняцца.

Schkeuditzer Kreuz — Swan Grinder
Аўтар складана апісвае сваю творчасць Industrial Synth Crust або D-beat Raw Synth Punk, яна ўяўляе сабой суровы гукавы досвед, які ператварае ментальны хаос у постапакаліптычны саўндскейп. Па словах самога артыста, альбом прысвечаны тэме разбурэння і смерці ўсяго існага — ператварэнню ўсяго прыгожага і каштоўнага ў пыл. Swan Grinder — гэта інтраспектыўнае падарожжа ў лабірынт розуму яго стваральніка; гэта шум, гвалт і хаос, якія бушуюць у яго мозгу, адчайна шукаюць выйсця.

Void of Sleep – The Abyss Into Which We All Have to Stare
Прагрэсіўныя працаўнікі сладжу з Італіі Void of Sleep выпусцілі ўражлівы дэбютны альбом. Інтэнсіўнае выкарыстанне сінтэзатараў, трайбл-рытмаў і гіпнатычных інструментальных фрагментаў нязменна пераважаюць у доўгіх асобных частках альбома.

Дзяніс Леснік

Таксама чытайце:

Brian Eno & Beatie Wolfe — Liminal
Andrus Kapela – Car Vuzyny
Patriarchy — Manual For Dying